Субота, 21.12.2024, 14:55
Прывітанне, Госць
Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах
фалькларыстаў
філалагічнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
 
Миг за мигом в Небе вьются звездовидные снежинки,
С ветром падают на Землю, и лежат, как белый слой,
Но снежинки сон лелеют, то - цветочные пушинки,
Нежный, свежий одуванчик с влажною Весной.

Константин Бальмонт

Чакаючы сапраўдную вясну, мы запрашаем Вас у падарожжа з сабою, каб здзіўляцца -

штодня, штохвіліны, каб захапляцца прыгажосцю гэтага свету.

Здзіўляймася разам!
 
Як бачыце, наш альманах змяніў фармат.  А справа ў тым, што мы пераехалі на іншы электронны рэсурс. Гэты пераезд адбіўся на нашым дызайне і некаторых іншых асаблівасцях гэтага электроннага выдання. Напрыклад, зараз на старонках альманаха гасцюе сам Вільям Шэкспір, які кожны дзень дорыць нам арыгінальную цытату з сваіх твораў.

Калі захочаце звязацца з рэдакцыяй, выказаць сваё меркаванне, нешта спытаць або прапанаваць свае творы ў якасці матэрыялаў для наступных нумароў, зазірніце ў рубрыку "Зваротная сувязь".
 
У гэтым нумары Вас чакаюць абнаўленні ў рубрыках "Фантаст", "Кепікі" і "Пераклады", а таксама цэлы шэраг новых рубрык з новымі цікавымі аўтарамі. Прагартайце альманах - мы ўпэўнены, што знойдзеце нешта сабе пад густ.
*Меркаванне аўтараў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. А можа і супадаць*

Аўтар ідэі і кіраўнік праекта: Рыма Кавалёва
Адказная за выпуск:
Маргарыта Латышкевіч
Творчая група: Рыма Кавалёва, Таццяна Марозава, Маргарыта Латышкевіч, Таццяна Лук'янава, Вольга Палукошка, Надзея Канабеева і інш.
Вэб-дызайнер, рэдактар і сам сабе рэжысёр:
Маргарыта Латышкевіч