Філалагічныя гульні

За туманам нічога не відно

РАЗДЗЕЛ VI
“ Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”


За туманам нічога не відна…
Здаецца, простыя словы, звычайныя рэчы, а які каскад вобразаў, думак, асацыяцый!..Мы ўвачавідкі ўпэўніліся ў стваральнай, натхняльнай сіле фальклору, бо десяткі юнакоў і дзяўчат пералілі свае пачуцці і думкі ў пульсуючыя грані верша. Нават той, хто не ўмеў пісаць, не хацеў ці прынцыпова не пісаў вершы, усё ж такі стварыў свой маленькі “шэдэўр”.
Канешне, не ўсе змаглі зацугліць Пегаса, авалодаць дасканалай рыфмай. Але ўжо гэтая няўмелая спроба сведчыць пра многае. У кожнага свае патаемныя ўспаміны і думкі, свае асабістыя асаціяцыі.
Сумам па родных мясцінах павеяла з радкоў верша “Развітанне з Балтыкай” Настассі Бірулі. Аўтарка з такім замілаваннем апісвае родны край, што , здаецца, салёны вецер вее з мора, шумяць высокія сосны ў такт хваляў.
            Бурштынавы россып на белым пяску
            Быццам зорнае неба блішчыць.
            Прыгажуні-сосны на тым беражку
            Будуць вечна ў сэрцы жыць!
У іншым кірунку пайшла думка Ігара Нікіценкі: яго верш прысвечаны ваеннай тэматыцы. Туман у творы не звычайная прыродная з’ява – “туман вайны” паглыну ў родныя землі, схаваў іх ад вачэй сыноў Беларусі. Вайна- тразна, груганы-заваёўнікі – вось так выглядае распранутая думка аўтара.
Фразеалагізм “душой загавела” добра ўпісваецца ў мастацкую тканіну верша, належыць да адной мастацкай сферы разам з першым фальклорным радком.
У вершах пераважаюць элегічныя матывы. Філасофскім роздумам пра жыццё прасякнуты верш Надзеі Каркоцкай. Гняўлівыя вятры і буйныя звалі – жыццёвыя нягоды – выпрабоўваюць на трываласць чалавека, ягоную лодку-жыццё.
Жывуць толькі надзеі, рэшткі надзей, якія плывуць у тумане, множацца, губляюцца. За адну з іх трэба абавязкова зачапіцца, і яна выведзе на правільны шлях, а пакуль, пакуль толькі туман, у якім нельга ( ды і не патрэбна) разгледзець будучыню.

Алена Плешкунова

                        Любоў Сялібірава
За туманам нічога не відна,
Усюды мутна, куды ні глянь,
Толькі здалёку чутна,
Як крычыць грубы голас: “Устань!”
Гэта злосны немец нагамі
Б’е маленькага хлапчука.
Мо і выгарыць гора з гадамі.
Толькі прысак застаўся – вайна…
Гэта слова , як гром у вушах,
Востры нож пранізаў сэрца.
Як страшна! Ледзь стаіш на нагах,
Але марыш толькі пра лепшае.

                        Ігар Нікіценка
За туманам нічога не відна.
Як абшар ўбачыць свае?
Адцягнуць непачатую трызну,
Якой прагнуць амаль што ўсе,
Што кружаць груганамі над целам
Распасцёртай, памёрлай зямлі:
Ад снарадаў – душой загавела
І спатоліла кроўю лугі.
Хутка пасткі ўзыдуць у полі
І навечна прагоняць туман.
Калі сэрца імкнецца да волі,
Ты не кволы, а моцна змагар!

                        Вера Гарноўская
За туманам нічога не відна,
Думкі-птушкі імкнуцца ўдаль.
А ў душы толькі горыч і крыўда,
Ціхі,шэры,пранізлівы жаль.

                        Юлія Скаварада
За туманам нічога не відна,
Ціха месяц блішчыць сярод зор.
Дзесьці там ваўкі выюць агідна
Так, што рэха плыве паміж гор.

                        Таццяна Дрозд
За туманам нічога не відна.
Ціха сцелецца ён паўз вады.
Мары- мроі. Прыемна. Лагодна.
Спачываю душой сапраўды.
За туманам нічога не відна,
Белы вэлюм захутаў палі.
Толькі нейкая птушка самотна
Штось старанна спявае ў раллі.
За туманам нічога не відна,
Толькі зоркі блішчаць у вышыні.
Уначы я блукаю, прыемна
У нябесы ўглядацца ў цішы.

                        Вольга Адамовіч
За туманам нічога не відна,
Ён ахутаў і хату, і двор.
Недзе выюць сабакі-прывіды.
А мяне апаноўвае сон.
Да мяне ён паціху крадзецца,
Каб увесці ў казачны свет.
Там пабачу я розныя цуды,
Толькі ўранку знікае іх след.

                        Марына Каранік
За туманам нічога неівідна,
Толькі чуецца дзесьці – курлы!
На душы неяк сумна, пустынна –
Гэта ў вырай ляцяць журавы.
Што ж, ляціце, дзе добра вам будзе,
Не пакіньце роднай зямлі.
На радзіме чакаюць вас людзі.
У іхніх думках:“Да хуткай вясны!”

                        Настясся Біруля
    РАЗВІТАННЕ З БАЛТЫКАЙ
За туманам нічога не відна,
Толькі чуецца плёскат хваль.
Пакідаць гэты край гэтак крыўдна,
Але ж трэбы сказаць “бывай!”

І так хочацца птушкаю быць мне,
Кожны ранак сюды прылятаць,
Слухаць казкі хваляў празрыстых,
Табе, Балтыка, песню спяваць!

Але птушкаю стаць немагчыма…
Застаецца адно мне сказаць:
Бывай, Балтыка, мора- радзіма,
Буду ў снах да цябе прылятаць!

                        Ала Кляцкова
        СМУТАК ПА ДОМЕ
За туманам нічога не відна,
Толькі Свіслач усклікне, усхліпне,
Нібы ў потемках восеньскі птах.
І ў чаўне месяц срэбны ўсплыве,
Асвятляючы рэчку і шлях.
Чаму ў сэрцы бракуе спакою?
Далеч светлая, далеч без краю…
Саланее пытанне слязою…
Я не знаю, нічога не знаю…
Толькі смутак на сэрцы ў мяне…
Далеч светлая, далеч без краю,
І срэбраны месяц ў чаўне…

                        Настасся Ступень
За туманам нічога не відна,
Толькі зорачкі ў небе блішчаць,
Да цябе, дарагая Радзіма,
Хоць крыху я бліжэй мару стаць.
Не патрэбны чужыя краіны,
Не патрэбна багацце мне іх,
Хоць, бывае, уемненне нахлыне,
Даражэйшая ты мне за ўсіх.

                        Надзея Каркоцкая
За туманам нічога не відна.
Колькі дзён – ўсё туман ды туман.
Засталася за спінай радзіма,
А наперадзе толькі падман.

Паднімаюцца голасна хвалі
Ад русальчынай песні кахання.
“А ніхто не даплыў, павярталі:
Не стрывалі выпрабавання”.

З глыбіні паўстаюць надстварэнні,
Быццам у гневе вялікім вятры,
І губляюцца рэшткі надзеі:
Не пазбегнуць ім страшнай бяды.

Але раптам стомлены глас
Прагучаў у мёртвай цішы:
“Мы прыплылі нарэшце. О, Божа!
Усявышні, прашу, памажы!”

Але хваля ўзнялася высока,
І вада паглынула флагштокі…

За туманам нічога не відна,
Колькі дзён – ўсё туман ды туман.
Засталася за спінай радзіма.
Можа мроі. Ці існасць. Ці зман.


1. РАЗДЗЕЛ I. “Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”
2. РАЗДЗЕЛ II. Светлае дзіцячае ваконца
3. РАЗДЗЕЛ III. “І кахаць, да вар’яцтва кахаць!..”
4. РАЗДЗЕЛ IV. “Без асновы людзі-канчаткі…”
5. РАЗДЗЕЛ V. “І клялася сваім я дзявоцтвам…”
6. РАЗДЗЕЛ VI. “Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”
7. ПАСЛЯСЛОЎЕ
8. Аутары


Наверх старонкі || За туманам нічога не відно || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz