Субота, 13.04.2024, 02:34
Прывітанне, Госць
Галоўная » 2013 » Травень » 24
У вас праблемы з практыкай?
Не можаце вызначыць жанр твора, а ў бібліятэцы разабралі метадычныя дапаможнікі? Не памятаеце, як правільна аформіць сваю практыку?
Не хвалюйцеся. Мы дапаможам.
Архівіраваную папку з метадычным дапаможнікам па фальклорнай практыцы (аўтары Р.М. Кавалёва, В.В. Прыемка і Т.А. Марозава), схемы жанраў і відаў фальклору, узор размяшчэння матэрыялаў у базу дадзеных, а таксама - узорную папку з практыкай можна спампаваць па гэтай спасылцы.
Поспехаў!
Катэгорыя: Фалькларыстычныя навіны: практыка | Праглядалі: 839 | Дадаў: Dandellion | Дата: 24.05.2013

Учора нашыя любімыя першакурснікі мелі апошнюю магчымасць атрымаць прамежкавы залік па фальклорным практыкуме.
Практыкум, як вядома, прызначаны для таго, каб максімальна палегчыць праходжанне практыкі для кожнага са студэнтаў. Рыхтуючыся да гэтага заліку, трэба было засвоіць той мінімум ведаў, які пасля дапаможа паспяхова справіцца з летняй практыкай і атрымаць прыстойную адзнаку.
На вялікі жаль, апошні шанец выкарысталі не ўсе - пяці чалавек мы так і не дачакаліся. Рашэнне кіраўнікоў летняй практыкі наступнае: гэта будзе карацца на узроўні балаў. Усе пяцёра аўтаматычна атрымліваюць "мінус бал" да сваёй работы.
Катэгорыя: Фалькларыстычныя навіны: практыка | Праглядалі: 737 | Дадаў: Dandellion | Дата: 24.05.2013