"Дзяцінства - мой страчаны рай"Алена Налецька, студэнтка 1 курса (2009), спецыяльнасцi "Беларуская фiлфлогiя"У ціхі зімовы вечар, 26 лютага 1991 г. у Мінску ў маёй маці нарадзілася другая дачка. Гэта была я. Завуць мяне Налецька Алена Віктараўна. Зараз мне ўжо амаль 19 год. Магчыма гэта яшчэ няшмат, але з другога боку я ўжо дарослая, хоць і слухаю, што раюць блізкія, але ў выніку сама прынімаю рашэнні. Таму заўсёды прыемна ўспомніць сваё бесклапотнае дзяцінства, у якім былі толькі светлыя дні. Зараз я вельмі люблю спяваць, але паколькі ў мяне няма голасу, то мне падабаецца слухаць, як спяваюць іншыя. Канешне, песня суправаджае мяне з самага маленства. Запомнілася шмат, але вось тыя песні, якія я і зараз ведаю на памяць: “Белавежская пушча”, “Касіў Ясь канюшыну…” Песняроў, “Вы шуміце бярозы”, “Алеся” Сяброў, “Малиновка” Верасоў і інш. Як і іншыя дзеці, мы с сястрой любілі пагуляць. Гулялі і ў хаванкі, і ў даганялкі, і ў лато, і строілі шалашы з дываноў. На прыродзе будавалі замкі з пяска, рабілі сакрэты: выкапвалі ямку, туды клалі якія-небудь маленькія кветачкі, гузікі, каменьчыкі, потым накрывалі шклом, напрыклад з акуляраў, і засыпалі пяском. Былі і іншыя дзіцячыя гульні, але так адразу ўсё і не ўспомніш. Як вядома, выхоўваць дзіця маці пачынае калыханкамі. І зараз помню, якім пяшчотным і мяккім станавіўся голас маці, калі яна іх спявала.
Спят усталые игрушки, книжки спят. Амаль усе калыханкі маці брала з вячэрніх праграм для дзяцей:
Спи моя радость усни. А вось яшчэ адна калыханка, якую ў тэлепраграме спявалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, а потым я засынала пад спакойны голас маці:
Ціхі дзень, сонны дзень, Усе дзеці любяць гульні, і я не выключэнне. Але яшчэ цікавей калі ты ўдзельнічаешь у нейкім абрадзе. На Пасху мы заўсёды размалёўвалі яйкі, а вось калі я была зусім маленькая, мая сястрычка прывезла мне драўлянае яйка, але я замест падзякі чамусьці стукнула яе, напэўна думала, што яго трэба разбіць. На шчасце, яна не злуецца на мяне, але часам успамінае пра гэты выпадак і тады мы разам смяемся. На Каляды, паколькі мы жылі у горадзе, звычайна калядаваць не хадзілі, таму мы з сятрычкай надзявалі маскі козачак і бегалі па дому. Але калі мы часам ездзілі да родзічаў, там было цікавей. Увечары адна за другой хадзілі групы дзяцей, якія спявалі, разыгрывалі сцэнкі, расказвалі вершы. І ўсё гэта на беларускай мове! Было прыемна паслухаць, таму што дома ўсе размаўлялі па-руску, толькі часам маці спяе калыханку ці раскажа казку на роднай мове. Далучацца да беларускага фальклору я пачала яшчэ у дзіцячым садку. Мы там спявалі народныя песні на святы і апраналіся ў адзежу з беларускім арнаментам. Там нам чыталі пэўныя кніжкі, у якіх расказвалася пра беларускія абрады і традыцыі. Потым гэтае знаёмсятва працягвалася і ў школе. Вельмі падабалася, калі нехта расказваў казкі. Асабліва цікавала было слухаць тату, таму што, канешне, часцей я засынала пад казкі бабулі ці маці. Гэта былі такія казкі, як “Сказка о глупом мышонке” Маршака, казка пра курку рабу, пра калабка, казкі Андэрсана і шмат іншых. Страшныя гісторыі мне не расказвалі і не замаўлялі. Можа толькі, як і іншых дзяцей, пужалі дзядзькам міліцыянерам ці жадалі ўсяго найлепшага. Але, канешне, гэта не “страшылкі” і не замовы. Вось такое было маё дзяцінства. Канешне шкада, што яно скончылася, але зараз перада мною раскрываецца такая неабсяжная прастора магчымасцей, што я не буду шкадаваць аб мінулым, а буду ісці далей па свайму жыццёваму шляху, і паспрабую зрабіць усё, каб маім дзецям таксама было што потым успомніць. | |||
Папярэднi артыкул | Да зместа | На галоўную | Наступны артыкул |