Субота, 21.12.2024, 15:23
Прывітанне, Госць
Віншуе Маргарыта Латышкевіч

ХАЙКУ ДЛЯ Р.

Псеўдапрадмова

 Кажуць, у кожнага настаўніка –свой стыль. Нехта прытрымліваецца таталітарнага кіравання, нехта навучае больш дэмакратычна. Нехта прымушае найперш слухаць, нехта – гаварыць.

А ёсць настаўнікі, якія скіроўваюць да дыялогу – навуковага, творчага. Выхаваныя размовай і супрацоўніцтвам вучні назаўсёды застаюцца ўдзячнымі – як я асабіста ўдзячная Рыме Мадэстаўне.

І, ведаючы, наколькі яна любіць гумар ды крэатыўнасць, хацела б прэзентаваць свайму любімаму навуковаму кіраўніку, адмысловай выдумшчыцы філфака і надзвычай добраму, душэўнаму чалавеку нізку псеўдаяпонскіх хайку.

Для Вас, Рыма Мадэстаўна, – ад чыстага сэрца.

 

Святочныя хайку ад М.

 

Сакура цвіце.

А ў Рымы Мадэстаўны

Расцвіў юбілей.

 

У гэтакі дзень

Нават цыкады пяюць

Радасным хорам.

 

Крочыць бязважка,

Несучы падарунак,

Курачка Раба.

 

Наліўшы сакэ,

Задумаюся: колькі ж

Было ў нас прыгод!

 

Глядзячы з гары,

Дуб зялёны бачу я.

Толькі дуб: туман.

 

Ля Фудзі-гары

Рыма кветкі саджала –

Усё дзьмухаўцы.

 

Срэбраных ніцей

Знойдзе выток толькі той,

Хто любіць фальклор.

 

Шчыра віншую!