Філалагічныя гульні

За туманам нічога не відно

РАЗДЗЕЛ I
“Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”


Фальклорнае пасвядомае незаўважна жыве ў кожным з нас.Нават калі мелодыя народная песні даўно заглушылася шалёным рытмам клубнай музыкі, цнатлівыя песні пра каханне саступілі месца непрыстойным прыпеўкам, а паданні і легенды замяніліся скаромнымі анекдотамі, у недаступнай для асэнсавання глыбіні душы, у шуканых і пакуль не знойдзеных абшарах пасвядомасці захоўваюцца фальклорныя рэшткі,якія часа прабіваюцца ў побыце, у прымхах,узвычках і ў творчасці.
Заданне было недвухсэнсоўнае: “Напісаць верш па зададзеным фальклорным радку, але ў літаратурным дыскурсе”.Большасць творцаў здолела абстрагавацца ад дэтэрмінаванасці наступных радкоў, але некаторых зацягнула непазбежная пастка-фальклорная стэрэатыпнасць.
Праўда, вязняў і носьбітаў фальклорнай свядомасці аказалася не шмат, але тое, што гэтыя прыклады ёсць,сведчыць пра многае.Радок “Ой,сумуе па хлопцу дзяўчына” выяўляе настраёвасць твораў, прычым гэтай прадвызначанасці і тыя вершы, якія не прэтэндуюць на фальклорную стылізацыю.
Напрыклад, верш Кацярыны Гарэлік вызначаецца літаратурным дыскурсам,але надзвычай яскравы вобраз “чырвоных калін” выкрывае сваю аўтарку вы ўплыве фальклорнай вобразнасці на яе творчасць.Ці трэба казаць,што мастацкая прастора вершаў ахоплівае выключна нябёсы (“Не хачу я з нябёсаў на дол…”, “месяц нас асвятляў”, “месяц нязгасны”), а часавыя межы акрэсліваюцца ноччу (“Тую ясную ночку, калі..”, “ Ой,і доўгая ж ты, ночка..”, “ Пясок жоўты чорнае ночы…”).Такім чынам,хранатоп вершаў рамантычны-начныя нябёсы. Што, безумоўна, прадвызначана першым радком.
У сэрцы вершаў -- чыстыя і трапяткія стасункі паміж Ім і Ёю. Пяшчота гэтых стасункаў найлепей выявілася ў найменнях, звернутых да Яго: “мой галубочак”, “мілочак”, “голуб мой мілы”.Ці гэтак мы зараз шэпчам на вушка каханаму?

Паліна Куксанава

                        Марыя Табола
За туманам нічога не відна,
Сядзіць у хаце дзяўчына завідна,
Сядзіць у хаце і песні спявае,
Гэтак шчасце свё зазывае.
Толькі дзе гэта шчасце блукае?
Мо другую ўжо дзеўку шукае.
Вось ночка той дзень замяніла,
Ой, сумуе па хлопцу дзяўчына.
Хоць у тумане нічога не відна,
Усё чакаюць красуні, і крыўдна,
Што дарэмнае гэта чаканне:
Не ляцяць жаўрукі на спатканне.

                        Ірына Чэсная
За туманам нічога не відна,
Я чакаю цябе, мне так крыўдна.
Ці прыйдзеш ты,мой галубочак?
Ці пойдзем разам у садочак?
Не хачу я больш адчаю,
Без цябе я паміраю.
Ой,і доўгая ж ты, ночка,
Толькі вось няма мілочка.
Той мілочак дзесь гуляе,
А дзяўчына ўсё чакае…

                        Алена Чырык
За туманам нічога не відна,
Толькі шэрая ноч за акном.
І на сэрцы так сумна і крыўдна:
Ты пакінуў мяне і мой дом.
Закрываю я вочы і бачу
Тую ясную ночку,калі
Месяц нас асвятляў і спявалі
У гаі для нас салаўі.
За туманам нічога не відна,
Хай рассеецца з ім мая краўда,
Дзе журботная постаць бярозы
Хіліць лісце да сіняй вады…

                        Святлана Дук
За туманам нічога не відна,
Застілае мне вочы туман,
На тым беразе ходзіць мой мілы,
Распускае салодкі дурман.
У тумане ўсё: вада,неба,
Я не бачу нічога вакол,
І сплывае з-пад ног маіх глеба,
Не хачу я з нябёсаў на дол.
Але хутка туман распаўзецца,
На зямлю апускаюся я.
Ад зямнога нікуды не дзецца…
А ў нябёсах другая сям’я.

                        Ірына Бяроза
За туманам нічога не відна,
Ой,за шэрым нічога не відна.
Дзе ж падзеўся зялёны дубочак,
Чаму кінуў у нядолечцы дочак?
На сыночка наклікіў нядолю –
Не стрымае сэрцайка болю.
Ты ўспомні, голуб мой мілы,
Колькі моцы ў табе і сілы.
Ты ўстань, дружочак мой верны,
Груз зямлі з сябе скінь непамерны.
Ідзі хутка, муж мой каханы,
Залячу твае страшныя раны.
Як гукаць цябе, свет мой ясны?
Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?
Зацярушыў пясок твае вочы,
Пясок жоўты чорнае вочы.

                        Кацярына Гарэлік
За туманам нічога не відна,
Ды сляза мне не засціць вычэй.
Толькі сэрца трывожна ўстрымне
Былым жарам летніх начэй.
Мне не дадзена марыць ізноў.
Што было, быллём парасло,
А гульня ў рабынь і паноў
Перарве наш леташні сон.
Я гляджу на вокны твае,
І прыцішаны голас чуцён,
Але словы не для мяне
Ад пачатку і да канца дзён.
Мы пакінем каханню далей
Толькі смак чырвоных калін –
І ў жыцці нібыта святлей,
Толькі ў сэрцы пакуль ты адзін.


1. РАЗДЗЕЛ I. “Ці чакаць цябе, месяц нязгасны?..”
2. РАЗДЗЕЛ II. Светлае дзіцячае ваконца
3. РАЗДЗЕЛ III. “І кахаць, да вар’яцтва кахаць!..”
4. РАЗДЗЕЛ IV. “Без асновы людзі-канчаткі…”
5. РАЗДЗЕЛ V. “І клялася сваім я дзявоцтвам…”
6. РАЗДЗЕЛ VI. “Толькі чуецца дзесьці – курлы!..”
7. ПАСЛЯСЛОЎЕ
8. Аутары


Наверх старонкі || За туманам нічога не відно || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz