БІЯГРАФІЧНАЯ ДАВЕДКА
Паэт Мікола ЧАРНЯЎСКІ нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, у сялянскай сям’і.
Скончыў Беліцкую СШ Рагачоўскага раёна, а ў 1966 годзе – вячэрняе аддзяленне філфака БДУ імя У. І. Леніна. Адначасова з вучобай ва універсітэце працаваў у рэдакцыі газеты “Піянер Беларусі”, рэдактарам зарубежнага вяшчання Беларускага радыё. З 1966 па 2007 – у рэдакцыях часопісаў “Бярозка” і “Вясёлка”.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі.
Першы верш “Васілёк” надрукаваны ў 1958 г. у газеце “Піянер Беларусі”. Аўтар зборнікаў лірыкі “Чалавечнасць” (1971), “Трывога” (1988), сатыры і гумару “Казёл-моднік” (1978), “І не косяць, і не жнуць…” (1982), “Камар на матацыкле” (1985), “Нашто бабе агарод?” (1989), “Лёкса ў люксе” (1993), “У трох соснах…” (1996), многіх кніжак вершаў і прозы для дзяцей. Чатыры разы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы твор для дзяцей і юнацтва. Асобнымі кніжкамі выдаваўся ў Расіі і Польшчы.
Накаторыя творы перакладзены таксама на ўкраінскую, малдаўскую, літоўскую, кіргізскую, туркменскую, грузінскую, чувашскую, башкірскую мовы. Пераклаў на беларускую мову творы многіх паэтаў і празаікаў далёкага і блізкага замежжа. З’яўляецца аўтарам шэрагу тэкстаў песень і кантат.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1995) за зборнік вершаў і казак “Каго баіцца зубр?”, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) за кнігу “Хто пакрыўдзіў кракадзіла?”, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка” (2002).
Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
        БАЛАДА ПРА СКРЫНКУ АД ПАСЫЛКІ
Гляджу, як за акном паблеклаю касынкай,
Аношяй іскрай дагарае дзень,
I вецер свішча ў скрынцы ад пасылкі,
Мяцеліца на ёй сдяды кладзе.
3 пахучаю і хрумсткаю скарынкай
Ніхто туды ўжо не працягне рук.
Мы сябравалі з ёй, паўнюткай скрынкай,
Цяпер жа ёй мароз –
Найлешы друг.
Гляджу ва скрынку, а у душы трывога.
Хугчэй схавай яе ты, змрок густы!
Эх, скрынка!
Як шкада, што вас так многа
За вокнамі студэнцкімі пустых!
Вунь верабей прысеў, не палахліва
Разглядвае цябе, як навасёл,
I вочкамі страляе мігатліва,
Нібыта ўбачыў гут багаты стол.
Ну й аптіміст!
Хоць ні скрылька не ўгледзеў,
А заліваецца салауём!
“Жыў-жыў" нам можаш не крычаць, суседзе,
І самі ведаем, шхо пражывём.
I ты жыў будзеш…
Скрынку ж ноч схавала…
Ды усё-ткі хлопцау чую галасы:
– Каб дні сытыя не напамінала,
Пад ложак захаваем да вясны!
                                1962г.
        Здарэнне з грыбам
Багата грыбоў
Развялося ў лясах.
Хаваюцца ўсюды:
У травах, імхах.
Але ад Міхасіка
Ім не схавацца,
Без іх ён не можа
Дадому вяртацца.
Аднойчы дзянёк быў
На рэдкасць прыгожы.
Грыбоў назбіраў ён
Паўнюсенькі кошык.
І важна пакрочыў
Дадому грыбнік:
У кошыку зверху
Ляжаў баравік.
Дамоў напрасткі
Міхасёк прабіраўся
А лесам асеннім
Залюбаваўся:
Асіна дрыжыць,
Шэпча з ясенем ліпа.
А грыб непрыкметна
З кошыка выпаў.
– А дзе ж баравік мой? –
Спалохаўся хлопчык.
І сумны дахаты
Міхасік пакрочыў.
А тыдні праз два
Зноў у лес ён з’явіўся.
На месцы старым
Грыб убачыў, здзівіўся.
Руку да яго
Працягнуў, нахінуўся:
– І як баравік мой
Зноў тут апынуўся?
                                1962г.
        ***
За ціхаю
                далёкаю
                                ускраінай,
Дзе зацвітаюць сумам верасы,
Як ветразь
                                у часіну раннюю,
Твае здалёк убачыў валасы.
Яны
                паветра
                                мякка раскалыхвалі
І на тваіх асмужаных плячах,
Як пырскі,
                пад праменямі
                                успыхвалі,
Іскрынкамі мільгалі у вачах.
А я глядзеў
                на гэта,
                                зайздрасць тоячы,
І ўсё здавалася хвілінай той,
Што я ступіў
                на бераг,
                                бераг сонечны,
Асветлены табою і вясной.
        ***
Няўжо адстаў,
Няўжо спазніўся –
І ў маладосць экспрэс-цягнік
Нібы са мною падражніўся:
Стаяў, чакаў
І раптам – знік?!
Як гэты момант праглядзеў я?
Здаецца, ўсё ішло як след:
Было святло,
Была надзея –
І вось гляджу ім толькі ўслед.
Гляджу услед агням экспрэса,
Гляджу надзеі ўслед здаля.
І, чуйная, як мы, да стрэсаў,
Гудзе, вібрыруе зямля.
Гул аддаляецца, цішэе.
Цягнік – нібыта адляцеў.
Пусты перон журботна неяк
На мой адчай
Глядзеў, глядзеў…
Што думаў ён, з гадамі звыклы
Да ростаняў,
Разлук,
Трывог?..
Маўчаў і я.
Надзея знікла,
Яе ўтрымаць не змог.
Не змог!
Я ж не для ўцех вярнуцца марыў
У маладосць –
У дні вясны:
Хацеў сяброў убачыць твары.
Дзе гнёзды іх?
Ці ўсе яны?
Хацеў бы досвіткам сустрэцца
З вачмі, што зорылі здалёк,
Што сінізной краналі сэрца,
Нібы той росны васілёк.
Яшчэ б хацеў –
Найболей, мусіць, –
Каб на світанку
Пад зарой
Хоць на хвілінку зноў вярнуўся
Да хаты бацькавай, старой.
Хацеў бы…
Памяць – як прашыта
Тым даўнім радасным святлом,
Сцяжынкай-ніткаю
Праз жыта,
З бацькоўскай хатай –
Вузялком…
        РАБІНКІ Ў МІКРАРАЁНЕ “ЗЯЛЁНЫ ЛУГ"
Што гэты кут страчаў буслоў
І ў маі цёхкаў салавейка, –
Раскажа ўсім без лішніх слоў
Рабін задумлівых сямейка.
Птушыны кут
На крылах пліт
Буйнапанельна ўзняўся ў высі.
Сышла ўжо вёсачка ў нябыт,
Яны ж, як памяць,
Засталіся.
Напэўна, дух сялянскі жыў
Яшчэ ў душы майстроў бывалых,
Калі на месцы хат чужых
Рай камянічны будавалі.
Калі, раскопваючы рвы,
Імпэт бульдозеру збівалі:
“Аб’едзь… Карэнняў не парві…
Няхай стаяць, як і стаялі…"
Стаў гэты кут
Здалёк відзён.
Ступіў далей
Лясок, палетак.
І тут і там
Мікрараён
У рост ідзе,
Як той падлетак.
Цыбата ўзняты ў вышыню,
Уціснуты ў бетон,
Бы ў штроксы,
Ад іх красы,
Ад іх агню,
Як і ад птушак,
Не адрокся.
Што гэты кут страчаў буслоў
І ў маі цёхкаў салавейка, –
Раскажа ўсім без лішніх слоў
Рабін чырвоная алейка.
Пад мройны перашэпт лісця
Бунтуе сок у гронках
                                горкі,
І, як да забаўкі,
Дзіця
З каляскі цягнецца
Да гронкі.
Падрыхтавала да друку Ганна Небаўсенка