Паэтычны заранак
Вершы Алеся Вярцейкi
******
На мяжы самоты й адчаю,
На памежжы шэрасці ў душы
На кавалкі сэрца разрываю
Ў гэтай летне-чэрвеньскай цішы.
Кроў кіпіць ў жылах вулканічна,
Кроў імкнецца выцякчы на дол,
На прастор пульсуе дынамічна –
Пульс ў агоніі ляціць пад столь
*****
Мы –дзеці ў бясконцым свеце,
Ляцім за трызнай наўздагон,
Усё паставіўшы на кон,
Шукаем шчасця на планеце.
Мы – птушкі: вышыня нябёс
Ўздымае ціск, спыняе дых,
Наш дзіўна-незвычайны лёс
Імкне пераадолець іх.
Мы – птушкі !
Мы – дзеці неба !
******
Напрадвесні ўздымалася сонца,
Разліваліся промні святла:
Свет імкнуўся ў кожным аконцы
Хаця б крышку пакінуць цяпла.
Адазвалася жвава прырода,
Абуджаўся ад сну чалавек,
Пасля лютаўскай сцюжы ахвотна:
Так вядзецца на свеце спрадвек
Трыялет
Не цурайся мовы роднай,
Без яе ты проста раб.
Маеш мову – маеш скарб,
Не цурайся мовы роднай!
Колькі гукаў, колькі фарб,
Срэбра творчасці народнай!
Не цурайся ж мовы роднай!
Маеш мову – маеш скарб.
******
Жыццё адзінае імгненне –
Не забывайся,Чалавек,
Ажыцяўляйся ў памкненнях
І годна пражыві свой век.
Ты знічка ў бясконцым свеце:
З’явіўся – і пара згасаць,
Дык можа будзеш жыць нарэшце?
Навошта сілы марнаваць ?
|