На дварэ запявае лета, у гнёздах дужэюць бусляняты, чэрвеньскі ветрык абдувае дзьмухаўцы і далёка разносіць іхныя пухнатыя парасончыкі… І на ўвесь свет разносіцца вестка пра слаўны юбілей: 5 чэрвеня спаўняецца 70 год славутаму вучонаму зямлі беларускай, слыннаму літаратуразнаўцу, выдатнаму педагогу, мудраму кіраўніку і рупліваму працаўніку кафедры тэорыі літаратуры – Вячаславу Пятровічу Рагойшу.

Сябры і калегі, паплечнікі і вучні – уся нашая кафедра шчыра віншуе юбіляра ды зычыць яму духоўнай моцы і святочнага настрою, шчодрых гасцей і адмысловых падарункаў, чаканых кніг і нечаканых рыфмаў, новых задумаў і новых здзяйсненняў.

Дарагі Вячаслаў Пятровіч! Вам прысвячаем думы і словы нашыя – сціпла-празаічныя па форме і шчыра-паэтычныя па змесце.

ВАШАЯ кафедра тэорыі літаратуры:
Анатоль Андрэеў
Рыма Кавалёва
Міхась Кенька
Ізольда Ківель
Святлана Крылова
Вольга Лынша
Таццяна Лук’янава
Таццяна Марозава
Вольга Прыемка
Паліна Ткачова
Славяна Шамякіна

Сайт создан в системе uCoz