Субота, 20.04.2024, 09:12
Прывітанне, Госць

Сёння ў нашай галерэі - невялічкая онлайн-выстава студэнткі філфака Марыны Шэвель. Марына малюе, фатаграфуе, займаецца бодзіартам і - раскрыем сакрэт - піша вершы.

Дадзім, аднак, слова самой Марыне.

Прывітанне. Я Марына, студэнтка філфака БДУ. Напэўна, я павінна штосьці пра сябе расказаць. Але на самой справе я не ведаю, як можна расказаць пра сябе. Дзе нарадзілася, вучылася, займалася чым заўгодна… гэта ж, па сутнасці, не істотна. Мае сэнс толькі рэзультат. І ён перад вашымі вачамі.

Што я люблю, што мяне натхняе? Усё. Усё, што мне шчасціцца кожную хвіліну чуць, адчуваць, бачыць. І добрае, і дрэннае. А можа, няма ні добрага, ні дрэннага, а ёсць толькі два бакі аднаго цэлага – тады вось гэтае самае адно. Нешта чароўнае паўсюль, побач са мной - і з вамі таксама, зусім блізка, толькі бяры. І калі аднойчы я ўсё ж змагу паказаць вам гэта – значыць, нішто не было дарма. 

Бодзіарт як ён ёсць:

Трохі пекнаты ў малюнках:

Мы шчыра зычым Марыне як мага болей веснавога настрою, натхнення і творчых поспехаў. Самае галоўнае - самастойнасць і арыгінальнасць - у яе ўжо ёсць.