Рыхтуем да выдання

Я не хачу,
Каб у шуфлядах
Ляжалі песні, як сарочкі.
Ім трэба гнёзды віць на лядах
І піць блакіт у стэпе з бочкі.
            Мікола Маляўка

Фальклорная няказкавая проза

Шаноўныя практыканты!
Хопіць збіраць толькі песні!
Будзем больш актыўна пераключацца на прозу!
Вось-вось выйдзе з друку метадычны дапаможнік "Фальклорная няказкавая проза". У ім вы знойдзіце і тэорыю, і праграму-апытальнік, і метадычныя рэкамендацыі, і ілюстрацыйны матэрыял. Кніга складаецца з трох асноўных раздзелаў:

      1. Дыскурсіўная проза.
      2. Наратыўная проза.
      3. Парэмійная проза.

Выданне падрыхтавалі: Рыма Кавалёва, Таццяна Лук'янава, Вера Дзянісенка.
Што яно сабой уяўляе, можа ўбачыць на прыкладзе ўрыўку з "Наратыўнай прозы".

Сайт создан в системе uCoz