Альманах "Дзьмухавец"
Свабоднае дыханне паэзіі

Яўгенія Пракапчук

Яўгенія Віктараўна Пракапчук. Нарадзілася 1 жніўня 1997 года ў Брэсце. У 2015-м скончыла сярэднюю школу №3 г.Ганцавічы. Двойчы пераможца абласнога конкурсу юнацкай паэзіі. Друкавалася ў раённай газеце “Савецкае Палессе”, абласных газетах “Народная трыбуна” і “Заря”, альманаху “Жырандоля”, у часопісе “Маладосць”, «Дзеяслоў”.

***

Я іду па чужых слядах,
Углядаюся ў рысы твараў.
Я шукаю цябе ў вачах
Па цьмянеўшых дамоў бульвараў.
Адчуваю тваё цяпло
І здаецца, што чую подых.
Ты глядзіш на мяне праз шкло,
І знікаеш у ім жа. Шкода.
Я спрабую пачуць цябе
У пустым мармытанні ветру.
Я ў блуканне іду глыбей,
Захлынаюся ў самых нетрах.
Я шукаю цябе, а ты
Не жадаеш мне даць збаўлення.
Я пішу да цябе лісты.
Я чакаю цябе, натхненне…

Світанак

Туман хавае сонны горад,
Звініць нямою цішынёй,
Зямлю яднае з вышынёй
Бясконцым шэрым цёплым морам.
Мяжа губляецца ў тумане,
І ўжо становяцца адным
Нябёсы, і туман, і дым.
Трымціць світальнае маўчанне.
І толькі збуджанае сонца
Някідка ззяе ў вышыні:
Адпачывае ў цішыні…
І толькі Бог – наш суразмоўца.

***

Там расліпунсовыявяргіні.
Я заўждызрывалаіхсабе,
Клала міжстаронакпыльнайкнігі,
Каб, дом мрояў, помніцьпрацябе.
А цяпермільёны розных колаў
Апісалістрэлкі і даўно
Аксамітныястаронкі з кволых
Кветаквыпіліжыццявіно.
Я збярупасохлыявяргіні,
Пакладубукецік на парог,
Уыхнузнямелыдзеньпалынны,
Пастаю на ростанітрывог.
Азірнуся на будынакмілы,
Нібы на магілумар былых,
І падумаю: “Але, магіла.
З тым букетам кветакнежывых”.

***

Вырываю сваёмінулае,
Выгрызаю да болю ў сківіцах.
Плачу ў цемруначынячулае,
Толькіцемра мне ў вочыкрывіцца.
Штож ты крывішся, злая здрадніца?
Што ты шчэрышся слёзным пацерам?
Мне ж німабольшкамупаплакацца.
Давярала ж табе, бы мацеры.
Вось дурная: прашто тут рупіцца?
Лепшсхаваюся ў роспачшызую.
Ты такая, бы ўсе, адступніца.
Бог з табою. Стрываю. Выгрызу.

***

Ты маўчыш, маё сэрца? Маўчы.
Ты ў самоце, Зямля? Я таксама.
Буду сёння я з вамі ўначы
Каля брамы сядзець. А за браму…
А за браму не сёння. Пазней.
Хай хоць трохі адыдзе пустэча.
Каб пазбегнуць трызненняў у сне,
Правяду, адпушчу сумны вечар.
Можна, ноч, я пабуду з табой?
Кажуць, разам не так адзінока.
І тваё сэрца стогне тугой.
Не катуй за расстанне папрокам.
Дай жа ў вочы твае пагляджу.
Як жа, родная, ты пасівела…
Я з табой да зары пасяджу.
Памаўчым аб усім набалелым.

***

Пачакаю. Злічу да ста.
Боль пакіне. Не ўпершыню.
Мне б не ліст, дык хоць паўліста
У адвечную вышыню.
Мне б не песню – адзін прыпеў,
Мне б мелодыю родных слоў,
Кволы лісцік з магутных дрэў,
Сіні прыцемак вечароў.
Мне б суладны напеў пачуць
Навальніц і глухіх завей…
Я да ста соты раз лічу.
Боль хаваецца ўсё глыбей.

***

Ціхай зёлкаю з роснай смугой
Прытулюся да роднае хаты.
Мяне ж лічаць чужой
І завуць крапівой,
А я – толькі здзічэлая мята.
Не шкадуюць маіх каранёў.
Кажуць, нібы зямля мной хварэе.
Не скажу злосных слоў,
Хоць мяне гоняць зноў,
Але рукі пячы я не ўмею.
То хай нішчаць і зерне, і квет,
Покуль мара ўнутры шчэ не б’ецца.
Хай адыдуць ад бед
У нязведаны свет
Хоць яны з неапаленым сэрцам!..

***

Пакідаю абразы, з грызоты
За дзвярыма, за ўмоўнай мяжой.
Са шчымлівай, глыбокай пяшчотай
Удыхаю дрыготкі спакой.
Пройдзе ўсё. Хваляванні, турботы
Не пакінуць у сэрцы слядоў.
Дай жа, Божа, з такою ж ахвотай
Мне заўсёды вяртацца дамоў.

Да вершаў Ч.ыЖ.а ці Таццяны Мацюхінай

Падзяліцца