Вітаем!

Снежань. Дзесьці ідзе снег. Дзесьці холадна. Дзесьці сонца ўздымаецца толькі на пяць гадзін, а дзесьці і таго менш.
Але не ў нас!
Для нас снежань - гэта чарговы нумар альманаха "Дзьмухавец".
Відавочна, што ў снежні дзьмухаўцы толькі ў бабуль у лекавых зборах, але мы з дапамогаю Таццяны Лук'янавай знайшлі дзьмухавец у лістападзе. Ён Вас сёння і сустракае.


Вядома, у нас не толькі кветкі, так што сядайце ўтульна ў крэслы, ці хавайцеся пад коўдру (каму што больш да спадобы) і гартайце старонкі пятага нумару Дзьмухаўца!
Сайт создан в системе uCoz