Філалагічныя гульні

Віртуальныя казкі


Ад Богуш Любові

У цёмным лесе расла яблынька. Вялікая і прыгожая. Яблыкі на ёй былі незвычайныя. Хто іх еў, станавіўся маладзейшым і прыгажэйшым.

І вось сустрэліся аднойчы Баба-Яга і Кашчэй Бессмяротны. Вырашылі яны пайсці ў той лес па яблыкі, каб стаць маладымі і прыгожымі.

Але ж яблыньку тую ахоўваў Змей Гарыныч. І спалохаліся яго Баба-Яга і Кашчэй Бессмяротны. Не ведалі яны як перамагчы Змея можна. Вось Баба-Яга знайшла цудадзейную (чароўную) палачку і хацела зачараваць Змея Гарыныча. Але аб гэтым даведаўся Кашчэй і выкраў палачку. Прыйшоў да Гарыныча, хацеў дакрануцца да яго палачкай, але раптам з’явілася Васіліса і сказала, што Змей Гарыныч добры і што ў яго трэба папрасіць гэтага яблычка.

Тут з’явілася і Баба-Яга, яны папрасілі яблычка і сталі маладымі і прыгожымі. Закахаліся адзін у аднаго і пажаніліся. Жылі доўга і шчасліва.


Ад Дырды Алісы

Жыў-быў у лесе лесавік у Хатцы на курыных лапках. Аднойчы ён сустрэў прыгажуню, якая ператварылася ў Бабу-Ягу і запатрабавала ад яго Жар-птушку. Лесавік ператварыў Бабу-Ягу ў ката і зрабіў яго сваім служкам. Аднойчы кот злавіў у лесе мыш. А яна яму: “Не еш мяне, я выканаю тваё пажаданне”. Кот згадзіўся. А мыш падманула яго, абярнулася птушкай і паляцела за раку, дзе выкупалася ў лужыне і стала лесавіком. А ката лесавік прывязаў да дуба, пасадзіўшы яго на залаты ланцуг. Лес пазбавіўся ад Бабы-Ягі, і ў суседняй вёсцы перасталі знікаць маладыя хлопцы.


Ад Доўнар Юліі

Кот, певень і лісіца

Жылі ў лесе кот і певень. Быў пеўнік працавіты і добры, умеў добра гатаваць ежу. А кот быў злы, хадзіў на паляванне ў лес, каб паздзеквацца з безабаронных маленькіх лясных жыхароў. Працаваў пеўнік за абодвух, каб было на што жыць, а кот пасля палявання ляжаў на пячы і лавіў мух. Каб пеўнік не збег, кот прывязаў яго за нагу да пячы. Стаміўся пеўнік так жыць і аднойчы ноччу вызваліўся і збег ад ката.

Доўга ён блукаў па лесе і трапіў на хатку зайца. Папрасіўся пеўнік да зайца ў хатку, але не пусціў заяц яго, накрычаў на яго, што нельга па начах бегаць па лесе, і сказаў, што раскажа пра гэты ўцёк кату і здасць пеўніка з патрахамі.

Спужаўся пеўнік і пабег далей ад зайкавай хаты, бо баяўся вярнуцца да ката. Раніцай трапіў пеўнік на лісіную нару і папрасіўся да яе. Згадзілася ліса і пусціла пеўніка да сябе. Калі яна ўбачыла, што пеўнік працавіты і добры кулінар, адмовілася яна ад курынага мяса і вырашыла стаць вегетарыянкай. Потым ліса з пеўнікам ажаніліся і пражылі ўсё жыццё разам, кахаючы адзін аднаго.

А злыя кот і заяц так і памерлі ў адзіноце.


Ад Галубец Кацярыны

Ілья Мурамец амаль 33 гады правёў на печцы. Нават свайму бацьку ніколі не дапамагаў. Але надышоў час Ільі ажаніцца. Тут бацька і іжонку яму знайшоў. Была гэта Баба-Яга, затое з вялікім прыданым.

Не давялося “маладым” доўга разам пражыць. Усяго толькі тры дні. Не падабалася Ільі такая жонка. Старая ды непрыгожая, да таго ж яшчэ і злосная.

Вырашыў тады Ілья пазбавіцца яе. І пайшоў далёка ў трыдзясятае царства герой да Дабрыні Нікіціча. Прыйшоў да яго і ўсё яму расказаў.

Не змог тут Дабрыня Нікіціч не дапамагчы Ільі: надта яму шкада яго стала. І перад тым, як выправіць Ілью Мурамца ў шлях-дарогу, падазваў яго Д. М. і даў яму нейкага зелля. Цяжка Ільі было вытрываць, вельмі ж прыемны пах са скрыначкі выходзіў.

Прыехаўшы дадому, Ілья напаіў смачным напоем жонку сваю. І як толькі нічога не засталося ў шклянцы, то раптам адкуль не вазьміся з’явіліся розныя маланкі, усюды загрымела, – і Яга знікла.

Узрадаваўся тут вельмі Ілья Мурамец, шчыра пасля падзякаваў Дабрыню Нікіцічу. А ў хуткім часе і жонку новую сабе знайшоў, ды такую прыгожую ды разумную, што нават апісаць цяжка. І жылі яны ў шчасці з Ільёй яшчэ вельмі-вельмі доўга.


Ад Зуй Наталлі

У трыдзясятым царстве жыў цар. І была ў яго дачка-прыгажуня. Аднойчы прыйшла да цара Баба-Яга і папрасіла аддаць царэўну ў жонкі яе сябру Кашчэю Бессмяротнаму. Аднак бацька-цар не дазволіў дачцэ выйсці замуж да Кашчэя. Тады Баба-Яга перадала ёй зачараваныя яблыкі, з’еўшы якія пераўтварылася царэўна ў бярозку. Закаханы ў царэўну каралевіч з суседняга каралеўства захацеў знайсці сваю любую. Папрасіў дапамогі ў свайго цудоўнага каня Сіўкі Буркі. Той даў яму чарадзейны клубочак, ідучы за якім цераз малочную раку з кісельнымі берагамі, праз вогненную раку, праз Медную гару, знайшоў каралевіч хатку Бабы-Ягі, а ў хатцы – чароўнае зелле і дыван-самалёт. На дыване-самалёце прыляцеў ён да бярозкі, паліў яе чароўным зеллем і расчараваў каханую. Аднак прыгажуня-царэўна закахалася ў Кашчэя Бессмяротнага і, неўзабаве, выйшла за яго замуж. Каралевіч жа пасумаваў, пасумаваў і ўзяў у жонкі сабе Бабу-Ягу. І сталі жыць яны ў цудоўным лесе. А бацька-цар захварэў, сумаваўшы па дачцэ, і памёр.


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz