Творчыя праектыПарасткi."Дзяцінства - мой страчаны рай" ПарасткiУ Ніцшэ дзіця – сімвал творчасці, стварэнне новага: «у нявіннасці і забыцці робіць яно першы крок».Гэтая рубрыка належыць студэнцкім працам – першаму кроку на нялёгкім шляху сталення. Сімптаматычна, што тэмаю ў гэты раз заяўлены «страчаны рай» дзяцінства. На працягу ўсёй гісторыі ў чалавецтве жыве туга па Раі, Выраі – страчаным і згубленым назаўсёды. У гэтым плане Рай – дзяцінства чалавецтва – можна атаясамліваць з маленствам кожнага канкрэтнага чалавека. Фармулёўка тэмы, як бачым, мільтанаўская, – а падыход ад стрымана-пілатаўскага да жыццярадасна-пушкінскага. А ў кагосьці – нават з ноткамі грэчаскіх трагедый. Адным словам, гэтая рубрыка – своеасаблівае папуры з уражанняў. Магчыма, выклад думкі не заўжды паслядоўны, а валоданне моваю – дасканалае, ды на тое ж і ёсць ён – першы крок. Першы крок да творчасці ды навукі. Ніколі не лёгкі, але – трэба ж калі-небудзь вучыцца хадзіць?.. Маргарыта Латышкевiч Дзяцінства - мой страчаны райДзяцінства – найкаштоўнейшы скарб, які падарылі нам нашыя бацькі. Гэта найлепшы час, насычаны новымі пачуццямі, непаўторнымі адчуваннямі, першымі радасцямі і расчараваннямі… Нават у сталасці мы будзем памятаць калыханкі матулі, разбітыя каленкі, любімыя цацкі і ўсё, што нагадвае нам пра той цудоўны час, калі бацькі ўкладалі ў нас столькі сіл, сваю любоў і пяшчоту, накіроўваючы нас на правільны шлях ў вялікае жыццё.Для кожнага чалавека дзяцінтва непаўторнае і адзінае, пражытае не так як у астатніх. Мы можам мець аднолькавыя цацкі, гуляць у адныя і тыя ж гульні, але бацькі, якім мы абавязаны ўсім, расфарбоўваюць нашае жыццё ў розныя колеры і адценні. Дзяцінства адно ў жыцці. Ніколі мы ўжо не вернемся ў той цудоўны час, ніколі не будзем такімі бесклапотнымі і шчырымі, такімі чыстымі як белы аркуш паперы, гатовыя запісваць на сабе новыя эмоцыі і веды. Але ў нас ёсць памяць, якая не дазволіць нам забыць пра гэты светлы перыяд у нашым жыцці. І кожны раз, ўзгадваючы нейкія моманты нашага дзяцінства, нашыя твары асвятляе усмешка. І тады мы ўжо не можам сказаць, што дзяцінтва – наш страчаны рай. Эмілія Вольная Прадстаўляем вам работы студэнтак 1 курса(2009) спецыяльнасцi "Беларуская фiлфлогiя": Эсэ Алiны Пiгас Эсэ Эмiлii Вольнай Эсэ Бажэны Мацюк Эсэ Ганны Небаўсенка Эсэ Алены Налецька Эсэ Наталлі Фалевіч Эсэ Галіны Сініца
"Курка-раба". Філалагічныя гульні:
Паэтычны заранак |