Асобы. Ларыса Лявонцьеўна Кароткая

Л.Л. Кароткай

Ці ж то не шчасце,
Чорны дым
Прайшоўшы, выйсці маладым –
З блакітам непагасным воч,
Што разбіваў блакадаў ноч?!.

Ці ж то не шчасце – у вясне
Ісці вяснянкай, нібы ў сне,
Ды то не сон, а лёс жывы,
Натхнёным словам поўны, – Вы!

Прайсці праз цемру і святло,
Прайсці не так, бы не было,
А, закасаўшы рукавы:
Самааддача, шчырасць, – Вы!

Прайсці каханай, і сястрой,
І маці любай, як сувой
Дабра, як ласкі паплавы
І пекнаты душэўнай, – Вы!

Прайсці, як сейбіт, як пясняр,
Як выхаваўца спраў і мар,
Якім квітнець, спялець, расці…
Ісці ж Вам лёгка ўсцяж,
ісці!..

17.03.1979 (Лойка, А.А. Няроўныя даты. – Мінск, 1983. – С.68-69)


1. А. Лойка. Прысвячэнне Л.Л.Кароткай.
2. Казакова Т.П. Слова пра Ларысу Лявонцьеўну Кароткую.
3. Гончарова-Грабовская С.Я. Слово о Короткой.
4. Зарембо Л.І. О Ларисе Леонтьевне с признательностью.
5. Фота з асабістага архіва Л.Л. Кароткай.
6. Кароткая Ларыса Лявонцьеўна. Бібліяграфія.
7. Вучні пра настаўніцу.

Сайт создан в системе uCoz