Дзьмухавец

Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах

Справаздача. База дадзеных в. Ілья

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.

Сябры альманаха:

Рубрыка "Хуткая дапамога "

1. Малыя жанры беларускага фальклору.

Жанр – прымаўка.

Не мела баба клопату – купіла парася.

Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Суднік Алены Мікалаеўны, 1911 г. н., беларускі, 4 класы адукацыі, пераехала ў в. Ілья з в. Суднікі Вілейскага раёна ў 1934 г.

2. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая любоўная песня.

“Каля грэблі раслі вербы…”

Каля грэблі раслі вербы,
Што я пасадзіла.
Няма майго міленька,
Што я палюбіла.
Няма яго і не будзе.
Паехаў у Адэсу,
А мне сказаў: “Расці дзеўка
Да майго прыезду”.
Расла дзеўка, расла красна,
Расці перастала.
Ждала-ждала казачэньку,
Да плакаці стала.
Плачце, вочы, плачце, кары,
Такая ваша доля.
Палюбіла казачэньку,
Не маю пакою.
Не яго я палюбіла –
Палюбіла маці,
А мне, беднай дзяўчынцы
Увесь век гараваці.

3. Жанр – бытавая сямейная песня.

“А ў лузе касец косіць…”

А ў лузе касец косіць,
Прысланіўшыся, галосіць.
А ў лузе касец косіць,
Прысланіўшыся, галосіць.
Ой, прыйшла яго матка:
– Чаго плачыш, дзіцятка?
Ой, прыйшла яго матка:
– Чаго плачыш, дзіцятка?
Ці твая каса тупа,
Ці твая жонка скупа?
Ці твая каса тупа,
Ці твая жонка скупа?
– Ой, мая каса востра,
Ой, мая жонка злосна.
– Ой, мая каса востра,
Ой, мая жонка злосна.
Прынясла палудняваць, прынясла
Да хлеба скарыначку.
Прынясла палудняваць, прынясла
Да хлеба скарыначку.
Да хлеба скарыначку,
Да солі друбіначку.
Да хлеба скарыначку,
Да солі друбіначку.

№ 1–3 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Суднік Алены Мікалаеўны, 1911 г. н., беларускі, 4 класы адукацыі, пераехала ў в. Ілья з в. Суднікі Вілейскага раёна ў 1934 г.

4. Жанр – прыпеўка.

Лезу, лезу на бярозу –
Ох, якая высата.
Гляну, гляну на мілога –
Ах, якая красата.

5. Жанр – прыпеўка.

Вы не ідзіце, дзеўкі, замуж,
Замужам не весіла –
Пайшла мая падружанька,
Галаву павесіла.

6. Жанр – прыпеўка.

Мне не нада пуд гароху,
Мне адну гарошыну –
Мне не нада многа дзевак,
Мне адну – харошую.

7. Жанр – прыпеўка.

Ой, да пад мостам
Рыба з хвостам,
Ля берага мелка –
Тры капейкі кавалер,
Тры тысячы дзеўка.

8. Жанр – прыпеўка.

Адна зорка ў тым канцы,
А другая ў гэтым.
Аднаго люблю зімой,
А другога летам.

9. Жанр – прыпеўка.

З неба зорачка упала
На шыроку лінію –
Скора мілы перапішыць
На сваю фамілію.

10. Жанр – прыпеўка.

Ня стой пад вокнамі,
Не тапчы мне мяты –
Калі хочаш мяне ўзяць,
Спрасі майго таты.

№ 4–10 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Шэрай Розы Канстанцінаўны, 1946 г. н., беларускі, адукацыя вышэйшая, пераехала ў в. Ілья з Браслаўшчыны ў 1968 г.).

11. Жанр – прыпеўка.

Мой муж да нядуж
Ляжыць у запечку.
Далібог, каб ён здох –
Дала б яму свечку.

Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Суднік Алены Мікалаеўны, 1911 г. н., беларускі, 4 класы адукацыі, пераехала ў в. Ілья з в. Суднікі Вілейскага раёна ў 1934 г.


Папярэднi артыкул  |  Да зместа  |   Наступны артыкул

Пра альманах | Кантакты | ©2010 Альманах "Дзьмухавец"
Сайт создан в системе uCoz