Пятніца, 26.04.2024, 06:37
Прывітанне, Госць
Галоўная » 2013 » Травень » 24 » Прамежкавы залік: апошні шанец, злачынства і пакаранне
10:27
Прамежкавы залік: апошні шанец, злачынства і пакаранне
Учора нашыя любімыя першакурснікі мелі апошнюю магчымасць атрымаць прамежкавы залік па фальклорным практыкуме.
Практыкум, як вядома, прызначаны для таго, каб максімальна палегчыць праходжанне практыкі для кожнага са студэнтаў. Рыхтуючыся да гэтага заліку, трэба было засвоіць той мінімум ведаў, які пасля дапаможа паспяхова справіцца з летняй практыкай і атрымаць прыстойную адзнаку.
На вялікі жаль, апошні шанец выкарысталі не ўсе - пяці чалавек мы так і не дачакаліся. Рашэнне кіраўнікоў летняй практыкі наступнае: гэта будзе карацца на узроўні балаў. Усе пяцёра аўтаматычна атрымліваюць "мінус бал" да сваёй работы.
Катэгорыя: Фалькларыстычныя навіны: практыка | Праглядалі: 740 | Дадаў: Dandellion | Рэйтынг: 5.0/2