За туманам нічога не відно
ПАСЛЯСЛОЎЕ
Гуляць ці не гуляць?А калі гуляць,то да якога ўзросту?
>Герман Гесэ, нямецкі празаік, аўтар рамана “Гульня ў бісер”(1943),аднаго з самых знакамітых твораў літаратуры першай паловы XX ст.,вымысліў рэспубліку Касталію-цэнтр таямнічай гульні, якая не мела ніякага дачынення да практыкі. Тым не менш астатні свет чамусьці ўзяў на сябе клопат утрымліваць Касталію,забяспечваць яе ўсім неабходным для нябеднага існавання,а гульцы,згодна з правіламі рэспублікі, адмаўлялісяад асабістага жыцця, не працавалі і займаліся выключна стварэннем “цела” гульні.звышмэта гульні ў бісер была не ў тым, каб ашчаслівіць чалавецтва вынікамінамаганняў удзельнікаў.Зусім наадварот.Гульня павінна была скандэнсаваць, захаваць сабой і ў сабе здабыткі культуры, сістэматызаваць і класіфікаваць іх,каб урэшце рэшт падысці да спасціжэння тайны чалавечага духу, зразумець аснову чалавечай культуры, вызначыць агульную мову навукі і мастацтва.
Гульня ў бісер супрацьстаяла бытавой прагматыцы,зразумець яе сэнс здольны толькі самі гульцы,просты чалавек адразу заблытаецца ў хітраспляценні структур, формул, вобразаў.Ці не згасне адарваная ад рэальнага жыцця духоўнасць, ці не ператворыцца Касталія, узор і прытулак інтэлектуальнай маральнасці, у бяссільны, нікому не патрэбны прывід, ці мае права дух захоўваецца ў адным месцы ва ўсёй сваёй чысціні і недатыкальнасці?Гэтыя пытанні паўстаюць у размовах двух галоўных персанажаў рамана-Іозефа Кнехта і Плініа Дэзіньоры.Кнехт усё ж такі пакідае Касталію, бо лічыць, што краіна, ізаляваная ад рэальнага свету з яго цялеснасцю, грубасцю,прагматызмам, жорсткімі гульнямі, смехам і пакутамі, асуджана на быццё ў сабе і пагібель.
За кім засталася перамога?На чыім баку праўда?Перамагла рэальнасць?Здаецца, так , але не зусім бо ў дыскусіях герояў паступова выкрышталізоўваецца простая і адначасова складаная ісціна: свет не можа быць аднабокім. Ён здольны паўнацэнна існаваць толькі ў адзінстве супрацьлегласцей цёмнага і светлага, радасці і смутку, практыцызму і сузіральнасці, матэрыі і духу.
На жаль, пры распрацоўцы новых навучальных тэхналогій гэтая нікім яшчэ не абвергнутая ісціна часам забываецца.Шлях чалавецтва-абуджэнне духу.А шляхі навучання? Няўжо толькі рух да назапашвання ведаў?Няўжо толькі пошукі новых форм праверкі, які аб’ём фактаў засвоіў студэнт, колькі і чаго засталося ў яго жыцці?
У наш даволі прагматычны час важна не забываць,што чалавек толькі тады сапрыўды стаў Чалавекам, калі не задаволіўся запеспячэннем элементарных патрэбаў цела, а ўступіў у сферу ідэальнага.Імкненне да прыгожасці і самаўдасканалення, прасцей кажучы, да творчасці, філосафы лічаць універсальным прынцыпам антрапагенезу.Даўно даказана, што толькі дух не дазваляе чалавеку спыніцца.Ён штурхае яго ад прыемнай ляноты да пошукаў ісціны, адорвае радасцю адкрыццяў, дае неверагодную магчымасць праз Слова зразумець сябе і Іншага.А калі гэта так, то працэс навучання павінен уключаць механізмы актывізацыі духу, запяспечваць формы пераходу ад мадэлі пасіўнага ўспрымання вучэбнага матэрыялу да мадэлі яго эмацыянальнага спасціжэння падчас уласнай творчасці.
На фоне сучаснага захаплення тэставымі праверкамі ведаў студэнта асабліва выразна паўстае пагроза знішчэння культуры слова, вуснага і пісьмовага маўлення.Што значыць выканаць тэставае заданне?Часам толькі зрабіць выбар паміж сфармуляванымі выкладчыкам варыянтамі адказу, яшчэ горш-паміж “так” і “не”,правільнае адзначыць. Нават калі прапануецца абгрунтавацьсвой выбар, то дзе тут творчасць? Зноў звычайная праверка ведаў і ўмення карыстацца імі, што само па сабе, відаць, зусім не блага.Але ці дастаткова?
Існуюць розныя шляхі змагання з уніфікацыяй мыслення.Мяркуем, што адзін з іх-гульня, якая арганічна спалучае дзве лініі-інтэлектуальнуюі мастацкую, а гэта асабліва важна для фарміравання асобы філолага.Вядома,ніякага рэвалюцыйнага адкрыцця ў выказанай думцы няма.Магчыма, метадысты даўным-даўно распрацавалі тыпалогію вучэбных гульняў, не ў гэтым справа.Адкрыццём будзе сама гульня і яе канкрэтныя вынікі.
Для чарговай штогадовай гульні ў бісер, у стварэнні якой спаборнічалі прадстаўнікі розных школ , была абрана тэма “Кітайскі домік”.Інтрыга рамана Г.Гесэ палягае ў тым, што чытач так і не даведаецца пра змест гульні. Тэму нашай гульні ў дыскурсы падказаў радок беларускай народнай песні “За туманам нічога не відна”.Прыватная мэта гульні самая што ні на ёсць прагматычная: “за туманам” экзатычнага тэрміна “дыкурс” убачыць культурную з’яву, якая ім пазначаецца.Пад дыскурсам разумеецца адметны спосаб або адметныя правілы арганізацыі маўленчай дзейнасці-вуснай і пісьмовай.Дыскурс выяўляецца як звод норм ,прадпісанняў, дазваленняў і забарон,характэрныхдля розных відаў дыскурсіўных практык, у нашым выпадку фальклорнай і літаратурнай.
Можна даць азначэнне дыскурсу, прывесці прыклады і на гэтым паставіць кропку.Студэнт даведаецца пра новы тэрмін, яго змест і аб’ём.А можна пайсці далей, эмацыянальна адгукнуцца на радок класічнага фальклорнага тэксту, які эстэтычна ніколькі не старыцца.Адштурхнуцца ад яго і стварыць уласныя тэксты, а твае сябры -- калегі на падставе аналізу семантыкі вобразаў, лексікі і сінтактыкі твораў паспрабуюць вызначыць іх дыскурсіўную прыналежнасць і адметныя рысы.
Відаць, слухачоў чарадзейнай казкі напачатку заўсёды здзіўляла, чаму герой выбірае на ростанях самы цяжкі шлях. Які вядзе да пагібелі. Але ў гэтым выбары закладзены глыбокі філасофскі сэнс: герой смела адмаўляецца ад ранейшага “я” і самаідэнтыфікуе сябе ў святле вырашэння новай праблемы.Дык гуляць ці не гуляць?выбар за выкладчыкамі і студэнтамі. Можна ісці звычайным шляхам, ніхто за гэта не асудзіць.А калі не гуляць, то што здарыцца? Згубім сябе? Не, проста застанемся такімі, як былі.Загваздка ў тым, што мы нават не здагадаемся, якія мелі шанцы стаць крыху іншымі.
Прыемна адзначыць, што большая частка студэнтаў не прапусціла магчымасцьі схілілася да ўдзелу ў інтэлектуальна-творчай гульні.Звышмэта гульні-стварыць сітуацыю пераходу ад задання з патрабаваннямі амаль прымусовага яго выканання да вольнага палёту творчага духу, над якім выкладчык не мае ніякай улады.Калі б не гульня, то ці адбыўся б, няхай сабе і маленькі, зрух у мастацка свядомасці студэнтаў, ці нарадзіліся менавіта гэтыя-мастацкія і навуковыя –творы. Якія пры іншых умовах так і засталіся б нерэалізаванй магчымасцю?Адказ відавочны.Цікава, што гульня нечакана для мяне нейкім чынам выйшла за межы аднаго курса, да яе далучыліся студэнты філалагічных спецыяльнасцей,чые водгукі і эсэ знайшлі месца ў гэтым выданні.
Нідэрладскі гісторык і тэарэтык культуры Ё.Хёйзінга быў упэўнены, што гульня-культурна-гістарычная універсалія, якая прысутнічае ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. Згодны з яго ідэяй, без гульні не было б культуры.Homo ludens,чалавек,які гуляе,тым самым стварае яе.
Прадукты нашай гульні, тым большыя, калі яны апублікаваны, -- гэта тое, што студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаунага ўніверсітэта дадалі ў беларускую культуру. Надрукаваныя, яны сталі яе бысспрэчным фактам.
Р.М.Кавалёва
1. РАЗДЗЕЛ I. “Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”
2. РАЗДЗЕЛ II. Светлае дзіцячае ваконца
3. РАЗДЗЕЛ III. “І кахаць, да вар’яцтва кахаць!..”
4. РАЗДЗЕЛ IV. “Без асновы людзі-канчаткі…”
5. РАЗДЗЕЛ V. “І клялася сваім я дзявоцтвам…”
6. РАЗДЗЕЛ VI. “Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”
7. ПАСЛЯСЛОЎЕ
8. Аутары