Дзьмухавец 15
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І ФІЛФАК

Любая літаратура можа сказаць,
што яна багатая і сталая,
калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча.

                      Рыгор Барадулін

Анатоль Верабей пра найбольш поўнае выданне творчай спадчыны Уладзіміра Карткевіча

З 2012 года ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выходзіць Збор твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25 тамах, найбольш поўнае навукова-каментаванае выданне творчай спадчыны пісьменніка. Упершыню ў выдавецкай практыцы Беларусі каардынуе гэты навукова-выдавецкі праект філалагічны факультэт БДУ.

У склад рэдакцыйнай калегіі выдання ўваходзяць такія навукоўцы, выкладчыкі філалагічнага факультэта, як Алесь Бельскі, Анатоль Верабей (кіраўнік выдання), Вячаслаў Рагойша, Іван Роўда, Тацяна Шамякіна. (Даць фота ўсіх!)

У выніку нанова праведзенай навуковай працы Збор твораў У. Караткевіча значна папоўнены творамі, якія засталіся неапублікаванымі ці друкаваліся ў асобных ці перыядычных выданнях. Асабліва павялічваецца корпус выдання за кошт тэле- і радыёвыступленняў, перакладаў, эпісталярыя, сцэнарыяў дакументальных і мастацкіх фільмаў, лібрэта, малюнкаў, дарчых надпісаў, варыянтаў і розначытанняў, разгорнутага і змястоўнага каментарыя.

Адметнасць гэтага выдання ў тым, што да яго прыкладаюцца два CD-дыскі: на першым змешчаны вершы і песні ў выкананні У. Караткевіча, на другім — яго выступленні на радыё і тэлебачанні, у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, здымкі ў мастацкім фільме «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).

Укладальнікі і рэдактары адпаведных тамоў імкнуліся ўстанавіць і крытычна прачытаць тэкст на падставе яго крыніц (рукапісаў, друкаваных выданняў), класіфікаваць і інтэрпрэтаваць пераапрацоўкі тэксту (падаць яго іншыя рэдакцыі і варыянты(, выявіць скажэнні, зробленыя пабочнымі асобамі.

Малюнкі Уладзіміра Караткевіча

На працягу 2012-17 гадоў выдадзена 16 тамоў: 1-2 тамы — паэзія, 3-10 тамы — проза, 11 том — драматургія, 12-14 — публіцыстыка і эсэістыка, 15 том — пераклады і аўтапераклады, 16 том — сцэнарыі мастацкіх фільмаў. У Збор таксама ўключаны творы, якія пры жыцці пісьменніка не друкаваліся: з паэтычных — вершы «Калумбы зямлі нязнаемай», «Эпіталама Тацяне і Славе», «Наследаванне Сыракомлю» і інш., з празаічных — апавяданні «Маленькая балярына», «Вялікі Шан Ян», аповесці «Предыстория» (на рускай мове), «У снягах драмае вясна», «Легенда аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны», з драматычных - «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца...» і інш.

Асобна пра «Эпіталаму».

Яна напісана 8 лістапада 1967 года як урачыстая вясельная песня ў гонар нявесты і жаніха, выкладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ Тацяны Кабржыцкай і Вячаслава Рагойшы:

Кахання бог у светлай сіле
Сядзіць між нас. Я п'ю нагбом
За вас: прыгожых, добрых, мілых,
За ваш стары і новы дом.

Да схілу дзён сваіх астатніх
Мы вам сябры. Няхай жыве
Наш гонар: Слава і Тацяна,
Сябры ад сёння і — навек.

Малю аб вечным і адзіным:
Хай шчасны будзе на вякі
Шлюб Беларусі і Ўкраіны,
Шлюб Львова й Іслачы-ракі.

Адзначым, што Тацяна Кабржыцкая родам з горада Львова, а Вячаслаў Рагойша — з м. Ракаў, дзе працякае рака Іслач.

Карыстаючыся выпадкам, рэдакцыя «Дзьмухаўца» сардэчна віншуе нашых сяброў Тацяну і Вячаслава з залатым вяселлем і крокам да наступнага!



«Цэлы свет» у жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча


Яўгенія Пракапчук, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ

Маё знаёмства з жыццёвым шляхам і творчасцю Уладзіміра Караткевіча адбылося не так даўно: гадоў пяць таму. Яшчэ ў сярэдняй школе ён захапляў мяне сваімі цікавымі нарысамі і вершамі, прасякнутымі патрыятызмам і любоўю да Радзімы. Так атрымалася, што лёс звязаў мяне з беларускай мовай і літаратурай вельмі цесна і непарыўна. Таму, вывучаючы вобразы выдатных людзей Беларусі, я не абмінула Караткевіча. Менавіта тады мне ўдалося пераасэнсаваць яго творы, пазнаёміцца з новымі і ўявіць яго поўны вобраз у сваёй свядомасці.

«Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго» - менавіта гэтыя словы асацыююцца ў мяне з усёй творчасцю пісьменніка, менавіта яны і сталі своеасаблівым стымулам, дэвізам майго жыцця.

Для мяне, як і для Караткевіча, памяць — самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, бо «хто страціў памяць, той страціў усё». Яго творчасць стала блізкая мне праз шчыры, няпафасны патрыятызм, які чырвонай ніткай праходзіць скрозь усе творы пісьменніка, праз трапнае і важкае слова, здольнае абудзіць свядомасць далёка не аднаго чалавека, праз імкненне стварыць нешта выключна новае, але пры гэтым не забыцца на старое.

ТРЫПЦІХ
(над аповесцю У. Караткевіча «У снягах драмае вясна»)

                        1
Пачатак быў у тых снягах,
Сляды якіх даўно прапалі,
Калі ж уваскрасалі ў снах,
Агнём палалі.

Снягі глядзелі той вясной,
Як нараджалася каханне,
Як сэрцы страцілі спакой
Пасля спаткання.

Снягі падслухалі напеў,
Які ляцеў з акна дзяўчыны,
Ды разарваўся голлем дрэў…
З якой прычыны?

Нямыя сведкі ўжо сплылі,
Расталі па вясне дазвання.
Снягоў няма на той зямлі,
              Ды ёсць каханне.

                        2
Яны спяшаліся кахаць,
Спяваць, збіраць на небе зоры,
Хацелі разам спасцігаць
Жыцця прасторы.

Але ў жыцця быў іншы план.
Супроць дваіх, як па загаду,
Спляліся разам здзек, падман,
Паклёп і здрада.

Не знеслі подласці, ілжы
Пацуцці кволыя іх сэрцаў.
Далей ім нельга з гэтым жыць
І грэх — памерці.

Ім забаронена кахаць.
За што такое пакаранне?
Час ад пачуццяў уцякаць,
Шукаць расстання.

… У сэрцы стукае дакор…
Яго вязе прэч ад самоты
Цягнік у велічны прастор,
              У адзіноту.

                        3
Снягі мяняюцца штогод.
Штодзень ён згадвае каханне.
Штохвілю ў бездані турбот
Жыве чаканнем…

Хаця ўцякае ад сябе
Туды, дзе будзе адзінокім,
Ды просіць шчасця. Не сабе,
А ёй, далёкай.

Ён для сябе і не прасіў
Кахання, радасці, адказу.
Усё ён гэта перажыў…
З каханай разам.

Ды лёс вярнуў яму напеў
Дзяўчыны любай; ён, далёкі,
Не разарваўся голлем дрэў -
Плыў у аблоках.

Пакутаў зведаўшы спаўна,
Пачуцці выжылі ў расстанні.
Драмае ў тых снягах вясна.
              Жыве каханне!..


Байки про Владимира Короткевича на филфаке


Канапа Уладзіміра Караткевіча

Сфера бытования этих баек письменная и устная. Спросите, например, у Людмилы Владимировны Карповой с кафедры белорусской литературы, которая их хорошо знает. Людмила Владимировна, дочь белорусского писателя Владимира Карпова, чудеснейший человек, талантливый педагог и замечательный рассказчик. Именно от нее я услышала, но, к сожалению, не записала, как это полагается у собирателей фольклора, три байки. Придется ограничиться только их тематикой.

1. Байка про то, как Рыгор Бородулин - «у гумовых ботах» - по пути на свою дачу переносил приглашенного туда Владимира Короткевича - «ў туфліках» - через «балацянку», а тот ехал на спине товарища да еще приговаривал: «Мацней трымай, браце Рыгор, не зваліся — жывога ж класіка нясеш».

2. Байка про то, как Короткевич с Бородулиным забивали в стену гвоздь, а тот никак не поддавался. Представьте изумление обеспокоенного непрекращающимся грохотом Янки Брыля, когда он увидел, что из его стены показался гвоздь. Но как! Шляпкой вперед! И этому чуду есть вполне реальное объяснение.

3. Байка про «канапу» Короткевича — единственную мебель, с которой он въехал в бывшую квартиру Я. Скрыгана, и «зэдлік» хозяина, за которым тот, к огорчению нового жильца, через пару дней вернулся, а еще через несколько - принес Короткевичу вместо своего приобретенный в магазине и все объяснил. Это очень трогательная история. Может быть, ее все же когда-нибудь расскажет читателям «Дзьмухаўца» Людмила Владимировна.

А теперь, собственно говоря, про саму канапу писателя.

Что касается канапы , то баек о ней циркулирует великое множество. Они записаны от разных лиц и потому весьма противоречивы. Недавно, в кулуарах одной литературоведческой конференции, разгорелся спор, где находится эта самая канапа. Одни говорили, что в музее и что они сами будто бы на ней сидели. Другие утверждали, что ее давно нет в помине. Третьи кивали на Рагойшу, у которого многие видели эту канапу. Сам Рагойша напрочь открещивался и говорил, что в его раковском музее не сама канапа, а ее муляж. Четвертые вносили ясность: канапа действительно была у Рагойши, но в 90-е годы ее украли « ці то злодзеі, ці то фанаты Караткевіча». Пятые вообще предположили, что в скором времени канапа может всплыть на одном из мировых аукционов. Вот только хватит ли у РБ денег и желания, чтобы выкупить реликвию. Или: найдутся ли спонсоры? А то ведь уплывет канапа за тридевять земель в тридевятое царство, тридесятое государство.

Лично мне известна история про канапу в связи «з вяселлем веку» - свадьбой Вячеслава Рагойши и Татьяны, о которой выше упомянул Анатоль Верабей.

На эту свадьбу Владимир Короткевич приехал не один, а с невестой Валентиной и собственной канапой. Он заранее объявил, что не хочет спать ни в чужой кровати, ни на полу, ни тем более в сарае на сене, сколь бы мягким оно ни было.

На второй день, перед отъездом, Короткевич долго пристально всматривался то в канапу, то в Валентину и, по всему видно, колебался, кого же забрать с собой в Минск — Валентину или канапу. Когда взор живого классика целиком сосредоточился на канапе, стало понятно, что склоняется он все-таки к родной мебели.

Владимир Наумович, который на той свадьбе вроде бы и вовсе не был, а был, гораздо позже, сватом на свадьбе Максима, второго сына Вячеслава Рагойши, тем не менее утверждает, что именно он спас положение своим криком: «Ой, глядзіце, людцы добрыя, глядзіце, здаецца вясельная птушка на двор прыляцела!».

Естественно, все тут же кинулись к окнам, чтобы увидеть чудо. Не устоял перед искушением и Короткевич. А Владимир Александрович будто бы подхватил злосчастную канапу, соперницу Валентины, молнией взлетел с ней «на гарышча» и как ни в чем не бывало спустился вниз.

«А дзе мая канапа?» - недовольно спросил хмурый Короткевич.

«Якая канапа, якая канапа? - подхватился Наумович. - Хто бачыў канапу? А ці была яна тут? Можа, яе зусім не было?»

При этом он так усиленно моргал глазами, что гости в один голос дружно подтвердили, что в глаза не видели никакой канапы. А гости-то были во всех отношениях уважаемые — доктора и кандидаты наук, профессора да академики, а также родственники с обеих сторон — люди безусловно честные, порядочные, понимающие.

И пришлось Владимиру Короткевичу возвращаться в Минск с одной Валентиной. Однако он так горевал по своей канапе, что женился на Валентине только через шесть лет.

Спросите у Рагойши.