Аўторак, 19.03.2024, 12:46
Прывітанне, Госць

Літаратурна-фалькларыстычныя кепікі

 

Што філолагі любяць гуляцца – мы гэта ведаем. Філалагічных гульняў хапала ў кожным выпуску нашага альманаха, ці не так?

Але філолагі яшчэ і не дурні пахуліганіць. Анягож! Толькі тут, на філфаку, можна пачуць з тры тузіны жартаў і кепікаў, і гэта толькі ў чарзе за сасіскай у цесце. У гэтым выпуску анекдоты травіць мэтр жартаў – сам Міхась Паўлавіч Кенька, і паверце нам – такога вы яшчэ не чулі.

Да таго ж адзін з нашых самых любімых аўтараў, Улляна Верына, прэзентуе  нам «Поэтический кошарий» і раздае кожнаму паэту па котцы. Справядліва і своечасова, скажам мы. Вясна прыйшла, аднак.

Ну, і салодкай-салодкай вішанькай на торціку гэтай смачнай рубрыкі – перлы ад нашых дарагіх студэнтаў. Першакурснікаў спыталі, што для іх фальклор. І яны адказалі. А што адказалі – чытайце ў падборцы сапраўдных перлаў.

Анекдоты, што канулі ў Лету (перайсці)

Студэнцкія перлы (перайсці)

Паэтычны кашарый(перайсці)