Дзьмухавец

Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах

Справаздача. Фальклорны дзённiк

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.

Сябры альманаха:

Рубрыка "Хуткая дапамога "

34. “Зорька золотая…”
Зорька золотая
Светит над землёй.
- Ивушка родная,
Сердце успокой.
Ивушка зеленая,
Над рекой склоненная,
Ты скажи, скажи, не тая,
Где любовь моя.
Были с милым встречи
У твоих ветвей.
Пел нам каждый вечер
Песни соловей.
Ивушка зеленая,
Над рекой склоненная,
Ты скажи, скажи, не тая,
Где любовь моя.
Но ушел любимый,
Не вернется вновь.
Песней соловьиной
Кончилась любовь.
Ивушка зеленая,
Над рекой склоненная,
Ты скажи, скажи, не тая,
Где любовь моя.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
- А было і такое каханне.
35. “А ты ехаў, ехаў, ехаў…”
- А ты ехаў, ехаў, ехаў,
Чаму ў сваты не даехаў?
Ў мяне воз, ў мяне хата,
А я дзеўка зухавата,
Ў мяне воз, ў мяне хата,
А я дзеўка зухавата.
Як ты ехаў, то я спала,
Як прыехаў, то я ўстала,
Як ты крыкнуў на каня,
Я й галоўку падняла,
Як ты крыкнуў на каня,
Я й галоўку падняла.
- Дзяўчыначка, люблю цябе,
Ня еш хлеба – вазьму цябе,
Ня еш хлеба, ня пі воды –
Вазьму цябе для выгоды,
Ня еш хлеба, ня пі воды –
Вазьму цябе для выгоды.
Дзяўчыначка паслухала,
Тры дні хлеба не ядала –
На чацвёрты, як дапала,
Цэлы бохан сказытала,
На чацвёрты, як дапала,
Цэлы бохан сказытала.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – жартоўная песня.
36. “Біла ж мяне маці”
Біла ж мяне маці
Бярозавым прутам,
Ды штоб я не стаяла
З маладым рэкрутам,
А штоб я не стаяла
З маладым рэкрутам
А я ўсё стаяла,
Пакуль пеўні пелі:
На дзверы воду ліла,
Штобы не рыпелі,
На дзверы воду ліла,
Штобы не рыпелі,
На дзверы воду ліла,
На пальцах хадзіла,
Ды штоб мамка ня чула
І мяне не журыла,
Ды штоб мамка ня чула
Мяне не журыла.
А мамка ўсё чула,
Мяне не журыла,
Бо яна ўсё знала –
Сама така была.
Бо яна ўсё знала –
Сама така была.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая сямейная песня.
37. “Ой, дзяўчына, шуміць гай…”
- Ой, дзяўчына, шуміць гай:
Каго любіш, забывай, забывай.
Ой, дзяўчына, шуміць гай:
Каго любіш, забывай.
- Нехай шуміць, хай гудзе:
Каго люблю, мой будзе, мой будзе.
Нехай шуміць, хай гудзе:
Каго люблю, мой будзе.
- Ой, дзяўчына, сэрца маё,
Ці ты пойдзеш за мяне, за мяне?
Ой, дзяўчына, сэрца маё,
Ці ты пойдзеш за мяне?
- Не пайду я за цябе –
Няма хаты у цябе, у цябе.
Не пайду я за цябе –
Няма хаты у цябе.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
Ведаеш, я нешта стамілася. Ты прыходзь да мяне заўтра, я яшчэ спяю. Гэта я вельмі люблю.
Падзякаваўшы Веры Іосіфаўне, накіраваліся дадому. Самае дзіўнае, што пачуўшы песні першы раз, я ўжо напявала іх, крыху, мабыць, забываючы словы, але матыў быццам бы генетычна быў закладзены ўва мне. Мо таму і любіў іх так народ, што ішлі яны ад сэрца.
Дзень пяты. Дзень ветлівасці і сямейных адносінаў.

2 жніўня.
Крыху пазаймаўшыся хатняй працай і пагуляўшы з братам, зноў накіравалася ў вёску Давыдкі да Веры Іосіфаўны.
Яе вялікі двор увесь засаджаны кветкамі і кустамі. Аддаючы даніну сучаснай модзе, яна з роднымі выцягнула бліжэй да варотаў калаўрот, маслабойку, стары зламаны воз, маляўніча расставіла гаршчкі і гарлачы. Акуратныя вароты таксама ўпрыгожаныя арнаментамі, выявамі птушак. Хата, вялікая і ўтульная, пафарбаваная жоўта-празрыстым і свеціцца ў прамянях сонца.
Каля дзвярэй сядзеў гаспадар: высокі, сухаваты, смяшлівы мужчына. Ён весела зірнуў і адзначыў:
О, наша фалькларыстка вярнулася!
Гаспадыня сядзела ў адным з халаднаватых пакояў (што вельмі важна для спякотнага лета) і ўважліва назірала за ўнукам, які на камп’ютары актыўна некага “мачыў”.
Во, глянь, чым летам моладзь займаецца – па вёсках ездзіць, практыку робіць, а ты… - Яна расчаравана махнула рукой.
Павярнулася да мяне і расцвіла:
Вербіловічава! Ну, сядай, буду пець далей. І зацягнула:
38. “І туды гара, і сюды гара…”
І туды гара, і сюды гара,
А паміж тымі горамі крутымі
Кацілася зара,
А паміж тымі горамі крутымі
Кацілася зара.
- Гэта не зара – дзяўчына мая,
Яе косы русыя і ліцо румяная,
Па ваду ішла,
Яе косы русыя і ліцо румяная,
Па ваду ішла
Дзяўчына мая, напаі каня
З тою, ды з тою, з тою крынічэнькі
З поўнага вядра
З тою, ды з тою, з тою крынічэнькі
З поўнага вядра,
- Як буду твая, напаю каня
З тою, ды з тою, з тою крынічэнькі
З поўнага вядра.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.
39. “Зялёная вішня з-пад кораня выйшла…”
Зялёная вішня з-пад кораня выйшла –
Ня дай мяне, мама, дзе я непрывычна,
Ня дай мяне, мама, дзе я непрывычна.
Ты думаеш, мама, што я тут паную –
Прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую,
Прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую.
Ты думаеш, мама, што я тут не плачу –
За горкімі слязамі я свету не бачу,
За горкімі слязамі я свету не бачу.
Прыйдзі ка мне, мама, хоць раз у аўторак,
А я ж цябе, мама, на дзень разоў сорак,
А я ж цябе, мама, на дзень разоў сорак.
Ўспомні мяне, мама, хоць раз у сярэду,
А я ж цябе, мама, ідучы па воду,
А я ж цябе, мама, ідучы па воду.
Ўспомні мяне, мама, хоць раз у суботу,
А я ж цябе, мама, йдучы на работу,
А я ж цябе, мама, йдучы на работу.
Зялёная вішня з-пад кораня выйшла –
Аддала мяне мама, дзе я непрывычна,
Аддала ж мяне мама, дзе я непрывычна.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая сямейная песня.
- Вера Іосіфаўна, а вы шчаслівы чалавек?
- Шчаслівы. У мяне сям’я добрая, дзеці павырасталі, унукі вучацца, мужык ніколі не піў, не біўся. Жылі, працавалі, ўсё жыццё працавалі, сумленна, здаецца, цяпер вось толькі хвароба ў косці зайшла, а так… Шчаслівая.
Яна адказвае шчыра, павольна пераводзячы вочы з аднаго фотаздымка на сцяне на наступны. Адказвае і ззяе ў цёмным пакоі. І распачынае наступную песню.
40. “Чаму ня прыйшоў…” (“Зязюля”)
- Чаму ня прыйшоў,
Як месяц ўзышоў,
Як я цябе ждала?
Ці часу не меў,
Ці каня жалеў,
Ці мамка не пускала?
Ці часу не меў,
Ці каня жалеў,
Ці мамка не пускала?
- І часу я меў,
Каня не жалеў,
Мамка выпраўляла.
Старшая сястра –
Каб ты не ўзрасла! –
Яна не пускала.
Старшая сястра –
Каб ты не ўзрасла! –
Яна не пускала.
Старшая сястра
Сядзельца знайшла,
Каня зауздала.
- Паязжжай, мой брат,
Да той дзеванькі,
Каторая ждала.
Паязжжай, мой брат,
Да той дзеванькі,
Каторая ждала.
Вось пражыла год,
Вось пражыла два,
Болей не сцярпела:
Абярнулася
Шэрай зязюляй –
К мамцы паляцела.
Абярнулася
Шэрай зязюляй –
К мамцы паляцела.
Лесам ляцела –
Голле ламала
Буйнымі крыламі.
Полем ляцела –
Землю крэпіла
Горкімі слязамі.
Полем ляцела –
Землю крэпіла
Горкімі слязамі.
Прыляцела ў сад,
Села на сучок,
Стала кукаваці
Стала кукаваць –
Жалю задаваць,
Каб пачула маці.
Стала кукаваць –
Жалю задаваць,
Каб пачула маці.
Сядзіць маменька,
Сядзіць родная,
Рушнік вышывае.
Старшы брацейка
Па двару ходзіць,
Ружжо заражае.
Старшы брацейка
Па двару ходзіць,
Ружжо заражае.
- Дазволь, маменька,
Дазволь, маменька,
Ту зязюлю ўбіці.
- Не дазволю я,
Не дазволю я,
Бо ёй цяжка жыці.
Бо той зязюлі,
Як маёй дачцэ,
Вельмі цяжка жыці.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая сямейная песня.
- Ну, а гэтую давай разам!
41. “Касіў Ясь канюшыну…”
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну –
Паглядаў на дзяўчыну,
Касіў Ясь канюшыну –
Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала
І на Яся паглядала,
А дзяўчына жыта жала
І на Яся паглядала.
- Ці ты Ясь, ці ты не,
Ці ты Ясь, ці ты не,
Ці ты Ясь, ці ты не –
Спадабаўся ты мне.
Ці ты Ясь, ці ты не –
Спадабаўся ты мне.
Кінуў Ясю касіць,
Кінуў Ясю касіць,
Кінуў Ясю касіць –
Стаў ён мамку прасіць.
Кінуў Ясю касіць –
Стаў ён мамку прасіць:
- Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне,
Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне.
- Дык бяры Станіславу,
Дык бяры Станіславу,
Дык бяры Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву,
Дык бяры Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.
- Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсаджу,
Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсаджу.
- Дык бяры ж ты вунь Яніну,
Дык бяры ж ты вунь Яніну,
Дык бяры ж ты вунь Яніну,
Працавітую дзяўчыну,
Дык бяры ж ты вунь Яніну,
Працавітую дзяўчыну.
- За Яніну, мама, дзякуй,
За Яніну, мама, дзякуй,
За Яніну, мама, дзякуй,
Не хачу цяпер ніякай,
За Яніну, мама, дзякуй,
Не хачу цяпер ніякай.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая сямейная песня.
Заўвага выканаўцы: Напэўна, гэта тая песня, якую ўсе ведаюць, але ж колькі не чула, ўсе па-рознаму спяваюць.
42. “То ли встречу, то ль не встречу…”
То ли встречу, то ль не встречу,
То ль найду сваю судьбу или нет,
То ли утро, то ли вечер
Принесет мне долгожданный ответ.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Я не скрою – всей душою
Я хочу тебя увидеть, найти,
За хорошей за мечтою
Никогда я не устану идти.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Знает сердце, что со мною –
То молчит, то вдруг запоет.
Не пытайся, не скрывайся,
Нерастраченное счастье мое.
Всегда со мной
Голос твой и взгляд задумчивый твой,
Всегда со мной
Ты, любимый мой, невстреченный мой.
Заўвага: пазаабрадавая лірыка – бытавая любоўная песня.

1 |  2 |  3 |  4 |  5


Папярэднi артыкул  |  Да зместа  |   Наступны артыкул

Пра альманах | Кантакты | ©2010 Альманах "Дзьмухавец"
Сайт создан в системе uCoz