Філалагічныя гульні

За туманам нічога не відно

РАЗДЗЕЛ V
“ І клялася сваім я дзявоцтвам…”


Модусы мастацкасці ў вершах пра каханне

Пульсаваць. Кожнай клетка свайго цела давіць рытмы жыцця. Пульсаваць. Няхай не ў такт. Няхай не так, як усе. Быць адрознай, незразумелай. Дзевачкай у вачах адных, вар’яткаю -- ў іншых. Пульсаваць.
        За тумаанам нічога не відна.
        Ты пакінуў мяне назаўжды.
        Я іду з бессэнсоўнасці пешкі…
Пульсаваць. І скінуць суцэльную заслону нават з вачэй Эдыпа.
Ды толькі большасць аўтараў выбірае іншы спосаб самаактулізацыі “я” – самоту. Развітальны смутак па непаўторных імгненнях, успамін пра якія прыносіць прыкры смак незваротнасці – “ты была быццам кветка язміну са спакойнай і светлай усмешкай”. Элегічнае “я” ў гэтых творах не маска, лірычны герой любуецца не сабою, не сваёй індывідуальнасцю, а сваім жыццём, немажлівасцю вярнуць былое:
        Ты мне пра каханне з пяшчотай казаў,
        І сэрца хацела вырвацца ў свет.
        Ты ціха прыемныя словы шаптаў,
        Так не сказў бы нават паэт.
        (В. Кавалёва)

        А ты помніш пра наша спатканне?
        То быў сонечны радасны дзень.
        Бегла я да цябе на світанні
        І валошкі збірала ў расе.
        ( М. Варанюк)

Меланхолія аб былым, незабыўным. Страчаныя ілюзіі і неапраўданыя летуценні, пяшчотныя спатканні і ласкавыя словы – вось што аплакваюць большасць аўтараў вершаў пра каханне, таму і няцяжка здагадаецца, што для гэтых твораў характэрны элегічны модус мастацкасці.
Хаця многія вершы вызначаюцца драматычным модусам:
        Я лятаю, шукаю, не бачу…
        Не прыйшоў, не з’явіўся…шкада.
        Я кахаю, цяпер…я вось плачу,
        І цякуць слёзы, быццам вада.
        (В. Сыціна)

Лірычная гераіня верша вызначаецца самаўпэўненасцю: “Разумею, усё гэта смешна, але быць мне шчаслівай дазволь”. Яна лёгла закрэслівае ўсё былое, яе існасць імкнецца насустрач невядомасці: “На душы адзінока і крыўдна, але шлях я абрала сама!”
Драматызм гераіні верша Ірыны Бярозы зыходзіць з таго, што нішто ў жыцці не мінае бясследна, нават самы маленькі крок уплывае і на сучаснасць. І на будучыню. Вось і задаецца яна пытаннем, дзе падзеўся яе “зялёны дубочак”, “месяц нязгасны”…
Непадзельнасць я-для-сябе і я-для-іншых выяўляе ідэалістычную цэласнасць персанажа. Адказнасць перад другімі становіцца сэнсам жыцця героя ў творы з ідылічным модусам мастацкасці. У прапанаваных вершах ідылікі значна менш , чым элегічнасці, але яна мае месца:
        Глядзім у неба прытуліўшыся,
        Як два анёлчыкі на хмары.
        Як добра так сядзець, забыўшыся
        На клопаты зямлі, ды марыць!
        (В.Давыдава)

Лірычныя героі твораў не задаюць пытанне : “Быць ці не быць?” Яны не адракаюцца ад сябе , не носяць масак., не іграюць надуманых роляў. Яны з цнатлівай шчырасцю вераць жыццю. Не зразумеюць, накараюць, мрояць, радуюцца – жывуць.
Ніводны верш чамусьці не вылучаецца трагічным, сатырычным, камічным, іранічным альбо саркастычнам модусам мастацкасці. Відаць, аўтараў больш цягне на рамантыку. А трагізм… Ці не занадта рана ў 19 год?
        За туманам нічога не відна…
        Выкрадаю метафару ранку.

Ганна Міхальчук

                        Настасся Герасімовіч
За туманам нічога не відна,
А вакол – безнадзейная ціш.
Ў тваім сэрцы хаваецца крыўда,
Пра якую чамусьці маўчыш.

Адцвіло ўжо яркае лета,
Час туманаў асенніх сышоў.
У нябыт падалося ўсё гэта.
А туман у вачах не прайшоў.

Твая восень мне вельмі абрыдла,
Ты стаіш і так сумна маўчыш.
За туманам нічога не відна.
А вакол – безнадзейная ціш.

                        Марына Варанюк
За туманам нічога не відна.
Ўсе палі ды лясы ў смузе.
Развітанне – яцжкая хвіліна.
Не сустрэцца нам болей нідзе.

А ты помніш пра наша спатканне?
То быў сонечны радасны дзень.
Бегла я да цябе на світанні
І валошкі збірала ў расе.

Ну, а потым…чаканне…чаканне,
Што прытуліш мяне да грудзей.
І заснуць не змагу я да рання,
У знаўляючы ў памяці дзень.

Кожны дзень – падарунак ад Бога.
Шчасце страціць мы можам ураз.
Я на неба гляджу са знамогай,
І я дзякую Богу за час…

За той час, што сядзелі з табою,
Разглядаючы зоркі ўначы.
Абяцаў мне тады, што ніколі
Не дапусціш маёй ты журбы.

А цяпер я стаю на парозе
І гляджу,як той шэры туман
Абдымае валошкі ў полі,
Адхіляючы жорсткі падман.

                        Вераніка Кавалёва
За туманам нічога не відна,
І між намі мільёны дарог.
Вось чаму мне цяпер гэтак крыўдна.
Я малю цябе, Божа, каб ты дапамог.
Адлегласць вялікая нас раздзяляе,
Ды пачуцці напоўнілі грудзі.
І ніякі шлях мяне не пужае,
Бо такое каханне вечна жыць будзе.
У такія хвіліны ты ў думках маіх.
Для цябе я жыву ў гэтым свеце.
І забыць не магу я словаў тваіх:
“Няма больш такой на планеце”.
Ты мне пра каханне з пяшчотай казаў,
І сэрца хацела вырвацца ў свет.
Ты ціха прыемныя словы шаптаў,
Так не сказаў бы нават паэт.
І зоркі – сведкі кахання –
У начы асвятлялі наш шлях,
Глядзелі, як бегла я на спатканне
Так лёгка, як птушка робіць узмах.

                        Вольга Плешавеня
За туманам нічога не відна,
Толькі зоркі на небе гараць.
Сёння неяк да болю мне крыўдна,
Бо цябе больш ужо не абняць.

Ты пакінуў мяне назаўсёды,
Але ў сэрцы ты вечна са мной.
Хай другі мяне вельмі кахае,
Не люблю я яго, мілы мой.

Цёплых дзён тых ніколі не будзе,
Але трэба мне сілы знайсці,
Бо дасталася цяжкая доля –
Ўсё жыццё за абоіх прайсці.

Выйсці ў ноч, у туман акунуцца
І хвілінку яшчэ сумаваць.
Сёння неяк да болю мне крыўдна,
Бо цябе больш ужо не спаткаць.

                        Вольга Сыціна
За туманам нічога не відна,
Быццам нехта смяецца з мняе…
Я хацела сустрэцца…Агідна.
Не збылося, што бачыла ў сне.
Я лятаю, шукаю, не бачу…
Не прыйшоў, не з’явіўся…шкада.
Я кахаю, цяпер…я вось плачу,
І цякуць слёзы, быццам вада.
А каханне праходзіць няспешна,
Пакідаючы ў сэрцы твой боль.
Разумею,усё гэта смешна,
Але быць мне шчаслівай дазволь!
За туманам нічога не відна,
І навокал нікога няма,
На душы адзінока і крыўдна,
Але шлях я абрала сама!..

                        Алена Хандрыка
За туманам нічога не відна.
Куды ні кінь пагляд – адзін туман.
А мне так балюча сягоння і крыўдна
За твой да туману падомны падман.
Ахутаў туман зямлю ўсю, як коўдрай,
За ім анічога зусім не відаць.
І шлях падаецца занадта ўжо доўгім.
А можа туман нам сустрэцца не дасць?
Не веру я ў гэта, не веру. Ты чуеш?
І верыць зусім, ну зусім не хачу.
Душой адчуваю – па мне ты сумуеш,
На крылах у міг да цябе прылячу.
Давай жа прагонім туман назаўсёды
З тваіх і маіх, нашых, казачных сноў.
Хачу пажадаць табе міру і згоды
І каб не сустрэўся з падманам ізноў.

                        Юлія Тукач
За туманм нічога не відна,
Я шукаю табе і заву,
На душы неяк млосна і крыўдна,
Без цябе я пражыць не магу.

Не хапае тваёй мне ўсмешкі,
Што дарыла заўжды мне цяпло,
А твае пацалункі і кветкі –
Як даўно тое шчасце было!

Як даўно было тое каханне,
Мая вера прайшла за гады.
І хаджу я, блукаю ў тумане,
Бо мне сябрам адзіным ён быў.

                        Юлія Невядомская
За туманам нічога не відна
Раніцою халоднай вясны.
А на сэрцы чамусьці так крыўдна,
Бо не бачу дзівосныя сны.
Я чакаю з’яўлення кахання,
Заміраю і плачу ўначы.
Як успомню прызнанні, спатканнні,
На край свету хачу ўцячы.

                        Кацярына Давідовіч
За туманам нічога не відна,
Так бывает часценька ў прыродзе.
На душы маёй зноў так агідна,
Калі ты не са мной,мой родны.
Ты паехаў далёка, каханы.
Без цябе я сумую гадамі.
Паміж намі дажджы і туманы,
Гарады і дзяржавы між намі.

                        Вераніка Дрозд
За туманам нічога не відна.
Чаму,хлопец,глядзіш так агідна?
Мо забыўся пра нашы сустрэчы
І пра тыя чароўныя рэчы?
Мо з другой ужо ночы праводзіш,
Пад яе ты акенцамі ходзіш.
А мяне толькі ў сне ўспамінаеш
І, напэўна, ужо не кахаеш?

                        Марына Грушэўская
За туманам нічога не відна,
Выглядаю – цябе ўсё няма,
На душы неяк сумна і крыўдна,
Сэрца шэпча: “Ты будзеш адна…”

Я чакаю цябе кожны вечар,
Кожны вечар да самай начы,
Толькі ты не жадаеш сустрэчы,
Прытаіўшыся недзе ў цішы.

Толькі ты мне не звоніш, каханы,
Не турбуе цябе ўжо мой лёс,
Як заўжды, у сівых я туманах
Пакідаю сваю маладосць.

                        Ала Роўба
За туманам нічога не відна,
Нават сцежкі, дзе мілы стаіць.
Зразумела, чаму мне так крыўдна:
Без яго не змагу больш пражыць.

Я кахаю цябе, дарагі мой,
Не пакінь, калі ласка, мяне.
Кожны дзень пра цябе ўспамінаю,
Ночкай кожнай бачу ў сне.

Залаты мой! Калі ўжо ты хочаш
Назаўсёды застацца са мной,
Ты пакліч мяне сярод ночы –
Я прыйду, буду блізка з табой.


Чытаеш вершы і прыходзіш да высновы, што вялікае і чыстае ( не блытаць са сланом!) пачуццё, як каханне “пачыла ў бозе”, а застаўся толькі боль, туга, агіда, крыўда…(гл.вершы).
        Як заўжды, у сівых я туманах Пакідаю сваю маладосць.
        (М . Грушэўская)
Як гэта – 18-19 год, а маладосць ужо адыходзіцца? Вымалёўваецца такі партрэт аўтаркі: досыць прыгожая ( тая, хто лічыць сябе пудзілам, можа першае кінуць у мяне што-небудзь, але не камень – вельмі балюча!), разумная. Чулая, пакрыўджаная Ім ( манюкам, які заўсёды шчыра ўсміхаецца, але паказацца Ёй на вочы не спяшаецца).
Калі ўзгадаць словы Талстога, то ў каханні ўсе шчаслівыя аднолькавыя, а няшчасныя – па-рознаму. Адсюль вынік: няма сэнсу пісаць пра шчаслівае каханне. Нашто паўтарацца? Цікава, чаму яно знікае, калі заўсёднае сацыялагічнае апытанне паказвае. Што людзі вераць ў яго існаванне? Ці то першы радок паспрыяў, ці то кепскае надвор’е, ці такі песімістычны погляд на рэчы…
Калі пагартаць дзядулю Фрэйда і ўзгадаць трыяду “Я”, “Яно” і Звыш-Я”, то канфлікт паміж гэтымі складнікамі вырашаецца ў большацсі выпадкаў не на карысць “Звыш –Я”. А шкада…

Вольга Крукоўская


1. РАЗДЗЕЛ I. “Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”
2. РАЗДЗЕЛ II. Светлае дзіцячае ваконца
3. РАЗДЗЕЛ III. “І кахаць, да вар’яцтва кахаць!..”
4. РАЗДЗЕЛ IV. “Без асновы людзі-канчаткі…”
5. РАЗДЗЕЛ V. “І клялася сваім я дзявоцтвам…”
6. РАЗДЗЕЛ VI. “Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”
7. ПАСЛЯСЛОЎЕ
8. Аутары


Наверх старонкі || За туманам нічога не відно || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz