ВЯЗЫНКА ЗБІРАЕ СЯБРОЎ
За трыццаць восем кіламетраў ад сталіцы знаходзіцца цудоўнае месца, якое штогод збірае маладых, актыўных, ініцыятыўных юнакоў і дзяўчат. Гэта вёсачка Вязынка ў Маладзечанскім раёне – калыска песняра Беларусі Івана Дамінікавіча Луцэвіча, вядомага нам пад псеўданімам Янка Купала.
Кожны год пад канец мая студэнты філфака разам з навучэнцамі іншых факультэтаў БДУ едуць у Вязынку, каб файна пабавіць час. Мы даведаліся, чым падабаецца рабятам гэтае месца, якія ўражанні засталіся ў іх пасля мерапрыемства. Вось што распавялі нам студэнты філфака:
Ілона Адамовіч, 1 курс:
“Побывать на родине Купалы и походить по местам, где он черпал вдохновение, - наверное, то, о чем мечтает каждый. Вязынка - удивительное место с удивительной природой и историей. Приезжая туда впервые, ощущаешь, будто сам становишься частью этой истории. Уезжать совсем оттуда не хочется. Ты как будто окунаешься в добрую сказку наяву.
А ещё это просто прекрасное место, где можно обрести новых друзей и единомышленников”.
Марыя Жмайлік, 2 курс:
“Вязынка - маляўнічай прыгажосці мясціна, дзе птушыны звон разліваецца мілагучнай песняй. Вязынка - новыя знаемства, шчырыя усмешкі, цеплыя сустрэчы. Вязынка - смачная каша, гол дэкану і мноства фотаздымкаў. Насамрэч, Вязынка - 2017 для мяне стала нечым большым, чым проста адпачынкам. Таму што для Студэнцкага Саюза Вязынка - мерапрыества, якім завяршаецца яшчэ адзін год плену і працы. І таму і ў гэты раз з арганізацыяй разам і адпачывалі і рупліва працавалі.
Увогуле, Вязынка - адно з самых "цёплых" мерапрыемстваў, бо там збіраецца ўся вялікая і дружная філфакаўская сям'я!
Я шчаслівая, што каторы раз наведваю Вязынку. І ўпэўнена, што гэта далека не апошняя наша сустрэча”.
Аліна Пазнякова, 1 курс:
“Было вельмі весела! Класна, што была нагода правесці час у iншых абставiнах са сваiм гуртом і сябрамі. Асабліва спадабалася выкананне запрошаных хлопцаў з Акадэміі Авіяцыі.
На жаль, знакамітую кашу дэкана не змагла паспрабаваць, таму што яна была з мясам, а я вегетарыянка :-) ”.
Юлія Клімянкова, 3 курс:
“Выездное мероприятие само по себе — отличная возможность сблизиться с теми, кого каждый день встречаешь на факультете, взглянуть на знакомые лица по-новому. А если это ещё и "Вязынка", где такая неповторимая и по-настоящему живая (а не оживлённая) атмосфера, которую нельзя встретить в городе, получается взрывной "микс". Перед летней сессией студентам просто необходим такой глоток свободы, яркости, общения, и "Вязынка" даёт всё это в полной мере”.
Анастасія Бібік, 2 курс:
“Это моя вторая Вязынка, и, кажется, с каждым годом мероприятие становится всё лучше! Может, на мои впечатление о «Вязынке-2017» повлияло то, что уже больше знакомых появилось, больше общалась с ребятами. Понравилось то, что в этом году были совместные игры в волейбол и песни под гитару. Это придавало атмосферу сплочённости даже с людьми, которых видишь впервые.
Безумно нравится это мероприятие. Всегда ощущаю после него воодушевление!”
Не дзіва, што Вязынка прываблівае не толькі “лірыкаў”, але і “фізікаў”. Ужо два гады запар студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту Ганна Пракаповіч наведвае злёт філолагаў і, як і яны, з энтузіазмам расказвае пра ўражанні ад паездкі: “Пасядзець у цішы і спакоі пад старымі дрэвамі і плесці вяночкі, атрымліваць асалоду ад водару траў і кветак, а яшчэ і ў цудоўнай кампаніі, з мноствам цікавых людзей, гульняў, - чароўны адпачынак”.
Спадабалася на маленькай радзіме вялікага паэта і прадстаўніку гістарычнага факультэта БДУ Андрэю Кімбару : “За апошнія гады мне давялося пабываць у Яхімоўшчыне і Акопах, у месцах дзе І. Д. Луцэвіч стаў вядомым на ўвесь свет Народным паэтам Янкам Купалам. Аднак, усе мы родам з дзяцінства. Каб зразумець паэта, яго творчасць, варта пабываць у Вязынцы-калысцы Я. Купалы. Сядзібны комплекс, рачулка і прыгожыя дрэвы, на маю думку, прывабліваюць не аднаго пасажыра электрычкі Мінск-Маладзечна. Мы з сябрам даўно хацелі наведаць гэтыя мясціны і патрыятычна-асветніцкая акцыя “Вязынка – 2017” стала добрай нагодай. Вершы і песні на малой радзіме Песняра сталі гімнам яго творчасці і працягам традыцыі ўшанавання памяці Я. Купалы. Я шчыра спадзяюся, што ўрачыстая атмасфера у спалучэнні з прыгожымі, роднымі беларускімі краявідамі, абудзіла душы маладых людзей да творчасці. Хто ведае, магчыма ў такія моманты і нараджаюцца паэты…”
Магчыма, Андрэй мае рацыю – падаецца, што бадай ніводзін чалавек не можа застацца раўнадушным да хараства гэтай вёсачкі. Так што чакаем новых зорачак на паэтычным небасхіле нашай Бацькаўшчыны!
Аўтар тэксту: Надзея Дзямiдка
Фота: Анастасія Вадэвіль