Аўторак, 19.03.2024, 07:23
Прывітанне, Госць

Рыма Кавалёва

Хто прадзе сярэбраныя ніці?:

Фальклорныя падарожжы студэнтаў па Гомельшчыне

 

 Жывую тканіну сусветнага фальклору замацоўваюць сярэбраныя ніці вусна-паэтычнай творчасці ўсіх зямных народаў. Канцы гэтых спрадвечных ніцей знаходзяцца на вастрыі лакальных этнічных традыцый. У кнізе на аснове запісаў першай паловы 80-ых гадоў ЧЧ стагоддзя расказваецца аб беларускім фальклоры, лакалізаваным у трох раёнах Гомельшчыны – Хойніцкім, Петрыкаўскім, Жлобінскім.

Простая і ясная мова нарысаў арыентавана на шырокае кола неабыякавых да лёсу нацыянальнай спадчыны чытачоў. Разам са змешчанымі ў кнізе запісамі мясцовага фальклору нарысы таксама вартыя ўвагі спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этналогіі, культуралогіі.