Хуткая дапамога

Партфолiо Куксанавай Палiны

Шаноўны навукоўца!

Ведаў бы ты, якая безьлiч некранутых тваёй увагай палеткаў на ўрадлiвай нiве беларускага фальклёру, недасьледаваных матэрыялаў, якiя чакаюць моманту, калi хто-небудзь нарэшце зоймецца iмi як належыць. Я б параiла табе, мой калега, заняцца жанрам, найбольш распаўсюджаным i папулярным сярод народу, але усё-ткi недастаткова дасьледаваным, - прыпеўкамi. Запытаешся: чаму? Acaбicтa мяне гэты жанр прываблiвае сваей легкадумнасьцю, жартаўлiвасьцю, весялосьцю, што выяўляе здольнасьць да самаiронii i гумар беларускага народа. Гэты жанр, нягледзячы на такую вялiкую папулярнасьць i запатрабаванасьць, дзякуючы гумарыстычнасьцi i лаканiчнай форме, усё ж вельмi мала дасьледаваны. Напрыклад, прыпеўкi яшчэ да гэтай пары большасьцю фальклярыстаў падзяляюцца на прыпеўкi да i пасьля Кастрычнiка; Hi адзiн з дасьледчыкаў нiяк не наважыцца даць якую-небудзь больш-менш структурную сicтэматызацыю шырокiм матэрыялам адпаведна з жанраўтваральнымi прыкметамi, а не з тэматычным прынцыпам клаciфiкацыi. Як на маю думку, дык ты, паважаны на

вукоўца, мажлiва таксама маеш acaбictyю цiкавасьць да гэтага жанру, сустракаўся зь im на самадзейнай сцэне, на гуляннях, у жывым, аутэнтычным выкананнi, альбо трымаў у руках запiсы тэкстаў.

Калi не давялося, то прапаную табе зборнiкi, зь яKIMI варта было б пазнаёмiцца:

1. Романов Е.Р. Белорусский сборник. Киев, 1885. Т. 1, 2. Ст. 223-262. (300 тэкстаў).
2. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западного края. Спб., 1897. Т. 1. Ч. 1. Ст. 531-570. (150 тэкстаў).
3. Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. М., 1903. Ст. 453-472. (80 тэкстаў).
4. Астаповiч В. Беларуская частушка. Вiцебск, 1903. (калi знойдзеш - тваё шчасьце!)
5. Никифоровский Н.Я. Белорусские песни-частушки. Вильна, 1911.
6. Prypieuki / Sabrau i wydau W.Lastouski. Wilnia, 1918.
7. Станiч П. Беларускiя прыпеўкi. Вiльня, 1919.
8. Сьмех i радасьць вёскi: Песьнi, вершы i частушкi. — Менск,1929.
9. Дарэвалюцыйная i Савецкая Беларусь у народнай творчасцi / Склад. М.Я.Грынблат, Э.В.Галубок, Н.С.Махнач, А.К.Калечыц. Мн, 1938. (317 тэкстаў).
10. Беларускi народ супраць папоў i рэлiгii / Склад. Э.В.Галубок, А.К.Калечыц. Пад рэд. Н.М.Нiкольскага. Мн, 1939 (200 тэкстаў).
11. Жанчына у беларускай народнай творчасцi / Склад. Э.В.Галубок, А.К.Калечыц, Н.О.Багдановiч. Пад рэд. Н.М.Нiкольскага i М.Я.Грынблата. Мн, 1938. (317 тэкстаў).
12. Песнi беларускага народа / Склад. М.Я.Грынблат. Мн., 1940. Т.1. (104 тэксты, 10 напеваў).
13. Сучасныя народныя песнi i частушкi / Склау пахрыменка. Гомель, 1955. (43 тэксты).
14. Колхозные частушки. Витебск, 1958.
15. Песнi беларускага народа / Уклад. Г.I.Цiтовiча. Мн., 1959. (59 тэкстаў i 7 напеваў).
16. Беларускiя частушкi / Склад. К.П.Кабашнiкаў, I.К.Цiшчанка. Мн., 1960. (736 тэкстаў).
17. Беларускi фальклор Вялiкай айчыннай вайны / Склад. I.В.Гутараў, М.Я.Грынблат, К.П.Кабашнiкаў, I.Р.Сцяпунiн, I.К.Цiшчанка. Мн., 1961. (288 тэкстаў, зь ix 89 - рускiя).
18. Беларуская народная творчасць савецкага часу. Мн., 1978. (каля 500 твораў).
19. Народная спадчына / Склад. А.С.Фядосiк, Г.А.Пятроўская. Мн., 1984. Ст. 169-177,195-199.
20. Беларускi фальклор у сучасных запiсах: Трыдыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. / Укл. В.А.Захарава, Р.М. Кавалёва, В.Д.Лiцвiнка. Мн., 1989.
21. Прыпеўкi / Укл. I.К.Цiшчанкi; Муз. Частка Л.М.Фёдарава. Мн., 1989. (1654 тэксты).
22. Гiлевiч Н.С. Мой белы дзень. Мн., 1992. Ст. 218-230.
23. Беларускi фальклор у сучасных запiсах: Трыдыцыйныя жанры. Мiнская вобласць. / Укл. В.Д.Лiцвiнкi. Мн., 1995. СТ. 439-446.
24. Беларускi фальклор: Хрэстаматыя. Мн., 1996. Ст. 791-804.
25. Барадулiн Р. Здубавецця. Мн., 1996 цi http://txt.knihi.com/baradulin/
26. Анталогiя беларускай народнай песнi i npыпeўki / Укл. А.Цiтаўца. Мн., 2001. Ст. 251-324.
27. Фальклорна-этнаграфiчная спадчына Веткаўскага раёна. / Укл. I.Ф.Штэйнэр, В.С.Новак. Гомель, 2003. Ст. 342-350
28. Роднае слова, 2004, №10, ст. 70-71.

Канешне, ня ўсе кнiгi мажлiва знайсьцi, ды i ня ўсе таго заслугоўваюць, але ж хто ведае, што менавiта можа зацiкавiць yhiклibara навукоўцу!

Acaбiстa я хачу пазнаёмiць шаноўнага калегу з кнiгай "Здубавецця", якую склаў Рыгор Барадулiн на падставе матэрыялу сваей маленькай i любай радзiмы - Вушаччыны. Яна складаецца з некалькiх разьдзелаў "Загадкi", "Прыбабунькi", "Рагаццё", "Словы матчыны з Вушаччыны" i "Я сваю Марынку хоць пасярод рынку!". У дадзеным выпадку нас цiкавщь апошняя частка, дзе зьмешчаны, паводле азначэння Барадулiна, папеўкi. Разьдзелу папярэднiчае невялiчкая прадмова, лаканiчная i надзвычай зьмястоўная, як сама прыпеўка, якую ўжо даўно навукоўцы, лiтаратуразнаўцы i простыя студэнты расьцягалi на цытаты: "Вушацкiя песьнi, папеўкi, як i уся народная паэзiя наогул, ужываюць скаромныя словы й вобразы. У вуснах народнай песьнi, абрадавай цi побытавай, любое слова гучыцъ цнатлiва, бо гэта йдзе яшчэ ад паганства, якое ня карысталася фiгавым лiстком. Насельнiкi халаднаватай часьцiны планеты грэлi свой юр, ятрылi сябе словам моцным, як пяршак. Каб род ня зьвёўся." У разьдзеле маюць месца таксама песьнi (9 тэкстаў), але пераважная большасьць твораў - прыпеўкi (каля 120 тэкстау)- У кнiзе прадстаулена дастатковая колькасьць тэкстаў, на аснове якiх можна меркаваць пра папулярнасьць i месца кожнай прыпеўкi ў рэпертуары Вушаччыны. Напрыклад, у зборнiку зьмешчана тры варыянты прыпеўкi:

Чаго тады ня прыйшоў,
Калi я казала,
Усю ночку на палочку
Дагары ляжала.

Як заўважаецца з прыклада, у тэкстах аўтарам перадаецца аканне, якога няма ў беларускай лшnаратурнай мове - "ня прыйшоў", што сьведчыць пра дакладную перадачу асаблiвасьцяў вушацкай гаворкi. На карысьць гэтага служыць i выкарыстанне дыялектных словаў - "пабасьцякi", формаў - "iдзець, лапаiць". Ды увогуле, Рыгор Барадулiн карыстаецца pacypcami народнай стыхii у сваей лiтаратурнай творчасьцi, як жа яму ўнiкаць яе тут!

На жаль, выданне ня мае музычнай часткi, а самi тэксты не пашпартызуюцца, бо дзядзька Рыгор ствараў не навуковы збор твораў, а кiраваўся прынцыпам агульнай даступнасьцi i, як на маю думку, забаўляльнасьцi, бо зараз непрыстойныя жарты, нецензурная лексiка, ужытая па-мастацку, мiмаволi выклiкае усьмешку.

Тэксты, апублiкаваныя ў гэтай кнiзе, вылучаюцца з агульнага шэрагу сваей бессаромнасьцю i адкрытасьцю, чаго не сустрэнеш у хрэстаматыйных зборнiках. Гэта тлумачыцца адсутнасьцю комплексаў у складальнiка khiгi, а таксама ўдзячным матэрыялам Вушаччыны. На мой погляд, выданне каштоунае сваей навiзной i разьняволенасьцю (хаця у месцах сараматных словаў i стаяць шматкроп'i, што, як мне падаецца, ёсьць вялiкiм недахопам), павевам лёгкасьцi i усьмешкi ў стасунках памiж паламi.

Матэрыял, апублiкаваны дзядзькам Рыгорам, патрабуе больш глыбокага навуковага разгляду i ўключэння ў iншыя выданнi.

Папярэдняе азнаямленне з кнiгай Рыгора Барадулiна мяне напiхнула на думку заняцца досьледам сэксуальных матываў у беларусюх прыпеўках. Прагартаўшы iншыя фальклорныя зборнiкi, я зразумела, што цэнзура над imi вельмi дабра папрацавала, пакiнуўшы сярод ix толькi тыя прыпеўкi, якiя б захоувалi нявiннасьць, цноту беларускай дзяучыны, прадэманстраваную у песьнях. Канешне, сярод ix трапляюцца i такога кшталту:

На столе стащь вазон -
Любiць палiваннейка.
Наша тайная любоў
Любiцъ цалаваннейка.

Гэта класiчны прыклад традыцыйнай паэзii, якi карыстаецца паралелiзмам на ўcix узроўнях. Параўнайма дзьве прыпеукi, у якiх выяўлены тыя самыя эмоцыi

Чаму тады не прыйшоў,
Як месячык узышоў?
Чаго цябе прынясло,
Як сонейка ўзышло?
[21, №266]

Чаго тады ня прыйшоў,
Калi я казала,
Усю ночку на палочку
Дагары ляжала.
[25]

Расчараванне жанчыны ў першым выпадку перадаецца праз ужыванне вобраза ў, а ў другiм - напрасткi, без усялякiх упрыгажэння ў, што надае эмоцыi большую вастрыню, а у вынiку - гумарыстычны эфект.

Такiм чынам, незавуаляванасьць пачуцця ў, экспрэсiя i бессаромная хваля неэўфiмiзаваных думак напаўняюць тэксты барадулiнскага зборнiка. Гэта можна расцэньваць як дэградацыю жанра, можна - як эвалюцыю... Як на маю думку, дык гэта крок не назад, не наперад, а ў сiвую даунiну, калi пачуццi не абмяжоўвалicя анiякiмi табу.

Матэрыялу па гэтай вузкай тэме не хапае, бо, лiчы, усяго толькi "Здубавецця" Р.Барадулiна, дзе, як я ўжо згадвала, каля 120 тэкстаў. Але ж можна палiчыць i колькi прыпевак са збору "Прыпеукi" [21, № 134, 135, 144, 148, 149, 179, 266, 342, 1471]. Зразумела, гэтага недастаткова, каб рабiць нейкiя высновы, бо "Здубавецця" - матэрыялы канкрэтнай мясцовасьцi, i думкi, выклiканыя гэтымi тэкстамi, нельга абагульнена пашыраць на ўсю тэрыторыю Беларусь Таму дадатковы матэрыял трэба шукаць у фальклорных лябараторыях i сярод народу, бо жанр квiтнее i разьвiваецца ў рэчышчы разьняволення, а суадносна буяння натуральных патрэбаў чалавека i ix мадэлявання ў вуснай народнай творчасьцi.

• Прыпеўкi ў нашай фальклярыстыцы прынята ciстэматызаваць згодна з тэматычным прынцыпам. Нягледзячы на тое, што блокам тэкстаў, зьвязаных адной тэмай, не даецца асобны назоў, прыпеўкi пра салдатаў, пра музыку, пра каханне разьмешчаны побач, што легка заўважаецца пры чытаннi. Як мне падаецца, сюжэтна-тэматычны прынцып клаciфiкацыi ёсьць самы прымiтыўны, але ж надзвычай зручны падчас пошуку, распрацоўкi i дасьледавання пэўнай тэмы. Вось i ў выпадку кнiгi Рыгора Барадулiна атрымалася так, што пад вокладкай якраз i разьмешчаны творы, у якiх раскрываецца тэма сэксуальных стасункаў памiж людзьмi. Тут гэта не тэма кахання ў традыцыйным разуменнi - у цэнтры кожнага з твораў - плоцевае каханне. Такiм чынам, i гэтая khiгa, такая новая i сьвежая па настраёвасьцi твораў, усё ж не адыходзiць ад традыцый сicтэматызацыi матэрыялу паводле тэматычнага прынцыпу.

Выбар тэмы сэксуальнасьцi у беларускiм фальклёры дае мажлiвасьць прааналiзаваць гендэрныя ролi абодвух палоў на працягу надзвычай вялiкага прамежку часу, высьветлiць дынамiку ix разьвiцця i зьменаў; раскрыць ня менш важную рысу нацыянальнага характару, чым, напрыклад, гасьцiннасьць або памяркоўнасьць; паназiраць за ўплывам сучаснай сэксалагiчнай i псiхааналiтычнай думкi, а таксама "sexual revolution" у кiнаматографе, CMI на народную сьвядомасьць, народна-паэтычную творчасьць. На маю думку, гэтая тэма мае права на жыццё, больш за тое - зьяўляецца вельмi актуальнай, бо дае арыеньцiры для ацэнкi такiх зьяваў, як традыцыйнае неўсьвядомленае, натуральны iнстынкт, як панаванне найменняў iнтымных частак цела ў сучаснай лаянцы, постфальклёр i iнш.

Ня ведаю, цi зацiкавiла я цябе, дарагi мой калега, тэмай магчымага дасьледавання, але мне падаецца, што яна спакушае на творчыя пошукi. Прапаную табе патэнцыйны эпiграф, якi, спадзяюся, натхнiць на будучую працу.

"•••Усе нашыя прыпеўкi - вось дзе тутэйшая анакрэонтыка!"
Юрась Пацюпа

Працуючы ў межах гэтай тэмы, неабходна вызначыць прадмет дасьледавання. Я прапаную табе, мой дружа, абраць за прадмет тваёй будучай манаграфii (буду з нецярплiвасьцю чакаць яе публiкацыi) беларускiя прыпеўкi як мадэль сэксуальнасьцi беларускага народа. Актуальнасьць гэтай навуковай праблемы я паспрабавала абгрунтаваць вышэй. Калi ты сапраўдны навукоўца, мой сябра, (а я у гэтым нiколечкi не сумняваюся), то ты Hi у якiм выпадку не абыдзешся без пастаноўкi мэтаў i задачаў тваёй працы. Наколькi змагу, паспрабую табе ў гэтым дапамагчы, але ня думаю, што ў мяне гэта атрымаецца лепш за цябе. Мэтай твайго дасьледавання павiнна быць вырашэнне навуковай праблемы, пастаўленай у назьве, у дадзеным выпадку - сканструяваць мадэль сэксуальнасьцi беларуса на падставе матэрыялу беларускiх прыпевак. Асноўнай мэты можна дасягнуць, вырашыушы канкрэтныя задачы, пастаўленыя напярэдаднi дасьледавання: ■ асьвятлiць панятак сэксуальнасьцi ўвогуле, абапiраючыся на агульнатэарэтычны матэрыял; ■ раскрыць зьмест нацыянальнай сэксуальнасьцi (мажлiва на падставе стэрэатыпаў); ■ паназiраць за дынамiкай разьвiцця i зьменаў гендэрных роляў беларусаў паводле матэрыялу беларускiх прыпевак; ■ разгледзець сучасны стан i уплывы на нацыянальную сэксуальнасьць.
Найперш варта пазнаёмщца з лiтаратурай агульнатэарэтычнага плану:

1. Фрейд 3. Очерки по психологии сексуальности / Пер. С нем. М.В.Вульфа. Мн., 1990.
2. Розин В.М. Любовь и сексуальность в культуре, семье и во взглядах на половое воспитание. М., 1999.
3. Семейно-бытовая культура / Под. Ред. Д.И. Водзинского. Мн., 1987.
4. Ильин И. Постмодернизм: Словарь терминов. М., 2001.
5. Руднев В. Энциклопедический словарь культуры XX века. М., 2001.
6. Пропп В.Я. Проблемы комизма и смеха. М., 1976.
7. Фядосiк А.С. Трапным народным словам. Мн., 1971.
8. Капралов Г. Человек и миф. Эволюция героя западного кино (1965-1980). М., 1984.
9. Карцева Е. Кич, или торжество пошлости. М., 1977.
10. «Массовая культура» - иллюзии и действительность. М., 1975.
11. Беларуская народна-паэтычная творчасць / Арт. I.К.Цiшчанка. Мн., 1979. Ст.388-408.
12. Прыпеўкi / Укл. I уст. Арт. I.К.Цiшчанкi; Муз. Частка Л.М.Фёдарава. Мн., 1989. Ст. 5-28.
13. Беларуская вусна-паэтычная творчасць / К.П.Кабашнiкаў, A.C.jiic, А.С. Фядосiк i iнш. Мн., 2000. Ст. 463-476.

Лiтаратура, якая больш шчыльна тычыць адпаведнага дасьледавання:

1. Фядосiк А.С. Фальклор i масавая культура. Мн., 1986.
2. Гурскi A.I. Пазаабрадавая паэзiя. / Артыкулы "Гiстарыяграфiя" i "Iдэйна-тэматычны змест i мастацкiя асаблiвасцi прыпевак" Г.А.Пятроўскай. Мн., 2002. Ст. 511-557.
3. Нагбом да дна // Маленькi сшытак Лявона Вашка. Мн., 2000.
4. Барадулiн Р. Як беларусы сэксам займаюцца // Дулiна ад Барадулiна / Радыё Свабода, 2004.
5. Сексуальные традиции на Руси, beseder.co.il
6. Что такое сексуальная революция?

wvw.kprf.nsk.su

Напрыклад, khiгa А.С.Фядосiка "Фальклор i "масавая культура"" разглядае ўплыў заходняй культуры на сьвядомасьць беларусаў. Гэты разгляд зьдзяйсьняецца пераважна шляхам параўнання фальклёрных шэдэўраў нашай культуры з заходнiм прадуктам масавай культуры, шляхам катэгарычнага супрацьпастаўлення пралетарскай i буржуазнай культураў. На мой погляд, гэтую тэндэндэнцыйнасьць аўтару нельга дараваць, бо khiгa пабачыла сьвет напярэдаднi развалу СССР, падчас сумневу ў катэгарычнай рацыi савецкай iдэалёгii. Такiм чынам, адназначнасьць khiгi зьяўляецца яе вялiкiм недахопам.

А.С.Фядосiк кажа: "Эратычныя карцiны, эпiзоды забойстваў, насiлля зацямняюць сувязь з рэчаicнасьцю i адцягваюць увагу гледачоў ад практычных задач барацьбы за сацыяльную справядлiвасць, iдэi змагання за якую так ярка выказаны у народна-паэтычнай творчасцi". 3 гэтага пункту гледжання трэба крытычна паставiцца да khiгi, але зьвярнуць увагу на зьмест i досыць цiкавыя думкi адносна ўплываў масавай культуры на сучасны фальклёр. Трэба адзначыць, што аўтар ня ганiць вучэнне З.Фрэйда, а выкрывае дзеячаў масавай культуры, хто у cbaix мэтах скарыстоўвае яго аўтарытэтныя меркаваннi: "3 тэорыi Фрэйда бярэцца толькi тое, што imпahye апалагетам "масавай культуры", усё iншае з яго канцэпцый адкiдваецца".

Khiгa спадара Фядосiка мала каштоўная для фальклярыста, бо яна вылучаецца яскравай публiцыстычнасьцю гучання, дзе амаль 3ycim адсутнiчае навуковы падыход. У кнiзе не прыведзена нiводнага фальклёрнага тэксту i тэксту прадукта масавай культуры хаця б для параўнання, з назову ж вынiкае, што задача khiгi - параўнаць гэтыя два асьпекты нашай культуры. У лепшым выпадку, аўтар спасылаецца на cami творы.

Такiм чынам, khiгa А.С.Фядосiка прасякнута зьедлiвай крытыкай у адрас заходняй культуры, манiпуляцыi сьвядомасьцю ўспрымальнiкаў i носьбiтаў масавай культуры яе стваральнiкамi, гульнi на першасных iнстынктах, але гэтым яна i цiкавая, бо дае надзвычай яскравую iлюстрацыю стаўлення фальклярыстаў таго часу да выяўлення iнтымных пачуццяў у т.л. I ў фальклёры.

Яшчэ хачу пазнаёмiць шаноўнага навукоўцу з уступным артыкулам да зборнiка "Прыпеўкi" i.К.Цiшчанкi. Гэты артыкул цалкам навуковы i вельмi карысны для фальклярыста. Ён мае некалькi структурных частак:

• сам жанр i паходжанне тэрмiна, дзе даецца шмат сiнонiмаў да яго i згадваецца, што тэрмiн "прыпеўка" быў прапанаваны В.Астаповiчам у 1903 годзе;
• праблема генэзicу прыпеўкi, дзе аўтар крытычна cтавiцца да працоўнай тэорыi паходжання жанру, прытрымлiваючыся "танцавальнай" тэорыi, якая зараз зьяўляецца агульнапрынятай; таксама аўтар адмаўляе мiграцыйнае паходжанне прыпеўкi i сьцьвярджае, што радзiма гэтага жанру - Беларусь, прычым гэта не наiуны патрыятызм, а абгрунтаванае меркаванне, якога зараз прытрымлiваюцца i многiя рускiя дасьледчыкi;
• гiсторыка-бiблiяграфiчны-агляд;
• разгляд тэматыкi i вобразных сродкаў прыпевак, дзе распавядаецца пра тое, як "жахлiвыя карцiны жыцця прыгоннага сялянства адлюстравалicя ў беларускiх прыпеўках".

Апошняя структурная частка артыкула не пазбаўленная тэндэнцыйнасьцi i традыцыйнага погляду на прыпеўкi. Аўтар паспрабаваў вылучыць мастацкiя модусы прыпевак, праiлюстраваць магчымыя мастацкiя сродкi (напрыклад, паралелiзм, паўторы). Увогуле, артыкул багаты на прыклады i дае досыць добрае ўсьведамленне пра прыпеўку як жанр, вельмi цiкавы i распаўсюджаны.

А зараз, шаноуны фальклярыст, прапаную тваёй увазе цiкавыя вытрымкi i цытаты з пададзеных вышэй дасьледаванняў (аўтарскiя мова i npabaпic захаваныя).

"Сувязъ "масавай душы", па Фрэйду, - у каханнi i эмацыяналъных сувязях... Прыхiлънiкi "масавай культуры" naдxaniлi i выкарысталi сцвярджэннi Фрэйда аб прыроднай натуралънасцi агрэсiўных i сексуальных патрэб чалавека i зыходзяцъ у сваей дзейнасцi з iдэалаў, якiя задавальняюцца толъкi iлюзорным шчасцем". [1].

"Вушацкiя называюцъ усё абы-як сабранае, выдуманае й нявыдуманае,нiшто й нешта, праставатае i ximpaвamae, вясёлае i сумнаватае адным словам "здубавецця", - гэтак Рыгор Барадулiн у жарты характарызуе свой зборнiк; i сапраўды, каштоўнасцъ кнiжкi ў ейнае "выпадковасцi, "ненаўмыснасцi", "мiжволънасцi"; яна ёсцъ фальклорны дослед, але то - не манаграфiя i не ўпарадкаваны запiс твораў вуснае народнае творчасцi, а воплеск чулае душы поэта, ягонае назiранне жыцця, ягоны ўспамiн жыцця i ягонае жыццятварэнне; кнiжка яскрава выяўляе псiхалогiю, гумар, фiласофiю беларускага народу, але - яна найперш выяўляе творчую асабicтасцъ Рыгора Барадулiна; у кнiжцы блазенства сведчыцъ за мудрасцъ, жарсцъ за цнатлiвасць, ломаны вершарытм за хараство паэзii; у кнiжцы здубавецiлiся розныя лiтаратурныя жанры i роды i арганiчна паядналicя мiж сябе". [3].

"Слова "сэкс" прыйшло з кнiжак. А наoгул крывiчы, як нiхто iншы, захавалi паганскiя традыцыi i эўфэмiзмамi не карысталiся. Казалi катэгарычна, абапiраючыся на вопыт паciвелых ад жарсьцi стагодзъдзяў i на жывучую паганскую iнтуiцыю: "Кожнае дыханъне любiцъ nanixaнhe". Алъбо: "Кожнаму дыханъню трэба папiханъне". Кшчоным паганцам не па дыеце было так званае ўстрымлiванъне: "Пайшоў бы у мнixi, дык яйцы лixi". Жарсъцъ, пал — болей лiтаратурнага паходжанъня, аўусё гэта, калi выгукалася: "Ой, забрала, забрало i ножачкi забрало", называлася нецярплiва коротка — юр. "Як заюрыцъ, дык i пад хвaстом гарыцъ"". [4].

"У Маврикия Стратега, другого византийского историка того же VI века, удивление вызвал излюбленный славянами способ совокупления — в воде: на озерной или речной отмели, а то и наплаву среди широкой реки. Изумился Маврикий и тому, что славянская молодежь еще до замужества и женитьбы развлекалась групповым сексом во время праздников — о девственности никто не думал.

Сексуальность долгое время (вплоть до XII века) ассоциировалась у наших предков с праздником, смехом, песнопениями и неким музыкальным сопровождением. Так, один из такого рода праздников древних славян — в честь богини женитвы Лады — позднее стал днем Ивана Купалы. Трудно даже вообразить сексуальное раздолье в честь богини Лады, если вспомнить, что о куда более пристойном празднике Ивана Купала в XVII веке православные монахи писали: «Тут же есть мужам и отрокам великое падение на женское и девичье шатание. Тако же и женам мужатым беззаконное осквернение тут же».

Понятие блудницы возникло примерно в VII веке и означало лишь то, что девушка ищет мужа (блуждает). В конце VIII века, когда волхвов подрядили на трудную роль дефлораторов — в «девичьей бане» за день до замужества они лишали девственности тех невест, которые по каким-то причинам не лишились ее ранее, — понятие «блудница» изменилось. Им стали называть всех дам, лишившихся девственности. С XII по XVII век блудницами считали незамужних девиц, вступавших в интимную связь, и вдов, принимавших у себя мужчин. Лишь в XVIII веке, благодаря титаническим усилиям церкви, слово блудница стало ругательным. Но не оскорбительным, чего очень бы хотела церковь. Соответственно, в языке и в юридической практике степень греховности подразделяли. Блуд — это связь с незамужней женщиной, прелюбодейство — с замужней. Проституток называли срамными девками". [5].

Цытаваць можна безлiч, але ўсё ж адсылаю шаноўнага навукоўцу да першакрынiцаў.

• Нарэшце, мой шаноўны дружа, я падышла да завяршэння прапаганды сваей думкi i напрыканцы хачу прапанаваць некалькi тэмаў эсэ, а мажлiва, i курсавых прац:

"Канцэпты сэксуальнасьцi ў беларускiх прыпеўках",
"Гендэрны асьпект беларускiх прыпевак",
"Фалiчная ciмволiка у беларускiх прыпеўках",
"Блуд i пралюбадзейства ў беларускiм фальклёры",
"Сэксуальнасьць беларуса - якая яна?",
"Каханне i сэкс у беларускiм фальклоры" i г.д.

Ну што, наперад, шаноўны навукоўца! Перад табой адкрыты шляхi для творчай самарэалiзацыi! У добры шлях!


1. Прыклады эсэ.
     - Ольга Кирлик. Символика числа 3 в сказках
     - Елизавета Вишевская.
     Актуален ли жанр колыбельной песни сегодня?

     - Александр Логойко.Фольклор и кич
     - Вольга Плешэвеня. Фальклор ва ўмовах сучаснага горада
     - Татьяна Исакова. Воспитательная функция загадки
2. Партфолiо Куксанавай Палiны
3. Справаздача па фальклорнай практыцы Русланы Карахоевай


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz