Рубрыка "Хуткая дапамога "
1. Каляндарна-святочная проза.
Жанр – проза перыяду Вялікадня.
Вечарам усягды прыхадзілі, гэта ўсе зналі, валачобнікі, а цяпер я не знаю, як. Пелі ўсегда, ну, рэлігіозныя ўсякія песні, красівыя песні, і тады ужо ў канцы як, гэта, і такія пагаворкі тожэ, як закончаць, і тады, гэта, гаварылі там, нейкія, многа там, я знаю, што “Дай кока, каб не вылезла вока”. Ну, прыгаворкі нейкія, можа, красівейшыя былі, ну, усякія, знаю, што многа там такое, сямейнае было, падходзіла пад сям’ю і пад эта, пад празнік, усё. А песню не адну пелі, усякія пелі. Усё разно ў нас давалі, у каго што было: хто выпіць даваў, але і яйца давалі, а хто, можа і рубля, ну тады ж рублей надта не было. Вот так і празнавалі. Тады тры дні всегда празнавалі, а на чацвёрты тожэ бываець, празнавалі за гэты, ужо, як сказаць… За добры ўражай, за добрую, гэту, пагоду, за такое, каб было добрае летам. Вот так празнавалі.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Вербіловіч Альдоны Сцяпанаўны, 1936 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, пераехала з х. Казлова Вілейскага раёна ў 2001 г.).
- Няказкавая проза.
Жанр – тапанімічная легенда.
Сутокі. Знаходзіцца вёска у вельмі прыгожым месцы. Раней была на яе месцы дуброва, а пасля таго, як пабудавалі вадасховішча, яе ўсю зрэзалі – і засталіся пад вадой адны пні. Вёска знаходзіцца на сутоках дзвюх рэк: славутай Віліі і Сэрвачы. І таму называецца Сутокі.
3. Жанр – тапанімічная легенда.
Яміна. У часы Вялікай Айчыннай вайны на адным з палёў ішла вялікая і крывавая бойка, пасля якой поле ператварылася ў руіны, ямы. Адсюль і такая назва.
4. Жанр – тапанімічная легенда.
У пушчы, недалёка ад вёскі Крывое сяло, ёсць месца, якое завецца Царковішча. Згодна падання, там некалі стаяла царква. Цяпер на гэтым месцы паляна з узгоркамі, вакол якой квадратамі растуць дубы, нібы іх нехта пасадзіў. Кажуць, што на вялікія святы, калі прыслухацца, можна пачуць (нібы з-пад зямлі) гул званоў.
5. Жанр – тапанімічная легенда.
Невядома, адкуль пайшла назва вёскі Латыгаль. Навукоўцы сцвярджаюць, што гэта назва – этнонім. У XVI – XVII ст. Латыгаллю называлі Латгалію (усходнюю Латвію, а часам і ўсю Латвію). Народ жа кажа, што жыў тут вельмі-вельмі бедны люд: голь ды латы, латы ды голь.
№ 2–5 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Кажуры Віктара Віктаравіча, 1959 г. н., беларуса, адукацыя вышэйшая, пераехаў в. Карпавічы Вілейскага раёна ў 1985 г.
- Магічная проза.
Жанр – варажба шлюбнага характару.
Я знаю, што, гэта, гадалі перад Раждзеством, ну, эта, вечарам. Дык вот, дзяўчаты, асобенна і гадалі з-за чаго, ну, із-за сужанага-ражанага, патаму шта, ну. Дык вот я знаю, што хоць хто насілі драва. Ну, накладывалі там сколька дроў, не шчытаючы, там, у дрывальні, няслі ў хату. Тут пашчытаюць: еслі ў пару, значыць будзеш ў пары, ну, замуж выйдзеш, еслі, ну, палучаецца едзініца, значыць астанесся так.
7. Жанр – варажба шлюбнага характару.
Бліны пяклі, аладкі, ці што і лажылі, ну, там, не помню, на што, і падходзіў ілі кот, ілі сабака. Ну, чые там, зналі ж чые. Чыё першае брала, той першы замуж пайдзёт.
8. Жанр – варажба шлюбнага характару.
Ну, і за вароты башмачок тожэ кідалі. У какую сторану будзе павёрнуты, ну, наском, патаму што ж не пяткай, значыць з той стараны будзець жаніх.
9. Жанр – варажба шлюбнага характару.
Ну, тады яшчэ, я не знаю, на свечку, свечка… Запальвалі свечку, ну, яна ж таіць, і тады была там вада наліта ў гэтым, ну, абычна ў тарэлку налівалі, і гэта вось, ужо як ёсць што, лілі на гэта, на ваду, і яно так палучалася хоць што: ці чалавечак там, ці, можа, двое там, выходзіць як бы пара маладая, так што так тожа гадалі.
10.Малыя жанры беларускага фальклору.
Жанр – прыказка.
Як пасцелісся, так і выспісся.
11. Жанр – прыказка.
Што можна ваеводзе, то не тобе, смродзе.
12. Жанр – прыказка.
Як ем, глух і нем.
№ 6–12 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Вербіловіч Альдоны Сцяпанаўны, 1936 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, пераехала з х. Казлова Вілейскага раёна ў 2001 г.).
- Малыя жанры беларускага фальклору.
Жанр – прыказка.
Нет той хаткі, каб не было звадкі.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Раманенка Раісы Канстанцінаўны, 1945 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, , пераехала з в. Ілья Вілейскага раёна ў 1993 г.
14. Жанр – прымаўка.
Дзе сядзеш, там і злезеш.
15. Жанр – прымаўка.
Выскачыў, як Піліп з канапель.
№ 14–15 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Вербіловіч Альдоны Сцяпанаўны, 1936 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, пераехала з х. Казлова Вілейскага раёна ў 2001 г.).
16. Жанр – прымаўка.
Дыхнуць няма калі.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Раманенка Раісы Канстанцінаўны, 1945 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, , пераехала з в. Ілья Вілейскага раёна ў 1993 г.
17. Жанр – загадка.
Сагнуў мяне,
Касмачкі раздуў,
А салодкае выкусіў.
(Арэх)
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Барташэвіч Ганны Іванаўны, 1927 г. н., беларускі, адукацыя 7 класаў, пераехала з в. Сакавічы Вілейскага раёна ў 1947 г.
18. Жанр – выслоўе.
Злосць пенькносці шкодзі, з формы нос выходзі.
19. Жанр – выслоўе.
Ах, каб табе ліха!
20. Жанр – выслоўе.
Ах, каб цябе каршун падраў!
21. Жанр – выслоўе.
Ах, каб табе дзіця ў жывот!
22. Выслоўе-ганьбаванне.
Ідзь до дупы сёрбаць крупы.
23. Жанр – выслоўе.
Танцы-танцы,
Два засранцы:
Адзін пердзі,
Другі смердзі.
24. Жанр – выслоўе.
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток,
Прыйшоў Ілля – апала два.
№№ 18–24 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Вербіловіч Альдоны Сцяпанаўны, 1936 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, пераехала з х. Казлова Вілейскага раёна ў 2001 г.).
25. Пазаабрадавая лірыка.
Жанр – бытавая сямейная песня.
“Ох, ты, міленькі, ты душа мая…”
– Ох, ты, міленькі, ты душа мая,
Ох, звёз на мяне, дзе роду няма.
– Ох, ты, мілая, ты душа мая,
Цераз вуліцу ёсць кума твая,
А ў тваёй кумы растуць два дубы,
А па тых дубах два салаўі
І цалуюцца, і мілуюцца,
А з майго гора дзівуюцца.
Ой, гаруй гора, ні кажы людзям,
Насі золата, ні хіні к грудзям.
Гора гаруеш – людзям кажыцца,
Золата носячы, яно змажыцца.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Раманенка Раісы Канстанцінаўны, 1945 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, , пераехала з в. Ілья Вілейскага раёна ў 1993 г.
26. Жанр – прыпеўка.
– Падружка мая,
У нас міленькі адзін:
Я ревную, ты ревнуеш –
Давай ево прададзім.
– Падружка мая,
Я ўжо прадавала:
Адна дура на базары
Тры рублі давала!
27. Жанр – прыпеўка.
Ён даўно прыйшоў так
Шчыпаць мак,
Не нашчыпаў маку –
Выставіў ён сраку.
28. Жанр – прыпеўка.
Калі я б была цыганка
І была красівая,
Палюбіла б я цыгана
І была б шчаслівая.
29. Жанр – прыпеўка.
Ты да мяне передком,
Я да цябе грудзью.
Рассцегні свае парткі,
Пакажы арудзью!
30. Жанр – прыпеўка.
Ты да мяне, я да цябе,
Болі не да кога,
Любіш мяне, а я цябе,
А болі нікога.
№№ 26–30 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Барташэвіч Ганны Іванаўны, 1927 г. н., беларускі, адукацыя 7 класаў, пераехала з в. Сакавічы Вілейскага раёна ў 1947 г.
31. Жанр – прыпеўка.
Гаварыла баба дзеду:
– Я ў Амерыку паеду!
– Ах, ты, старая карга,
Туда не ездзяць паезда.
Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Вербіловіч Альдоны Сцяпанаўны, 1936 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, пераехала з х. Казлова Вілейскага раёна ў 2001 г.).
32. Жанр – прыпеўка.
Нада з горачкі скаціцца –
З ручая вады папіць.
Нада з міленькім сыйсціся,
Пра любоў пагаварыць.
33. Жанр – прыпеўка.
Ты мамачка няродная –
Вячэрачка халодная.
Што бы родная была,
Падагрэла б, падала.
34. Жанр – прыпеўка.
Музыканьцік малянечкі
Пабіў сабе калянечкі.
Дзеўкі Богу маліліся,
Каб каленкі гаіліся.
№ 32–34 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Раманенка Раісы Канстанцінаўны, 1945 г. н., беларускі, адукацыя сярэдняя спецыяльная, , пераехала з в. Ілья Вілейскага раёна ў 1993 г.
35. Сфера дзіцячага фальклору.
Жанр – калыханка.
“Мальчык карэглазый…”
Мальчык карэглазый,
Я цебе спаю
Пра судзьбу тваю і славу
Гордаю тваю:
Падрасцеш, вучыцца будзі,
А чым далей – болі,
А кім быць ты сам рассудзіш
Сваей добрай волей.
Хлопчык з усмехам суровым
Слухаець матулю,
І да мамкі так шчасліва
Шчочку сваю туліць.
36. Жанр – калыханка.
“Люлі-люлі-люлі, ўсе дзеткі паснулі…”
Люлі-люлі-люлі,
Ўсе дзеткі паснулі,
Адзін тока Романчка
Ня спіць, не гуляіць.
Ня спіць, не гуляі –
Работы не маіць.
Pаботы не маіць –
З катком размаўляіць.
Апсік, коцік, не варчы,
А, Ромачка, спі, маўчы.
Апсік, коцік, не варчы,
А, Ромачка, спі, маўчы.
37. Жанр – калыханка.
“Люлі-люлі-люлі, падраў каршун куры…”
Люлі-люлі-люлі,
Падраў каршун куры,
Каб рана ня пелі –
Дзетак не будзілі.
Мая дзетка будзе спаць,
А я буду калыхаць.
Мая дзетка будзе спаць,
А я буду калыхаць.
№№ 35–37 запісала студэнтка І курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў г. Вілейка Мінскай вобласці ад Барташэвіч Ганны Іванаўны, 1927 г. н., беларускі, адукацыя 7 класаў, пераехала з в. Сакавічы Вілейскага раёна ў 1947 г.