Аўторак, 19.03.2024, 12:09
Прывітанне, Госць

                                                                                                                                                    Таццяна Марозава

ЗНАЁМЦЕСЯ:

9 ВЫПУСК ЗБОРНІКА НАВУКОВЫХ АРТЫКУЛАЎ "ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ: КАНТЭКСТ, ТЫПАЛОГІЯ, СУВЯЗІ”

Шаноўныя студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, аматары навуковай літаратуры! Выйшаў з друку чарговы, дзявяты, выпуск зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: кантэкст, тыпалогія, сувязі”, падрыхтаваны кафедрай тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ. У зборніку традыцыйна прадстаўлены артыкулы як маладых даследчыкаў (студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў), так і сталых навукоўцаў (кандыдатаў і дактароў навук) з 6 ВНУ Беларусі (БДУ, БДПУ імя М. Танка, ГДУ імя Ф. Скарыны, БДАМ, БДУКМ, Полацкі ДУ), 1 навуковага інстытута (ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі) і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Адзін артыкул падрыхтавала студэнтка Маскоўсккага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава. Даведацца пра аўтараў артыкулаў можна ў рубрыцы "Нашы аўтары”.

У зборніку змешчана 8 раздзелаў:

1.     Фальклор у кантэксце культуры.

2.     Фальклор – міфалогія – сучаснасць.

3.     Традыцыйны фальклор: жанры, віды, паэтыка.

4.     Фальклор і літаратура (Усходнеславянскі кантэкст. Замежны кантэкст).

5.     Фальклор – мова – карціна свету.

6.     Этнафалькларыстыка.

7.     Матэрыялы V рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара "Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ і іншых навучальных установах”.

8.     Матэрыялы да энцыклапедый і слоўнікаў.

Больш падрабязна пазнаёміцца з нашым зборнікам можна на кафедры тэорыі літаратуры (аўд. 69), у вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору (аўд. 39 флігеля), у чытальнай зале філалагічнага факультэта, а таксама на сайце Электроннай бібліятэкі БДУ па адрасе http:www.elib.bsu.by/handle/123456789/1694

Будзем рады бачыць усіх зацікаўленых сярод аўтараў наступнага выпуску. Сачыце за аб’явамі на стэндзе аб’яў кафедры тэорыі літаратуры і на сайце folkndl.bsu.by