Аўторак, 19.03.2024, 06:00
Прывітанне, Госць


І.У. Таяноўская

ПЕДАГАГІЧНАЯ ПРАКТЫКА: НАТХНЕННЕ, УРАЖАННІ, РОЗДУМ

 

Паспрабаваўшы сябе падчас педагагічнай практыкі ў ролі настаўнікаў, студэнты філфаку часта робяць справаздачы ў творчых, нестандартных формах: мастацка-публіцыстычных эсэ, лірычных і канцэптуальных замалёвак, вершаваных эцюдаў, апавяданняў і прыпавесцей, метадычных афарызмаў, слайд-кампазіцый і інш.

Так, дзякуючы аднаму з папярэдніх выпускаў альманаха ўжо адбылася сустрэча новых чытачоў з вершам Таццяны Хоршунавай пра своеасаблівы стан і працу душы настаўніка мовы і літаратуры, пераадоленне ім адлегласці да дзіцячага разумення.

Новыя фрагменты справаздач па педагагічнай практыцы, падрыхтаваныя да друку, – афарбаваныя асабістым пачуццём неабыякавасці да справы і да "падшэфнай" дзятвы, аздобленыя адметным ілюстратыўным радам – нясуць студэнтам-наступнікам цікавы адбітак трапных назіранняў розуму і жывых рухаў сэрца. Эсэ Алены Пятровіч, урыўкі з якога прапануюцца Вашай увазе, было рэкамендавана да публікацыі шаноўным прафесарам Вячаславам Пятровічам Рагойшам.


Эсэ Алены Пятровіч (перайсці)