Дзьмухавец

Фальклорна-этнаграфiчны i лiтаратурна-мастацкi альманах

Справаздача. База дадзеных в. Давыдкі

Я лечу! Возношусь! Поднимаюсь под самые облака! Теперь я знаю, для чего живу на свете!

Карел Чапек. Семя одуванчика.

Сябры альманаха:

Рубрыка "Хуткая дапамога "

36. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая любоўная песня.

“Ці ўсе лугі пакошаны…”

Ці ўсе лугі пакошаны,
Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у мацеры,
Ды каторую браці.
Пытаецца сын у мацеры,
Ды каторую браці.
А ці тую, багатую,
Валы ды каровы?
А ці тую сіраціначку,
Што чорныя бровы?
А ці тую сіраціначку,
Што чорныя бровы?
Багатая, няўдалая,
Без прычыны плача,
А бедная сіраціначка
Ў карагодзіку скача,
А бедная сіраціначка
Ў карагодзіку скача.
Багатая, няўдалая,
Усё задаецца,
А бедная сіраціначка
К сэрцу прыхінецца,
А бедная сіраціначка
К сэрцу прыхінецца.

37. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая любоўная песня.

“Полюбила я некрасивого”

Полюбила я некрасивого –
Из ребят он самый простой,
И в речах его нет завидного,
Но зато он с хорошей душой.
И в речах его нет завидного,
Но зато он с хорошей душой.
Вместо слов пустых дарит мне цветы –
Собирает сам за рекой.
Никогда меня не зовет на ты,
На свиданье не ходит к другой.
Никогда меня не зовет на ты,
На свиданье не ходит к другой.
Он всегда со мной обходительный –
Сердце девичье бережет.
А в кругу ребят осмотрительный
И в обиду меня не дает.
А в кругу ребят осмотрительный
И в обиду меня не дает.
Ой, подруженьки, я счастливая,
Расцвела при нем всей душой.
Я люблю, люблю некрасивого,
И не нужен мне в жизни другой.
Я люблю, люблю некрасивого,
И не нужен мне в жизни другой.

38. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая любоўная песня.

“Ой, сівы конь бяжыць…”

Ой, сівы конь бяжыць,
На ім бела грыва,
Ой, панаравілась, ой, панаравілась
Мне тая дзяўчына.
Ой, панаравілась, ой, панаравілась
Мне тая дзяўчына.
Не так та дзяўчына,
Як бела лічанька,
Ой, ты падай жа мне, ой, ты падай жа мне
На каня ручаньку.
Ручаньку падала,
Каня асядлала,
Ой, каб жа я была, ой, каб жа я была,
Кахання не знала.
Ой, каб жа я была, ой, каб жа я была,
Кахання не знала.
А тое каханне
З вечара да рання,
Як сонейка ўзыйдзе, Як сонейка ўзыйдзе,
Кахання не будзе.
Як сонейка ўзыйдзе, Як сонейка ўзыйдзе,
Кахання не будзе.

№ 30 – 38 Запісала студэнтка І курса беларускага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ Мацюк Бажэна Юр’еўна ў в. Давыдкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Сташкевіч Веры Іосіфаўны(1941 г.н., бел., сярэдняя спецыяльная (заатэхнік), мясцовая).

41. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая сямейная песня.

“Пара дамоў, ды пара, пара…” (“Жніўная”)

Пара дамоў, ды пара, пара
Дамоў пара –
Сцюдзёна раса пала.
Сцюдзёна раса пала,
Сцюдзёна раса пала,
Цёмная ночка настала.
Мне дамоў ня хочыцца,
А мне дамоў ня хочыцца,
К свякроўцы варочацца –
Свякроўка не мамачка,
А свякроўка не мамачка,
Не скажыць:“Дзіцятачка”.
Не скажыць: “Сядзь, пасядзі”.
І не скажыць:“Сядзь, пасядзі”,
А скажыць: “Вады ідзі”.

42. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая сямейная песня.

“Мае хмарачкі, мае цёмныя…”

Мае хмарачкі, мае цёмныя,
Разыйдзіцеся рузна.
Ты не сварыся, мая мамачка,
Што я гуляю позна.
А хоць сварыся, а хоць не сварыся,
Мяне ж ты не навучыш.
Было навучаць, было разлучаць,
Як я была маленька,
А цяпер ужо, мая мамачка,
Разлучаць мяне позна.
Мяне, маладу, пашлюць па ваду,
Самі сядуць вячэраць –
Гара высока, вада далёка–
Не скора сувярнуся.
Прынёсшы вады – для сябе бяды,
Кожнаму піць падаці,
Як і старому, так і малому,
І свайму маладому.
А піць падаўшы, пасцель паслаўшы,
Сама сяду вячэраць:
Лыжачка ў раток, слёзачка ў платок –
Вось і мая вячэра.

43. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая сямейная песня.

“Камары гудуць…”

Камары гудуць –
Мне спаць не даюць.
Ой, пайду я ў каморачка,
Ды прылажу галовачку,
Ды там прызасну.
Ой, пайду я ў каморачка,
Ды прылажу галовачку,
Ды там прызасну
А свякроўка йдзе,
Як змейка гудзе:
- Санлівая, драмлівая,
Лянівая, неўдалая
Сынавая мая,
Санлівая, драмлівая,
Лянівая, неўдалая
Сынавая мая.
А свёкар ідзе,
Як голуб гудзе:
- Не санліва, не драмліва,
Не ляніва, а ўдалая
Сынавая мая,
Не санліва, не драмліва,
Не ляніва, а ўдалая
Сынавая мая.
А міленькі йдзе,
Як ветрык гудзе:
- Калі будзе здаровіцца,
Ўся работа паробіцца –
Ідзі, ляж, паляжы,
Калі будзе здаровіцца,
Ўся работа паробіцца –
Ідзі, ляж, паляжы.

44. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая сямейная песня.

"Біла ж мяне маці”

Біла ж мяне маці
Ды штоб я не стаяла
З маладым рэкрутам,
А штоб я не стаяла
З маладым рэкрутам
А я ўсё стаяла,
Пакуль пеўні пелі:
На дзверы воду ліла,
Штобы не рыпелі,
На дзверы воду ліла,
Штобы не рыпелі,
На дзверы воду ліла,
На пальцах хадзіла,
Ды штоб мамка ня чула
І мяне не журыла,
Ды штоб мамка ня чула
Мяне не журыла.
А мамка ўсё чула,
Мяне не журыла,
Бо яна ўсё знала –
Сама така была.
Бо яна ўсё знала –
Сама така была.

45. Пазаабрадавая лірыка.

Жанр – бытавая сямейная песня.

"Зялёная вішня з-пад кораня выйшла…”

Зялёная вішня з-пад кораня выйшла –
Ня дай мяне, мама, дзе я непрывычна,
Ня дай мяне, мама, дзе я непрывычна.
Ты думаеш, мама, што я тут паную –
Прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую,
Прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую.
Ты думаеш, мама, што я тут не плачу –
За горкімі слязамі я свету не бачу,
За горкімі слязамі я свету не бачу.
Прыйдзі ка мне, мама, хоць раз у аўторак,
А я ж цябе, мама, на дзень разоў сорак,
А я ж цябе, мама, на дзень разоў сорак.
Ўспомні мяне, мама, хоць раз у сярэду,
А я ж цябе, мама, ідучы па воду,
А я ж цябе, мама, ідучы па воду.
Ўспомні мяне, мама, хоць раз у суботу,
A я ж цябе, мама, йдучы на работу,
А я ж цябе, мама, йдучы на работу.
Зялёная вішня з-пад кораня выйшла –
Аддала мяне мама, дзе я непрывычна,
Аддала ж мяне мама, дзе я непрывычна.

1 |  2 |  3 


Папярэднi артыкул  |  Да зместа  |   Наступны артыкул

Пра альманах | Кантакты | ©2010 Альманах "Дзьмухавец"
Сайт создан в системе uCoz