Хуткая дапамога

ФАЛЬКЛОР ВА ЎМОВАХ СУЧАСНАГА ГОРАДА

Гаманлiвы, "гарачы", актыўны горад...

Гаманлiвы/ "гарачы", актыўны горад. Iдзеш уздоўж вулiцы, а на сустрач табе такая 6езлiч людзей... Усе спяшаюцца, нехта размаўляе па тэлефоне, нехта гучна распавядае пра свае справы сябру... Горад жыве сваiм жыццём, усё i усе ў IM таксама.

Заходзёш за вугал i трапляеш у "шоп-краiну": такое мноства магазiнау чакае цябе тут. Вось магазiн бялiзны...абутку...буцiк з модным адзеннем... А гэта, што за сцiпла ўпрыгожанае валошкай збудаванне. Хутчэй туды... I бачым...магазiн саламяных i льняных вырабаў "Лянок". Разглядаем усе гэтыя цудоўныя рэчы: жаночыя упрыгажэннi, Kauiyni, паясы i сурвэткi, глiняны посуд... I хто гэта усё набывае, бо я ўпэўнена, што большасць людзей лiчыць гэта дурасцю, рэшткамi мiнулага, а набыць гэта могуць якiя-небудзь нацыянальныя ансамблi, гурткi, школьны музей, бо ФАЛЬКЛОР у вялiкiм горадзе НЕ ЖЫВЕ! Тады i паспрачалicя з сябрам наконт гэтай маёй думкi i вырашылi праверыць усё...

Спусцiлiся у падземны пераход, а там чуваць як нехта спявае, падыходжу блiжэй i бачу хлопца з дзяўчынай. Дзяўчына спявае песню "Мае вочы чорныя", каля ix стаяць дзве бабулi i адна сталая пара... Безумоўна, ёсць чаму здзiвiцца. Такое ў горадзе, а асаблiва ў пераходзе нячаста пачуеш, а калi шчыра сказаць, то i зусiм такога н\кол\ не было. Тут хутчэй можна пачуць, што-небудзь з knaciki, выкананай на скрыпцы цi флейце, а яшчэ часцей дваровыя грубыя nechi пра "Мурку"цi "Бэзавы туман" цi што iншае... А тут гармонiк..I песня такая...! У выкананнi маладога пакалення...Ёсць чаму здзiвiцца. Сябар мой як убачыў, адразу ж выкрыкнуў: "А ты не верыла!". Безумоўна, я была задаволена ўбачаным i нават дала "гуртку" грошы, але адна песня ў пераходзе яшчэ нiчога не даказвае. Мы пайшлi далей...

Зайшлi ў магазiн i бачым дзяўчын у беларускiм нацыянальным адзеннi, якiя рэкламуюць масла. Ну якое тут захаванне фальклору, нацыянальных звычаяў, гэта проста рэкламных ход. Але некаторыя рэшткi ўсё ж такi ёсць i нельга ўвогуле сказаць, што вось гэтыя "пiаршчыкi", а таксама тэлебачанне i радыё ўвогуле адмовiлicя ад фальклору. Kaпi-некалi паказваюць па тэлевiзары выступленнi розных нацыянальных гурткоў, створаны некаторыя перадачы пра гiсторыю i культуру беларусаў i мае быць, што не усе людзi на гэты час выключаюць тэлевiзары цi перашчоўкваюць на iншы канал, дзе iдзе якi-небуць жудасны баявiк. А значыць, у нашых людзей ёсць Цiкавасць да гiсторыi i культуры, звычаяў нашага народу. Значыць, ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ!

Выйшаўшы з магазiна, зайшлi ў парк, каб пасядзець, адпачыць. Побач з намi на суседняй лаўцы мужчына зхлопчыкам прыкладна чатырох-пяцi гадкоў. Мужчына загадвае яму загадкi, а хлопчык спрабуе адгадаць. Загадкi традыцыйныя, тыя якiмi выхоўвалi i мяне з Жорыкам: "Мiж агуркамi, буракамi —каза з зялёнымi рагамi'', "Стаiць дзед пры дарожцы, ycim чапляе па брошцы", "Сядзiць дзед у сто кажухоў адзеты, хто яго раздзявае, той слёзкi пралiвае" i г.д. Xлопчык не можа адгадаць, злуецца i прапануе загадаць тату свае загадкi, якiм ix навучаюць у дзiцячым садку. I тут мы пачулi i нашыя традыцыйныя загадкi i зусiм новыя, дзiўныя сучасныя: "Цэлы дзень толькi тым i заняты, што праводзяць то у хату, то з хаты", "У якой малечы каленi вышэй за плечы?", "Пер'я наелася, у кашулю адзелася, i спiць у ахвоту начная iстота. Ляжыць, дзе i ты — чатыры вyxi, два жываты", "3iмой i летам аднаго колера" ( а адказ на гэтую загадку быў зусiм дзiўны для хлопчыка чатырох гадкоу - нос у пiтушчага мужчыны. Вось яно - выхаванне вулiцы!). Але яны гаварылi i нашыя традыцыйныя загадкi, а значыць i бацькi i выхавацелi ў садках не забылicя на народную творчасць, а значыць, ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ!

Далей сядзiм i чуем, як нейкая жанчына пакрыквае на дзяўчынку, мабыць, сваю дачку. I чуем такiя словы: што Бог Hi даў, усё ў торбу; калi папу ўдаецца, то i пападдзя смяецца. Прыказкi! Зноў народная творчасць! Значыць, ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ!

Kaлi заходзiлi дадому, каля пад'езда заўважылi бабулек, якiя сядзелi на лаўцы i пляткарылi цi распавядалi адна адной, што новага яны чулi. Мы пастаялi каля дзвярэй тры хвiлiны i ведалi ўсё пра жыхароў нашага i суседняга пад'езда: i што Тамара Васiльеўна, багатая жанчына, якая мае асабicтага шафера i няньку для дзяцей, зноў выходзiць замуж, i што Сярожка, сын Трафiмаўны, пачаў працаваць на мытнi i там бярэ хабар i ў хуткiм часе на ўсе гэтыя грошы яны пераедуць у iншую больш шыкоўную кватэру. Не пакiнулi бабулi у cyпaкoi i нашых зорак: пагаварылi, хто як апранаецца, хто колькi грошай зарабляе i хто за каго выходзiць замуж на гэты раз. Мы вельмi доўга смяялicя з гэтага, а ў лiфце я для сябе падумала, што плёткi i чуткi гэта ж таксама фальклор, толькi не такi ўжо традыцыйны, крыху зменены, але фальклор. А тыя словы бабулек, якiя яны часта ўжывалi ў сваей размове - цiпун табе на язык, каб яму дрэнна стала, каб ён прагарэў, гэта ж не што iншае, як своеасаблiвае форма замовы цi праклёну. Кажучы яшчэ пра замовы, магу сказаць, што ў горадзе многiя людзi карыстаюцца паслугамi "магау", "гадалак", "варажбiтак". Напрыклад, нехта хоча ведаць пра свае сучаснае, нехта будучае, некаторыя дзяўчыны прыходзяць з пажаданнем прываражыць хлопца, некаторыя зняць з сябе порчу. Гэта ж таксама фальклор. Значыць, ФАЛЬКЛОР У ЎМОВАХ ГОРАДА ЖЫВЕ!

Дома бачу як сястра кормiць маленькага Валерку i прыгаворвае такiя словы: "Каляда-калядка ехала лашадка, заехала да Вaлеркi, прывезла кашы. I гаворыць: табе ложачку i мне крышачку. Да самага донейка, а там сонейка". Гэта нам расказвала мацi, калi мы малыя не хацелi есцi, вось i Галя так, як i мацi, спявае сваiму сыночку. А калi ўспомнiць, як яна яго кладзе спаць. Таксама ж з песнямi-калыханкамi. Kaлi ўспомнiць, то вось яна:

Баю-баюшki-баю, Не лажыся на краю, Прыйдзе шэранькi ваўчок, Схопiць цябе за бачок, Панясе цябе ў лясок, Там паложыць на пянёк. Будзе цябе калыхаць, Сваю песню напяваць: "Баю-баюшкi-баю"

Думаю, што ўсе ў каго ёсць малыя дзецi спяваюць IM калыханкi. Таму тут я магу таксама сцвярджаць, што ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ. Толькi вось часам бацькi, якiя не ведаюць словаў калыханак, замяняюць ix больш сучаснай песняй цi прыдумляюць нешта самi, i толью мелодыя застаецца той жа.

Думка пра народную творчасць у горадзе мяне не пакiдала, i я зноў пачала думаць, дзе я яшчэ сустракалася з фальклорам тут у Мiнску. Памятаю, што ў садку i школе мы часта спраўлялi ўсе гэтыя народныя святы, пeлi nechi, нават хадзiлi калядаваць па групках. А апошнiя гады на Каляды да нас часта прыходзяць дзеткi гадкоў сямi-васьмi i спяваюць nechi, а мамка дае IM цукеркi, пiрог або грошы (што ж iм яшчэ дaci). Мы, калi наш Валерка таксама крыху падрасце, абавязкова пойдзем калядаваць!

А вось яшчэ у мiнулым годзе, калi нам у раёне адчынiлi дом культуры, мы праводзiлi Купалле у народным стылi. Мой раён знаходзiцца на самым Kpai горада, каля вёскi Трасцянец, i калi зайсцi за клады, то можна ўбачыць рэчку i вялiкую прыгожую зялёную паляну. Там мы i святкавалi. А таксама святкуюць Купалле на Камсамольскiм возеры. Вось вам i зноў ФАЛЬКЛОР!

Да, сапраўды, ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ у горадзе. Чуеце, Жыве! Няхай гэта толькi некаторыя яго рэшткi, але яны самыя значныя, але ix памятаюць. Жыве! Няхай у крыху зменгеным выглядзе, можа калi i зуciм не падобны да трaдыцыйнага, але люддзi не забылicя на народную творчасць, яна дапамагае IM у розных справах i яны ўдзячны ёй, яны нават дзяцей спрабуюць выхоўваць разам з ёй. А гэта значыць, што я з упэўненасцю i гордасцю магу сказаць, што ФАЛЬКЛОР ЖЫВЕ ў сучасным горадзе!

Студэнтка 1 курса 3 групы беларускага аддзялення
Вольга Плешэвеня


1. Прыклады эсэ.
     - Ольга Кирлик. Символика числа 3 в сказках
     - Елизавета Вишевская.
     Актуален ли жанр колыбельной песни сегодня?

     - Александр Логойко.Фольклор и кич
     - Вольга Плешэвеня. Фальклор ва ўмовах сучаснага горада
     - Татьяна Исакова. Воспитательная функция загадки
2. Партфолiо Куксанавай Палiны
3. Справаздача па фальклорнай практыцы Русланы Карахоевай


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz