Дзьмухавец

Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах

Справаздача. База дадзеных в. Касцяневічы

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.

Сябры альманаха:

Рубрыка "Хуткая дапамога "

1. Малыя жанры беларускага фальклору.

Жанр – прыказка.

Сабака і на Бога брэшыць!

2. Жанр – выслоўе.

Каб табе хто добра смыльнуў!

3. Жанр – выслоўе.

Хвігу вам у нос!

4. Жанр – выслоўе.

Зяць, каб яго ўзяць.

5. Жанр – выслоўе.

Каб ты ня вытрываў!

№ 1–5 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Касцяневічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Рапановіч Станіславы-Юзэфы Пятроўны, 1930 г. н., беларускі, адукацыя 4 класы, мясцовай.

6. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая любоўная песня.

“Рана вічарэе…”

Рана вічарэе,
Калышыцца трава –
Не йдзёт, не йдзёт любімы,
Пайду к німу сама.
Іду, а вецер воіт,
Адна на белы свет,
Сердзечка маё ноет,
Чэм бліжэ падхажу.
Прыхаджу на крылечка
І стала ля двярэй,
А беднае сердзечка
Забілася мацней.

7. Жанр – прыпеўка.

Я на пенсію пашла –
У крымплен адзелася.
А каму какое дзела
Што ўдавою дзелала?

8. Жанр – прыпеўка.

Усё, што хочаш, ўсё рабіць
І ўсё ад жызні браць,
Ведзь всё равно кагда-нібудзь
Прыдзёцца паміраць.

№ 6–8 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Касцяневічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Бяліцкай Яніны Эдуардаўны, 1933 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, мясцовай.


Папярэднi артыкул  |  Да зместа  |   Наступны артыкул

Пра альманах | Кантакты | ©2010 Альманах "Дзьмухавец"
Сайт создан в системе uCoz