Альманах "Дзьмухавец"
Фальклорна-этнаграфічны і літаратурна-мастацкі альманах
Дзьмухавец
Нумар 13

Вітаем. Вітаем усіх.
Нашых сяброў, аўтараў, якія з нумара ў нумар выкладаюць на нашых старонках свае артыкулы, успаміны, пераклады, вершы, фотаздымкі, фантазіі і шмат чаго яшчэ.
Нашых чытачоў, якія чакалі трынадцаты нумар з ліпеня мінулага года і дасылалі да нас лісты з пытаннямі кшталту "Ну калі ўжо?"
Выпадковых наведвальнікаў, якім гугл падказаў самую лепшую крыніцу інфармацыі пра нялёгкі труд філолагаў.
Батанікаў, што шукалі дзьмухаўцы, а сутыкнуліся з намі.
Усіх вітаем і запрашаем правесці час з намі. Ніжэй змест, але спачатку інфармацыя пра нас.

Аўтар ідэі і кіраўнік праекта: Рыма Кавалёва
Сябры і ўдзельнікі праекта:
Кабінет беларускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ
СНДЛ "Фалькларыстыка"

Нумар рыхтавалі:
Рыма Кавалёва, Вольга Лынша, Вікторыя Андрыевіч, Надзея Канабеева, Аляксей Чарняцоў, Аляксей Кавалёў, Ганна Шумчык

У афармленні нумара выкарыстаны малюнкі Веры Гоцінай

Змест