Фантаст
Клуб Аматараў Фантастыкі

Сцісла - пра клуб

Клуб Аматараў Фантастыкі (і Ко) існуе на факультэце ужо больш за год. За гэты час клуб прыдбаў шмат добрых сяброў, аброс сваймі легендамі і жартамі – карацей, ажыў. Клуб сёння – месца, дзе можна выказацца, пагутарыць з адзінадумцамі і проста павесяліцца.

Сустрэчы КАФКо ладзяцца штомесяц, з традыцыйным тортам і разнастайнымі гульнямі, у чытальнай зале бібліятэкі філфака (на чацвёртым паверсе). Сярод сяброў клуба – школьнікі, студэнты БДУ і іншых вну, таксама выкладчыкі. КАФКо скіроўвае на творчую і навуковую разняволенасць, палётнасць і лёгкасць думкі.

Ну і, нарэшце, тут можна атрымаць цікавы вопыт і прыдбаць новых сяброў, а што ж можа быць важней за гэта?

Дык скажыце, хочаце Вы навучыцца пісаць фантастыку?

Спытайце ў нас, як.

Сачыце за аб’явамі на факультэце, наведайце наш трохі закінуты блог (http://kafco.myblog.by/) або ўдакладніце ў каардынатара клуба – Маргарыты Латышкевіч (лісты на Linwe@yandex.ru)

KAFCo з Вамі, сябры!

Сайт создан в системе uCoz