Калі ўсе мы належым да папуляцыі homo ludens, то філолагаў трэба вылучаць у асобную эвалюцыйную групу homo superludens, настолькі любяць яны разнастайныя гульні ды забаўкі. Гуляючыся з моваю, гуляючыся з сэнсамі, бессаромна заігрываючы з традыцыяй і цаляючы ў мадэрновыя тэндэнцыі – толькі так і можна жыць, праўда ж?
Прынамсі, сапраўднаму філолагу.
У гэты раз аматары слова забаўляліся з казкамі. Што атрымалася – чытайце ў рубрыцы.