Субота, 27.04.2024, 00:06
Прывітанне, Госць
Галоўная » 2014 » Сакавік » 27 » Хутка: кансультацыі для студэнтаў-першакурснікаў
12:34
Хутка: кансультацыі для студэнтаў-першакурснікаў

Першакурснікі часта пытаюцца, нашто ім наведцаць кансультацыі ў ВНЛ беларускага фальклору. Адказваем: па-першае, там вас пазнаёмяць з асноўнымі правіламі афармлення фальклорнай практыкі. Ведаючы іх, студэнт зможа самастойна справіцца з папяровай работай і зберажэ нервы і сабе, і свайму навуковаму кіраўніку.

Па-другое, кансультацыі існуюць для таго, каб падрыхтаваць першакурснікаў да прамежкавага заліку. Апошні, у сваю чаргу, зноў-такі стымул для вывучэння асноў працы з фальклорным матэрыялам.

Па-трэцяе, на кансультацыях можна даведацца пра структуру практыкі ўвогуле, задаць пытанні, а таксама - пазнаёміцца з жанравым і рэгіянальным архівам лабараторыі і фалькларыстычнымі здабыткамі сваіх папярэднікаў.

Фальклорная практыка? Гэта проста ;)

 

 

Катэгорыя: Фалькларыстычныя навіны: практыка | Праглядалі: 636 | Дадаў: Dandellion | Тэгі: навіны, фальклорная практыка, ВНЛ беларускага фальклору, студэнтам | Рэйтынг: 5.0/1