Студэнты-завочнікі аб фальклорнай практыцы
Фальклор – гэта адна з найвялікшых каштоўнасцей, якую мы атрымалі ад нашых продкаў, па меры сваіх сіл якую мы павінны захаваць, каб і ў нашай будучыні была магчымасць адчуць тое сапраўднае, беларускае.
Першая наша практыка – фальклорная. У групе толькі шэсць чалавек, і ўсе па-рознаму ўспрынялі яе. Агульнае ў нашых інфармантаў, што ўсе людзі з цікавай гісторыяй жыцця, сваімі радасцямі, у прынцыпе аднолькавымі выпрабаваннямі, сэнсам жыцця.
Яўгення, з якой ездзілі на Віцебшчыну, шчыра, і ў той жа час як бы ад імя ўсіх, сказала: “Калі зазірнеш у вочы той самай бабульцы, якая пражыла не адзін дзесятак год, пачынаеш адчуваць, задумвацца, што галоўнае не як ты выглядаеш, колькі табе гадоў, а што ў цябе ў душы, які ў цябе сэнс жыцця, што ты зрабіў добрага, што яшчэ зробіш, павінен зрабіць.” Кожны чалавек з якім сустракаліся, дзяліліся сваімі радасцямі. Гэты агеньчык у іх вачах яшчэ раз нам даказаў, што галоўнае мець нейкую мэту ў жыцці і тады будзе ўсё атрымлівацца. Для нашых інфармантаў галоўнае – дзеці і ўнукі, каб яны былі здаровымі, шчаслівымі, каб усё ў іх ладзілася.
На Віцебшчыне мы сустрэлі вельмі цікавую бабулю. Пісаць яна пачала з дзяцінства, рыфмы з вуснаў так і ліліся, а самае галоўнае, што сэнс у іх закладзены вельмі высокі, вершы – лёгкія, шчырыя, цікавыя сваёй дабрынёю і адкрытасцю душы. Вось, напрыклад, адзін з яе вершаў:
Счастье
Солнце за лес опускалось,
Плывет над рекою туман,
Счастье мое удалялось,
Остался лишь только обман.
Выйду, стою у дороги,
Тропинка ведет до реки,
С милым рассталась в тревоге,
Ушел и не подал руки.
К нему я любовью пылала,
Доверяла сердце свое,
Об этой измене не знала,
И счастье растопчет мое.
В след ему долго смотрела,
Рвалось сердце в груди,
Кричать ему в след я хотела,
Останься со мной, подожди.
Милый ушел, я осталась,
Одна на крутом берегу,
Ива склонившись качалась,
Я плакать тебе помогу.
Сколько обиды, презренья,
Оставил он в сердце моем,
Как будто бы все в сновиденьи,
Забыть бы скорей о былом.
Туманы, туманы, разлука,
Не надо любовью играть,
А в жизни ведь это наука,
Туманам нельзя доверять.
Па вершах, аповедах, што мы чулі ад людзей, можна было адчуць іх настрой, характар. Слухаючы іх, рабілі нейкія высновы для сябе. Падчас нашага падарожжа вельмі шмат людзей выкарыстоўвалі ў размове прыказкі, іх таксама стараліся, канечне, запісаць. Цікава, што ўжываючы іх, людзі хутчэй пачынаюць разумець цябе, ды і гучыць яно прыгажэй. Але трэба памятаць, што ўсяму свой час, сваё месца.
Наконт цікавых людзей… Ёсць свая гісторыя і ў нашай Аляксандры Імбры-Прымавай:
“Трэба сказаць, што тэратарыяльныя межы нашай краіны можна абазначыць з дапамогай фальклору: у розных месцах Беларусі пачуеш паданні з аднолькавымі сюжэтамі і фабулай. Адрозніваюцца ў такім выпадку толькі імёны дзеючых асоб, назвы лясоў, гор, рэк. Так, у Маладзечанскім раёне і ў Нарачанскім краі ад розных людзей я чула аповед пра чалавека, які вяртаўся з кірмашу дадому цераз лес і яго запрасілі на вяселле…
Мне б хацелася, каб кожны беларус і зараз адчуваў сэрцам і душой хоць каліва той любвоі да сваёй зямлі, якая была ў нашых продкаў.
Дык вось… Пазнаёмілася з Яўгеніяй Іосіфаўнай даўно. Я магу нават сказаць, як бы дзіўна гэта не прагучала, што любоў да падарожжаў мая матуля выхоўвала ў мяне з дзяцінства. Мы не рэдка ездзілі па прыгожых мясцінах нашай краіны. Адно стала маім любімым: цудоўная, з некранутай прыродай вёсачка Залессе. Насамрэч, гэта мясцовасць усяго толькі аколіца. І называецца яна паміж жыхарамі навакольных вёсак як Аколіца. Я памятаю з дзяцінства, як я, яе унукі, дзеці з суседніх вёсак збіраліся ў хаце Жукоўскіх і слухалі бабулю Геню з захапленнем, паразінаўшы рты. А які страх апаноўваў ў некаторых месцах аповеду! Аж дрыжыкі па скуры ў дзяцей ад такога незвычайнага пачуцця. Ужо потым, калі я падрасла, прыйшла ўпэўненасць у тое, што расказвае Яўгенія Іосіфаўна – найвялікшая каштоўнасць. Усё гэта не проста забаўляльныя “казачкі”, гэта – урокі жыцця. Цераз іх закладвацца аснова. Таму захацелася, каб пра бабулю Геню ведала як мага больш людзей: я зрабіла рэпартаж пра яе для радыё Культура і напісала артыкул у газету. Паехала я да яе і тады, калі даведалася, што мне трэба праходзіць фальклорную практыку. І дзеля таго, каб наведаць яе, і дзеля таго, каб, магчыма, штосьці запісаць. Магчыма таму, што яна не будзе расказваць проста тады, калі хто папросіць. І тым больш, не дазволіць за ёй запісваць. Яна расказвае толькі ў пэўных адпаведных абставінах. Запіс з яе расказамі 2008 года ў мяне ўжо быў. А значыць, у дадатак можна будзе яшчэ і параўнаць запісы розных гадоў. Праўда, на мой погляд, вынікі атрымаліся не вельмі добрымі. Яны не абнадзейваюць: чым больш з’ўляецца ў Аколіцы новых дамоў, так званых дачнікаў і саміх дачнікаў, тым больш у бабулі Гені з’яўляецца рускіх слоў з беларускім акцэнтам. Але, тым не менш, мне падалося, што і Вы абавязкова зразумееце каштоўнасць гэтых фальклорных твораў. І ў дадатак, вельмі захацелася, каб яны знаходзіліся ў архіве, бо калісьці яе не будзе, мяне не будзе, нас не будзе… А хочацца, каб тое, што яна расказвае – жыло, не знікала!”
Прыклад запісу легенды пра скарб: “Раней багатыя людзі закопвалі золата ў зямлю. І, каб яго не знайшлі злодзеі, на нейкі час скарб зачароўвалі. Дык вось, жыла адна сям’я. Бацькі кожны дзень хадзілі на працу, а сын заставаўся дома адзін. Прыходзяць бацькі з працы, а сын ім кажа: “Папа, мама да мяне прыходзіў баранчык. Такі харошы: белы, кучаравенькі, з рожкамі закручанымі”. Гэтак сын некалькі разоў гаварыў бацькам. Аднойчы яны далі хлопчыку вяровачку і сказалі: “Як прыйдзе зноў баранчык да цябе, ты вазьмі яго за рожкі, прычапі вяровачку і прывяжы да ножкі стала”. Прышоў баранчык да хлопчыка гуляць, а ён дастаў вяровачку і прычапіў да ножкі стала. Чакае бацькоў, пакуль тыя вернуцца. А з гэтага баранчыка зрабіўся раптам гаршчэчак з дзюма закручанымі ручкамі. А ў гаршчэчку – золата. Золата на баранчыка зачаравалі. І час той прайшоў, на які скарб загавораны быў. Вось баранчык і выходзіў з зямлі. Каб хлопчык стукнуў па баране, той бы рассыпаўся разам з золатам. А як хлопчык не стукнуў, а прывязаў асцярожна – стаяў гаршчэчак прывязаны, паўнюсенькі золатам… Праўда ці не – не ведаю. Але так гаварылі”.
Своеасабліва зазначыў сваю практыку Дзмітрый:
Тут нельга абмыслова ўсё сказаць,
Прысутнічае ўсё ў нейкай меры,
Бо многа новага прышлось спазнаць.
Адно скажу – матэрыял успрымаўся лёгка,
З натхненнем, з асалодай
Мы тут маглі даверыцца другому.
Каб ён раскрыўся нам і расказаў казок,
А потым ўжо, уваёшоўшы ў раж у істому,
Пачаў ён сваю боль казаць,
“Што вельмі дрэнна мы адносімся да мовы,
Што ў нас заўсёды мала часу, як заўжды”.
Сказаўшы гэта, ён прыклады прывёў
Прыказак, прымавак, выслоўяў,
Якая ж мудрасць закмочана ў іх,
На развітанне сказаўшы байку,
Гумарэску, анекдот. Сказаў нам майце ласку,
Шануйце, браце, паважайце, усё тое,
Што заставіў нам народ!
І гэты запаветны словы заселі крэпка ў душы,
Бо так казала мне мая бабуля,
Якая шмат што бачыла ў жыцці!
На мой погляд, практыка ўсім пайшла толькіна карысць. Усе з задавальненнем з’ездяць яшчэ не адзін раз, але ўжо не дзеля вучобы, а дзеля асабістай асалоды.
Вялікі дзякуй за працу выкладчыку Рыме Мадэстаўне Кавалёвай. Калі нагадваеш сустрэчу з гэтым чалавекам заўсёды ўспамінаецца гэтая лагодная ўсмешка, якая дапамагае нам ва ўсіх справах. Гэдак і далей! Дзякуем!
Смалянка Віталій,
спецыяльнасць “Беларуская філалогія”,
завочнае аддзяленне