Філалагічныя гульні

За туманам нічога не відно

АД РЭДАКТАРА


Напісаць верш па прапанаваным радку -- так гучала творчае заданне курса “Вусная народная творчасць”.
-Але мы не паэты !
-Не кожнаму гэта дадзена!-недазволена гудзела аўдыторыя.

У адказ прагучала цвёрдае:
-Кожны філолаг павінен умець рыфмаваць .

Паважанае студэнцтва, хтосьці з запалам і задавальненнем, а хтосьці ад безвыходнасці, усё-такі знайшло сілы ўзяцца-не, не за пёрка,а за звычайную асадку-і накрэмзаць сякі-такі вершык.Што з гэтага атрымалася і ці насамрэч філолагі здольныя толькі размаўляць, вы даведаецеся са старонак гэтага зборніка.Змешчаныя ў ім эсэ-водгукі для многіх таксама сталі першым крокам у краіну літаратурнай крытыкі,дзе трэба не толькі тонкая адчуванне верша,але і разуменне і добрае валоданне тэрміналогіяй тэорыі літаратуры.
Напачатку было знаёмства с песняй “За туманам нічога не відна”, якую потым Фёдар Палякоў запісаў з вуснаў Васіля Ліцьвінкі, вядомага беларускага фалькларыста, кандыдата філалагічных навук, ураджэнца в.Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (кожны радок паутараецца двойчы):

За туманам нічога не відно,
Толькі відно дуба зелянога.
Под тым дубом крыніца стояла,
З той крыніцы дзеўка воду брала.
Дай пусціла золато вядэрца,
Засмуціла козакова сэрца.
-Ой,хто ж мое вядэрца достане,
Той са мною на ручніку стане.
-Ой, я твое вядэрца достану,
Я з тобою на ручніку стану.

Цікава прасачыць. Я толькі адзін радок народнай песні “За туманам нічога не відна…” ў адных ператварыўся ў цэлы цыкл вершаў пра каханне-з надзеямі,чаканнем,палкасцю і здрадай, у другіх-стаў нізкай развагай над невядомасцю і бясконцаю.Хтосьці вымалёўваў родны горад ці далёкую Балтыку,хтосьці-бястварае заўтра. І хаця большасць студэнтаў імкнуліся тварыць у літаратурным дыскурсе,нярэдка ў вершах усплываюць фальклорныя вобразы.Некаторыя, увайшоўшы ў смак, не толькі гуляліся з рытмікай і метафорыкай, але паспрабавалі сябе ў хоку,версэце-нават знайшоўся майтсар санэтаў-плюс.

Прапанаваны зборнік –прыклад таго.як звычайныя надакучлівыя хатнія заланні можна пазбавіць спруцянеласці і стандартнасці.Да таго ж,гэта добры матэрыял для кампаратывісцкага аналізу карціны,якая існавала ў свядомасці нашых бабуляў і дзядуляў, і тых карцінаў, якія нарадзіліся ў мастацкай свядомасці студэнтаў.

І няхай не ва ўсіх атрымалася напісаць па-майстэрску, галоўнае-шчыра!

Ганна Міхальчук


1. РАЗДЗЕЛ I. “Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”
2. РАЗДЗЕЛ II. Светлае дзіцячае ваконца
3. РАЗДЗЕЛ III. “І кахаць, да вар’яцтва кахаць!..”
4. РАЗДЗЕЛ IV. “Без асновы людзі-канчаткі…”
5. РАЗДЗЕЛ V. “І клялася сваім я дзявоцтвам…”
6. РАЗДЗЕЛ VI. “Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”
7. ПАСЛЯСЛОЎЕ
8. Аутары


Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz