Наш кашарый

Шаноўныя калегі!

Кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Фалькларыстыка” БДУ запрашаюць Вас паўдзельнічаць у самай новай і самай вусатай рубрыцы электроннага альманаха “Дзьмухавец” – “Каты філфака”.

Як выявілася, катоў на факультэце ледзьве не болей, чым філолагаў. Таму прапануем Вам далучыцца да нашай кашэчай перадвясновай акцыі і распавесці ўсім пра свайго маленькага вуркатлівага драпежніка.

Для ўдзелу ў цёплай і сапраўды стракатай рубрыцы неабходна проста даслаць на скрыню almanah-dzmuhavec@yandex.ru наступнае:
- сваё фота з любімым катом або коткай (ці фота самога пухнатага сябра) у фармаце .jpg\.jpeg;
- сціслыя звесткі пра жывёлінку (мянушка, узрост, звычкі ды густы);
- невялікі аповед пра ката/котку (напр., як гаспадары яго набылі, як кот рэагуе на незнаёмцаў, проста цікавы выпадак і падобнае);

Усе дасланыя фота і гісторыі абавязкова будуць змешчаныя на сайце электроннага альманаха (almanah-dzmuhavec.narod.ru).

Чакаем Вашых лістоў!

З павагай,
Кафедра тэорыі літаратуры
Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
СНДЛ “Фалькларыстыка”