Панядзелак, 09.12.2024, 02:07
Прывітанне, Госць

Наталля Мішулкова

студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Славянская філалогія"

Наталлі пашчасціла: яна здолела адшукаць артэфакт народнай культуры - ручнік. Зацікавіўшыся ўзорам, Наталля вырашыла звярнуцца да навуковых крыніц і, натхніўшыся, ўтварыла ўласны допіс, прысвечаны ручнікам. Ніжэй можна пабачыць фота.

Ручнік. Прыгожа і таямніча.


Шмат разоў у жыцці я бачыла рушнікі, але ніколі не звяртала ўвагу на ўзор, вытканы ці вышыты на ім. З нядаўняга часу мяне пачыла цікавіць народная культура, гэта і пабудзіла мяне звярнуць увагу на дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларусаў. 
Акрамя таго, падчас фальклорнай практыкі  мне пашчасціла атрымаць ў падарунак ад бабушкі рушнік, вытканы і вышыты маёй прабабкай Праскоў’яй. Я дзівілася такому майстэрству, вырашыла знайсці якую-небудзь інфармацыю па гэтым пытанні.
З першага погляду здаецца, што рушнік - проста прыгожая рэч, але гэта не зусім так. Вось як вобразна сказала сялянка А. Міклушова з Сянна:
Трэба многа знаць,
Каб узор прачытаць.
Ці светлым сонцам,
Ці хатнім аконцам,
Ці вешчай кукушкай,
Ці мяккай падушкай,
Ці яркаю зоркай,
Ці ўдавою горкай,
Ці спорым святам,
Ці родным братам,
Ці роднай сястрыцай,
Ці светлай крыніцай,
Ці зарою-зарніцай,
Ці добрай маладзіцай,
Ці краснай дзявіцай,
Ці свежай вадзіцай.
Аказалася, што рушнікі – зашыфраваны аповяд пра ўсё жыццё. Вось я і вырашыла паспрабаваць расшыфраваць тое, што хацела сказаць бабуля. Ітак, пачнем.
Калі зірнеш на рушнік, у вочы адразу ж кідаюцца вялікія чырвоныя кветкі. Чытаем ў інтэрнэце, што часцей за ўсё ў беларускай вышыўке выкарыстоўваліся цёмна-чырвоныя ніткі, бо пры пакраске натуральнымі красіцелямі атрымоўваўся толькі такі колер. Бабуля ж вышывала мулінэ, таму ў яе была магчымасць выкарыстаць яшчэ і розавыя, зялёныя, чорныя ніці. Але ж асноўны колер, згодна традыцыі, цёмна-чырвоны. 
Дзякуючы кнізе Міхаіла Сяргеевіча Кацара “Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка”, я даведалася, што абазначае кветка ружа. Аказваецца, гэта кветка – сімвал прыгажосці і кахання.  Вучоны мяркуе, што такім чынам жанчыны маглі выказваць сімпатыю да каханага. Бабуля вышыла 5 квітнеючых руж і 4 бутоны. Паразважаўшы пэўны час, я прыйшла да высновы, што бабуля Праскоў’я выразіла пачуцці кахання да сваёй сям’і. Справа ў тым, што ў іх з мужам было трое дзяцей. Такім чынам пяць руж – гэта пяць дарослых членаў сям’і: Баба Праскоў’я, дзед Міхаіл і трое дзяцей. На мой погляд чатыры бутоны – гэта чацвёра ўнукаў, якія ўжо нарадзіліся падчас вышыўкі гэтага ручніка. Так можна падлічыць час стварэння рушніка. Адзін сын памёр ў 1982 годзе, у год, калі на свет з’явілася чацвёртая ўнучка. Таму часам стварэння рушніка трэба лічыць 1982 год. Можна адзначыць, што выявы ружы сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, ў іншых краінах. На думку Кацара так атрымоўвалася, бо майстрыхі захапляліся дасканаласцю і прагажосцю кветкі, імкнуліся пердаць гэта пачуццё праз свае творы.
Калі ж разглядаць само палатно, трэба адзначыць, што ўздоўж усёй тканіны вытканы ромбы, утвораныя квадратамі, паміж і ўнутры якіх вытканы крыжы з кубікамі ў чатырох баках. Гэты ўзор называецца “крыніца”. Вось як апісала яго жыхарка Сянно А. Чубарэвіч: “Узор крыніца складаецца з 3 частак: у сярэдзіне крыжак, ён акружаецца кубікамі. Ну а вакол кубікаў цаглінкі”. У вусна-паэтычнай народнай творчасці крыніца – сімвал жыццёвай сілы, моцы, здароў’я. Верагодна, што выткаўшы такім чынам палатно, прысвечанае сям’і, бабуля ў аснову сямейнага дабрабыту лажыла менавіта гэтыя паняцці, жадала сваёй сям’і ўсё вышэйпералічанае. Акрамя іншага, можна зазначыць, што гэты ўзор быў вельмі шырока распаўсюджаны на розных тэрыторыях, таму, ёсць верагоднасць, што бабуля проста ведала як вышываць менавіта гэты папулярны ўзор. 
Шырыня і даўжыня рушніка традыцыйныя – 40 см на 3 метры.
Рушнік аздоблены вязанымі з ільняных нітак карункамі, для якіх характэрны зубчасты край і геаметрычны арнамент. Такія карункі пачалі вырабляць прыкладна з другой паловы 20 ст.. Бабушка Праскоў’я арнаментавала карунак ромбамі, якія гармануюць з узорам палатна.
Таксама можна адзначыць, што вышыўка выканана гладдзю. Па думцы Яўгена Міхайлавіча Сахуты, гэта ўказвае на ўплыў заходнееўрапейскай традыцыі. З’яўленне ў сярэдзіне 20 ст. расліннага арнаменту ён таксама звязвае з гэтым ўплывам.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што рушнік, сатканы маёй прабабкай Праскоў’яй Абліванцавай ў 1982 годзе, не нясе ў сабе спецыфічных рысаў мясцовасці і  цалкам адпавядае тэндэнцыям таго часу, для якіх характэрна раслінная сімволіка, вязаны кручком карунак, выкарыстанне рознакаляровых нітак для вышыўкі (хаця асноўны колер традыцыйны – цёмна-чырвоны), распаўсюджаны арнамент ”Крыніца”. 
Літаратура:
1.    Беларускі арнамент:Ткацтва. Вышыўка/М.С. Кацар;пер.з рус. Мовы, літ.апрац. і навук. Рэд. Я.М.Сахуты.-2-е выд. – Мінск: Беларус. Энцык. Імя П. Броўкі,2009 – 224с.:іл.
2.    Беларускае народнае мастацтва/Я.М.Сахута. – Мінск: Беларусь,2011. – 367 с.:іл.
3.    Topreferat.znate.ru