Чацвер, 28.03.2024, 19:10
Прывітанне, Госць

  Некалькі казак ад казачніка: Анатоль Караленка

(з кнігі Вясёлка “Чорнага золата”)

Гарывада

Даўным-даўно, калі на Беларусі людзі жылі пры лучыне, недалёка ад адной вёскі здарылася дзіва дзіўнае. На змярканні і ўначы на балоце пачыналі свяціцца агні. Людзі баяліся тых агнёў. Думалі, чэрці там караглды водзяць і нячыстая сіла ў тых агнях сядзіць. Потым зразумелі – гэта газ выходзіць з зямлі. А дзе газ, там гаручая вада павінна быць. І назвалі людзі сваю вёску Гарывадою.

  • Трэба шукаць гаручую ваду, - часам вялі гаворку вяскоўцы. – Яна сама просіцца да нас з зямлі, каб зажылі мы свелтым жыццём , пакончылі з галечай і лучынаю.
  • Як жа шукаць яе? – пыталі некаторыя, маладзейшыя.
  • А як ваду шукаюць у нас? Трэба капаць калодзеж, - раілі старэйшыя. – інакш не знойдзеш.

Пачалі вяскоўцы капаць калодзеж, каб дабрацца да гарывады. Капалі-капалі, выкапалі глыбокі калодзеж, а гаручай вады не знайшлі.

  • Куды яна дззелася? – не маглі разумець людзі.
  • Можа, трэба глыбей капаць, - падказаў адзін з вяскоўцаў.

Паслухаліся яго, пачалі уручную дзяўбці зямлю. Дзяўбуць яе памаленьку ды трубы апускаюць. Глыбока зямлю прадзяўблі, а гарывады няма. Шмат шукалі людзі цуда-ваду, але ўсё дарэмна.

Дачуліся пра гэта геолагі.

  • Не бядуйце, мы паможам, сказалі яны і пачалі шукаць схаваную ў зямлі гарываду. Шукалі-шукалі, праслухоўвалі  матухну-зямлю, таксама нічога знайсці не могуць.
  • Эй вы, геафізікі, дамапамажыце нам! – паклікалі геолагі навуковцаў. Без вас мы як сояпыя кацяняты.

Паслухаліся геафізікі, прыйшлі на дампамогу. Не з голымі рукамі, а з мудрагелістымі прыборамі. Як чуйныя вушы, прыпадалі прыборы да зямлі, казалі чалавеку: “Тут – край возера, а  далей- пуста. А ў зваротным баку – сярэдзіна возера…”

Геафізікі і географы адкрылі возера гарывады.

Цяпер трэба клікаць на падмогу бурыльшчыкаў, - сказалі яны, каб праверылі, што мы знайшлі.

Прыехалі на Беларусь бурыльшчыкі Азербайджана, Татарыі, украіны, Башкірыі – трэба дапамагчы беларусам – невядомая ім такая прафесія, такая работа.

  Панастаўлялі яны наўкола мноства буравых вышак, пачалі заганяць у зямлю стальныя трубы з алмазнымі наканечнікамі. Сотні дзён не ведалі бурыльшчыкі спакою, угрызаліся ў зямлю. Прабурылі тысячу метраў – няма нічога. Дзве тысячы – таксама пустата.

  • Можа, вы памыліліся, геолагі і геафізікі? – запыталіся

нездаволеныя бурыльшчыкі. – Прыборы вашыя ашукалі вас, а вы нас ашукваеце…

Свідруйце, свідруйце глыбей, будзе гаручая вада! – адказалі ім геолагі і геафізікі.

Прабурылі на тры тысячы метраў – зноў нічога.

Не вешайце носа, падбадзёрылі іх  геолагі і геафізікі. – Будзе гаручая вада, будзе. Не сумневайціся.

Толькі прайшлі бурыльшчыкі чатыры тысячы метраў, як ірвануўся ў неба шалёны дух гаручай вады. Забіў фантан каля горада Рэчыцы, паблізу вёскі Гарывада.

Калі геафізікі, геолагі, бурыльшчыкі убачылі грывасты чорны фантан, так узрадаваліся, што забыліся пра ўсё на свеце, палезлі ў чорную гарываду, разлітую па зямлі. Ад радасці сталі мазаць адзін адзінаму твары, пусціліся ў скокі.

Праз некаторы час бурыльшчыкі нашлі цуда-ваду ў іншых мясцінах. Ударылі магутныя чорныя фантаны ля вёскі Захады пад Светлагорскам, потым пад Калінкавічамі, сасновым Борам, непадалёк ад Гомеля…

Вось і знайшлі мы доўгачаканую гарывду, радаваліся геафзікі,геолагі, бурыльшчыкі, цяпер нам ўся Беларусь дзякуй кажа.

Тым часам  людзі ўтаймавалі чорныя фантаны, накіравалі іх у трубы. Гаручая вада пацякла ў вялізныя бакі, адтуль – у спецыяльныя апараты. Але застаўся ў гарывады неспакойны характар падземныз азёр. Калі заліваць яе ў маторы машын, самалётаў, ксмічных караблёў, яны імчацца з вялікай хуткасццю, выковаюць работу, якая пад сілу тысячам людзей. Вырабляюць з гаручай вады бензін, салярку, масла і яшчэ стоні розных рэчываў. А называюць гарываду нафтой.

Ды пра гэта вы, хлопчыкі і дзяўчынкі, здагадаліся самі.

 

Белая і чорная

Цякуць побач дзве ракі. У адной вада празрыстая, як крышталь, відаць усе каменьчыкі на дне. Акуні ды плоткі чародкамі ходзяць, ракі вусатыя па дне поўзаюць. Прыгожая рака.

Другая рака – чорная, як чарніла. Над ёю пара ядавітая ўецца. У чорнай няма нічога жывога. Калі ноччу памылкова сядзе на раку птушка, яна ўжо болей не узляціць – загіне. Нават трава не расце каля яе берагоў. Страшная рака!

Пачалі гэтыя рэкі перамаўляцца паміж сабою. Белая і кажа чорнай:

  • Надта табе не пашанцавала. Пачварна чорная і да таго ж – мёртвая рака. Калі вецер даносіць да мяне тваё дыханне, яно атручвае мне жыццё. Калі трошкі тваёй чорнай вады трапіць у мае чыстыя воды, амаль усё жывое загіне ў іх!
  • Што ж я павінна зрабіць, белая рака? – спытала яе чорная.
  • Ты павінна знікнуць, і назаўсёды.
  • - Гэта немагчыма. Пакуль мае крыніцы б’юць з вялікіх глыбіняў зямлі, я жыць буду.

Да іх падышоў чалавек. Абодве ракі папрасілі рассудзіць іх: хто з іх лепшая на зямлі.

  • Ты, белая ака, цячэш вечна, - сказаў чалавек. - На табе я пабудую электрастанцыі, па вадзе пушчу параходы, буду рыбу лавіць. Вадою сады і агароды паліваць буду ў засуху… А ты, чорная рака, не прастая, а з “чорнага золата” – нафты. Чалавеку вельмі патрэбна нафта. Гэта багацце. Чорная рака недаўгавечная. Калі падземная радовішча, адкуль б’юць твае крыніцы, вялікае, табе доўга жыць, а калі малое, хутка высахнешь… Але вы не спрачайцеся. Я памагу вам пасябраваць. Як? Самі пабачыце.

Сказаў гэтак чалавек і некуды заспяшаўся.

Аднае раніцы прачнулася белая рака, глянула ў бок чорнай, а яе і след прастыў.

  • Ой, як добра. Што чорная рака знікла! – зарадавался белая рака. – Цяпер яна не будзе атручваць мне жыццё.

Цячэ сабе белая рака дзень-два, месяц-другі. Нўзабаве на яе найшла туга: нават няма з кім словам перамовіцца.

  • Дзе ты, чорная рака, адгукніся? – пачала прасіць белая рака. – Выйдзі з цёмнага падзямелля, пабудзь са мной, пагавары.
  • Я тут, пачула раптам яна знаёмы голас з трубапрпавода. – Чалавек перасяліў мяне ў стальныя трубы, каб не атручвала я прыроду. І цякуць мае чорныя воды проста на завод.

Зноў разгаварыліся яны.

Белая рака расказвала чорнай, колькі яна выпрацавала электраэнергіі

Электраэнергіі, колькі плавае па ёй параходаў з грузамі і пасажырамі, як людзі п’юць яе ваду...

Чорная расалявала, што на заводзе з яе “чорнага золата” вырабляюць не толькт топліва для машін для машын, але і футры, дываны, цацкі, пакрываюць асфальтам вуліцы і дарогі. Ядавітыя выпарэнні – газ – ідуць на ацяпленне дамоў, для электрастанцый, для хіміі…

Цякуць побач дзве ракі – белая і чорная. Памірыліся. Абедзве важныя для чалавека.

 

Вада і нафта

Аднойчы на Палессі чорная ліпкая нафта з шумам выбілася з-пад зямлі, пачала хваліцца:

  • Я самая каштоўная вадкасць на цэдым свеце. Ніхто не можа са мной параўнацца, нават вада. Трэба, штоб машыны ездзілі, калі ласка. Заправляйся бензінам – і паехалі. Трэба, каб самалёты паляцелі, - калі ласка. Трэба, каб заводы, фабрыкі, электрастанцыі працавалі, я – да іх паслуг. Вос я якая, хоць і непрыгожая, але ўсюды неабходная.

Вада бурлілася белым фантанам з зямлі, чула ўсё, сказаннае нафтою.

  • Бясспрэчна, ты каштоўная вадкасць, - не ўтрымалася яна. – Нездарма цябе называюць чорным золатам. Аля я не меньш каштоўная за цябе, а нават больш. Без мяне ўсё жывое загіне на зямлі, знікнуць дрэвы і травы… Я нават цябе, нафта, падтрымліваю ў цяжкую хвіліну, калі ты перастанешь фантанаваць з-пад зямлі.

Нафта падумала, што вада выхваляецца перад ёй, і не паверыла. Доўга яна біла чорным фантанам з-пад зямлі, ды аднойчы знікла. І тут вада пачула, нібы даносіцца аднекуль з глыбіні далёкі прыцішаны голас чорнай сяброўкі:

  • Ты абяцала дапамагчы, калі я аслабею. Ды к дапамажы мне паняцца на паверхню. Не хачу заставацца ў глыбокіх земляныз нетрах…
  • Што ж, дапамагу я табе, - сказала вада. – Я не кідаю сваіх слоў на вецер.

Пачала вада пад вялікі націскам паступаць у глыбіню зямлі. У падземных нетрах акружыла нафту са ўсіх бакоў, стала падштурхоўваць яе, каб хутчэй наверх выбілася. Нафта зноў набыла магутную сілу, нестрымальным патокам хлынула на паверхню зямлі. Забіла велізарным фантанам.

  • Ты малайчына, вада, ты сапраўды ўсёмагутная, - дзякавала ёй нафта. – Давай ніколі не будзем спрачацца.

З таго часу  памагае вада здабываць нафту. Не толькі ў нас, на Палессі, а ва ўсім свеце. А калі не будзе вады, то і нафта ўсюды знікне.

 

Разам з творамі нашага шаноўнага госця альманах прэзентуе і студэнцкую рэцэнзію:

Анатолий“Сказочник из Речицы” Короленко. Общее впечатление от произведений автора

С творчеством Анатолия Короленко я ознакомился совсем надавно – приблизительно неделю назад. Первой книгой автора, прочитанной мною, стала «Вясёлка «Чорнага золата»». Специфичность выбранной темы заинтересовала меня. Дело в том, что пишет автор о… нефти. Самое главное, что это НЕ сложные научные статьи, написанные скучным техническим языком, обилием своих терминов вызывающие тоску у непосвящённых, а самые натуральные сказки!

Как известно, сказки писать тяжело. Чтобы сочинить сказку, которая заинтересует ребенка, нужно опуститься (или поднятьсяJ) до его уровня. По моему общему впечатлению как читателя, а не начинающего филолога, автору это удалось.  А вот если анализировать текст, то тут всё сложнее.

В сказках Анатолия Короленко присутствуют классические для этого жанра поучительность, наивность, оптимизм. Но! Чётко видно, что автор – не профессионал. Язык произведения своеобразный, наивность местами доведена до критического предела, максимализм персонажей этих сказок указывают на идеалистическое понимание автором своей аудитории.

Совокупность вышесказанного заставила меня обратиться к авторской биографии. Из неё я почерпнул следующее…

В середине прошлого века в азербайджанском городе Баку родился мальчик Толя. Рос не быстро, и не медленно – как все обычные мальчишки. Пошёл в школу, учился… как он учился, не известно, но школу всё-таки закончил, а после поступил в нефтяной техникум. Вот! Отсюда и необычное его направление творчества появилось. Азербайджан – страна небольшая, но на нефть и газ не бедная, так что каждый третий её житель так или иначе связан с нефтяной/газовой промышленностью. Но вернёмся к Анатолию.

Профессионально литературой не занимался, но прослыл натурой творческой – поэт, музыкант (играет на баяне, пишет музыку), а также поёт. Сказки начал писать с середины 70-ых, и большая их часть связана с нефтью, хотя начинал он с несколько других тем.

Его сказки хорошо восприняты критиками. Как оказалось, моё субъективное мнение не во всём соответствует взглядам других… ну и пусть. Несколько сказок, частично или целиком,  вошли в учебники. То есть, можно сказать, что как писатель-сказочник Короленко состоялся.

Для уточнения моего впечатления я решил перечитать его произведения, и всё же остался при своём мнении. Да, дидактичность чувствуется. Да, идея сказок про нефть – это очень хорошо, свежо, необычно. Однако заметны некоторые шероховатости языка произведения, иногда бывает, что действия персонажей несколько противоречат их словам, хотя, возможно, это аллюзия на реальную жизнь… Противоречивое впечатление. Скорее всего, мне нужно было бы прочитать другие сборники автора, но их нет в свободном доступе, или я просто не нашёл.

Теперь можно подвести итог. Как читатель, я могу сказать, что Короленко – очень интересный автор, подкупающий новаторством тематики, утопичностью ситуации и тем, что это пишется для детей. Как недоучившийся филолог, могу сказать, что минусы есть, но они не столь существенные, а среди плюсов – большой энтузиазм автора, благодаря которому было составлено множество сборников его произведений, выделяющихся на фоне массовой литературы своей оригинальностью.

Также могу сказать, что всё это – не окончательное впечатление. Я постараюсь ознакомиться с другими произведениями автора, чтобы составить более точное представление о нём.

Алексей Чернецов, для Альманаха «Дзьмухавец».