Ракаў і Ракаўшчына вачыма студэнтаў
да юбілея В. П. Рагойшы

Ракаўшчына – надзвычай самабытны, песенны край, дзе жывуць цікавыя і вясёлыя людзі. Гэта сапраўдная крыніца фальклору, трапнага народнага слова, жыццёвага гумару.

Лёгка давесці гэта можна, прывёўшы тут вытрымкі са студэнцкіх дзённікаў лета далёкага 1986 года. Як бачылі тагачасныя студэнты Ракаў і ракаўцаў, якія ўражанні займелі яны пасля першых дзён практыкі, што за творы сабралі?

У ракаўскай экспедыцыі, кіраўнікамі якой з’яўляліся Р. М. Кавалёва і Т. В. Кабржыцкая, удзельнічалі студэнты-філолагі рускага аддзялення Дана Жалейка, Святлана Касінец, Ірына Карманоўская. Уражанні апошніх ад мястэчка, яго люду, ад святкаванняў і ўвогуле побыту можна будзе пабачыць у падборцы.

Мяркуем, што падобны “фальклорны зрэз” атачэння, асяроддзя нашага шаноўнага юбіляра дазволіць больш поўна раскрыць яго асобу, дадаць некалькі жывых штрышкоў да партрэту мэтра айчыннага літаратуразнаўства.

Зноў жа, кажуць, што менавіта малая радзіма закладае ў кожнага з нас усе асноўныя рысы характару, усе здольнасці, якія крышталізуюцца з узростам.

Дык вось, спякотным летам у ліпені месяцы 1986 года на пекнай Ракаўшчыне студэнцкая экспедыцыя збірала фальклор...

«30 человек, которые были привезены в Раков, распределились по ближайшим деревням. Мы остались в самом Ракове», – піша ў сваім дзённіку Касінец Святлана.

«Никогда не была на празднике Купалы. Было очень интересно посмотреть. <…> Ими [купаленками] были четыре пожилые женщины: Мария Ильинична Каспаревич, Татьяна Антоновна Болотник, Нина Васильевна Лушчевская, Мария Михайловна Наборовская. Все они живут в Ракове.<…> Несмотря на то, что им уже за 60, но голоса ещё звонкие, чувственные, что в молодости они были певуньи ещё те. Нам повезло увидеть этих женщин вблизи, разговориться с ними, послушать не только купальские песни», – піша ў сваім дзённіку Каржаноўская Ірына.

Інфарманты: Пякарская Таццяна Александраўна (1927 г. н., мясцовая), Балотнік Таццяна Антонаўна, (1916 г. н., в. Паморшчына), Ваеводская Гелена Мікалаеўна (1918 г. н., в. Паморшчына, адук. 3 класы), Жукоўская Марыя Рыгораўна (1902 г. н.), Разумоўская Марыя Рыгораўна, Маясяновіч Яўгенія Вікенцьеўна, Высоцкая Настасся Іосіфаўна.

               ... Цёмна ночка ды ня відная,
Галовачка мая бедная.
Дзе мне гэту ночку начаваць:
А ці ў лесе пад яліначкай,
А ці ў лузе пад каліначкай.
Пушчу каня на даліначку,
А сам – пад яліначку.
А там дзеўка ды траву рвала,
Вырвала яна травіначку,
Сцебанула моладца па лічаньку.
– Устань, казак, маладзенькі,
Дзе твой ходзіць конік вараненькі.
Усе казакі коней пасядлалі,
Усе салдаты ў строй пасталі.
– Ці ты мяне любішь,
Што рана будзіш?
– Каб я цябе не любіла,
Я б цябе рана не будзіла.
Не ўспеў заехаць за лозы,
Як у дзеўкі паліліся гарачыя слёзы.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Касінец С. Д. ад Ваяводскай Гелены Мікалаеўны (1918 г. н., адук.3 класы).

«Молодые сидели в углу под образами («у куце»). Дружина молодой по одну сторону, по другую – дружина молодого. А сваты садились по углам. Сначала жених со своей дружиной едет к невесте. Там свадьба идёт день-два, в зависимости от того, насколько богата невеста. На второй день пекут большой каравай. Ставят перед молодыми тарелочки, каравай и водку. Сваты, перевязанные рушниками, угощают и принимают деньги от гостей. Один сват режет каравай, а другой наливает водки», – піша ў сваім дзённіку Каржаноўская Ірына.

Ай, лятаў саколік вакол сада,
Пытаўся ў саколачкі куды ў сад ляцець.
– Знаць, у цябе, сакол, палявы розум,
Адхіні лісточак, ляці ў садочак.
Ай, ездзіў Ванечка вакол двара,
Пытаўся ў Танечкі, куды на двор ехаць.
– Знаць, у цябе, Ванечка, малады розум,
Адчыні вароты ды і едзь на двор,
Рассунь падружак, ды і сядзь са мной.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Касінец С. Д. ад Каспарэвіч Кацярыны Ігнацьеўны (1929 г. н., мясцовая, адук.6 класаў).

Цёмна, цёмна, цёмненька
Наехала баяр поўненька.
Нейдзе Валечкі пахадзіць
І вяночак панасіць.
Ванечка як зачуў,
Казаў: “Не клапаціся!
Я цябе завяду ў зелен сад,
Там ты паходзіш,
На галоўцы вянок паносіш”.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Касінец С. Д. ад Балотнік Таццяны Антонаўны (1916 г. н., адук.3 класы).

У майго мілёначка
Худа кабылёначка.
Закацілася ў равы,
Заклювалі журавы.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Касінец С. Д. ад Пякарскай Таццяны Аляксандраўны (1927 г. н., адук.7 класаў).

Не смотрите на меня,
Что я худоватая.
Мамка сала не даёт,
Я не виноватая.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Касінец С. Д. ад Каспарэвіч Кацярыны Ігнацьеўны (1929 г. н., мясцовая, адук.6 класаў).

У нас севодня вайна была.
Мы ўсё поле ваевалі,
Пану жыта дажалі.
Наш пан багаты,
Не атправіт так до хаты,
Па сто грам налівае
І нас угашчае.
Ну ты каб здаровы былі,
Так на лета да пана прыйшлі бы.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Каржаноўская І. ад Дар’і Сысун (1904 г. н.).

Ехаў Міхаіл на кані
Да яго галоўка на плячы,
Да за ім мамачка плачучы:
“Ой, сынку-сынку Міхаіле, –
За каго галоўку палажыў,
Ці за мамачку старую,
Ці за мамачку старую,
Ці за сястрыцу малую?”
“Я не за мамку старую,
Ні за сястрыцу малую.
Кладу галоўку за дзеўку,
За яе паходы ціхія,
За яе паходы ціхія,
За яе ўклоны нізкія.
Што яна паціху хадзіла,
Нізка галоўку насіла.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Каржаноўская І. ад Жукоўскай Марыі Рыгораўне (1904 г. н.).

Люлі – люлі – люлі,
Палез кот на дулі,
Памарозіўлапкі,
Палез на палаткі.
Сталі лапкі грэцца,
Няма катку дзе дзецца,
Палез бы вышэй,
Дык баіцца мышэй.
Мышы папкі ад’ядуць
І ў саломку занясуць.
Люлі-люлі каточак,
Папіў-наеў мядочак,
Баба сама злізала,
На коціка сказала.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Каржаноўская І. ад Жукоўскай Марыі Рыгораўне (1902 г. н.).

Ішла Каляда калядуючы,
Ішлі хлопцы жабруючы.
Каляда-каляда,
Дзеўкі варата адчыняюць,
Каляда-каляда,
Хлопцы сучак заганяюць,
Каляда-каляда,
Хлопцы ходзят,
Каляда-каляда,
Дзевак просят,
Каляда-каляда.
– Адчыніце варата, пусціце нас.
Каляда-каляда.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Каржаноўская І. ад Майсяновіч Яўгеніі Вікенцьеўны

Досыць, калінка чырвоненькая,
Табе ў лузе стаяць.
Гэту калінку чырвоненькую
Пташачкі асмеялі.
Не так пташачкі,
Не так пташачкі,
Як дробныя птушаняткі,
Прылятуць-клянуць,
Палятуць-клянуць.
Ягадкі несалодкі.
Гэту дзевачку маладзенькую
Суседкі асмеялі,
Прыдуць гавораць,
Пайдуць абмовяць,
Усю яе маладую.

Запісала ў в. Ракаў студэнтка І курса Каржаноўская І. ад Высоцкай Настассі Іосіфаўны

Вось такі быў плён ад фальклорнай практыкі 1986 года, што праходзіла на Ракаўшчыне.

Сайт создан в системе uCoz