Асобы. Васіль Ліцьвінка
Да 70-годдзя з дня нараджэння Васіля Ліцьвінкі
Сённяшняя рубрыка “Асобы” прысвечана чалавеку, які ўсё сваё жыццё аддаў справе вывучэння і адраджэння беларускай традыцыйнай культуры. 7 снежня 2011 года споўнілася б 70 гадоў вядомаму беларускаму фалькларысту Васілю Дзмітрыевічу Ліцьвінку, таленавітаму выканаўцу народных песень, збіральніку і папулярызатару твораў нацыянальнай вучна-паэтычнай творчасці. Яго заўчасная смерць у ліпені 2007 года ўскалыхнула фалькларыстычную грамадскасць, глыбокім жалем адукнулася ў сэрцах яго шматлікіх сяброў – як асобных выканаўцаў народных песень, так і цэлых фальклорных калектываў, з якімі Васіль Дзмітрыевіч быў знаёмы асабіста.
Якім ён быў дома з роднымі і блізкімі людзьмі і на працы з калегамі, што яго турбавала, якія яго планы засталіся нерэалізаванымі – пра ўсё гэта раскажуць яго жонка і калегі. Упэўнена, што, пазнаёміўшыся з іх аповедамі, усе, хто ведаў Васіля Дзмітрыевіча, адкрыюць яго для сябе з новага боку. А гэта значыць, што ён будзе жыць у нашай памяці, у справах яго спадкаемцаў.
Рубрыку падрыхтавала Таццяна Марозава
    - Мікола Котаў. Успамін пра сябра, дарадчыка, чалавека В.Д. Ліцьвінку
    - Наталья Литвинко
    - Таццяна Марозава. Благаславенне на працу…
    - Іван Роўда. Слова пра Ліцьвінку