Дзяцінства - мой страчаны рай

“Рэкі дзяцінства самыя глыбокія...”

Але ці прайшло яно, дзяцінства? Не, бо матуліны словы словы і сёння жывуць у маім сэрцы, маёй душы. З асаблівай цікавасцю я слухала народныя казкі: пры ваўка і лісу, пра жураўля, пра калабка і інш. Яшчэ вельмі яскарава “засеў” у маю галаву той дзень, калі мой дзядуля спяваў мне песню пра здарэнне ў вёсцы, калі хлопец кахаў дзяўчыну, а маці не дазваляла быць ім разам. Тады ён забіў сваю маці, у слязах прыйшоў да дзяўчыны, сказаў ёй, што з такім цяжарам на сэрцы не можа больш жыць, таму ён забівае дзяўчыну, а калі яе пахавалі, то на яе могілках забівае і сябе.
Гігала Наталля

Напэўна, самы шчаслівы момант у жыцці – гэта калі ты бачыш, з якім замілаваннем на цябе глядзяць вочы роднай матулі. Дзяцінства – гэта рай. І гэты рай створаны для нас матчынымі рукамі. Хочацца, як і раней, прабегчы басанож па траве, мокрай ад дажджу, памыць рукі ў лужыне, прыгатаваць “ежу” з пяску і травы ў цацачным доміку. А яшчэ…пусціць мыльныя пузырыкі… А вецер падхопіць іх і панясе разам з імі ўспаміны пра “мой страчаны рай”, які ўжо ніколі не вернеш…
Герасімчык А.

Я не перастала верыць у казку, я жыву ў ёй.
Антановіч Вікторыя

Дзяцінства ніколі не страчваецца цалкам.
Доўгая В.


Я хадзіла ў беларускамоўны дзіцячы садок. Там вучыла беларускія назвы дзён тыдня, месяцаў, спявала ў народным хоры “Ой рана на Івана”, займалася ў харэаграфічным гуртку. Усё гэта паступова і мэтанакіравана спрабавала выкрасліць расейскамоўная школка, у якой я, на шчасце, нічога не атрымала.
Першае знаёмства са звышнатуральным – гэта праўдзівыя сны. Колькі разоў я бачыла ў сне тое, што потым да апошняй падрабязнасці паўтаралася ў жыцці.
Мая бабуля паспрыяла таму, што я верыла (ды, прызнаюся, і веру) ва ўсемагчымыя казачныя і міфічныя істоты. Яна пакідала незаўважна пад елкай падарункі, чытала мне цікавыя казкі, кожны дзень выдумвала нешта незвычайнае і казачнае.
Дзяцінства ў мяне было шчаслівае. І ўсё дзякуючы, так бы мовіць, фальклорнай насычанасці.
Віцько Мар’яна


Дзяцінства… Гэта вёска маёй бабулі, дзе традыцыі захаваліся. Гэта яе песні ў доўгія зімовыя вечары, цікавыя гісторыі, аповеды пра яе з дзядулем маладосць. Гэта святкаванне святаў. Я асабліва ў дзяцінстве любіла святкаваць у бабулі святы. Каляды. Зімовы халодны вечар. Ноч. Куцця. А назаўтра прачынаешся пад духмяны пах тых страў, што ўжо паспелі нагатаваць бабуля з матуляй. Калядоўшчыкі. Чамусьці, я іх вельмі баялася ў дзяцінстве, юо думала, што яны забяруць мяне з сабою.

Усё гэта глыбока жыве ў маім сэрцы. Дзяцінства – гэта не страчаны рай для мяне. Бо нельга страціць тое, што зрабіла мяне такой.
Дубовік Марта


У дзяцінстве я без роздуму прымала на веру ўсё, што казалі дарослыя. Свет выглядаў як адзін цэлы аднойчы выдуманы міф.

Да гэтага часу я веру і ў варажбу, і ў замовы, і ў тлумачэнні сноў. Усё загадкавае, нетлумачальнае вабіць.
Гунько Ірына.


І я разумею, што я не памятаю ўсё, а толькі тое, што вельмі ўразіла мяне.
Астрэйка К.


Помню як баялася ваўка, які прыйдзе, калі не заснеш, укусіць за бачок, верыла ў вядзьмарак, у чарадзейнікаў, у прынца.
Барысевіч І.


У дзяцінстве свет здаваўся такім вялікім. Я памятаю, што верыла, быццам жывёлы могуць размаўляць і мне хацелася падслухаць іх гутарку.

Памятаю, што ў дзяцінстве і гульні, і цацкі прыдумваліся адразу на месцы, а зараз такое паўтарыць цяжка.
Ахрэм Ганна


Калісьці вельмі даўно, калі мне было гады 4, я вельмі пужалася, калі да нас на Каляды прпыходзілі калядоўшчыкі. Я нават памятаю свае адчуванні: мне здавалася, што гэта прыйшоў д’ябал, каб забраць мяне ў пекла, бо я, хаця мне было забаронена, ноччу не спала, а гуляла са сваёй любімай лялькай.

Яшчэ вярнуся я на гэта месца
Але ж дзяцінства недзе за гарой
За той гарой, якую немагчыма
Звярнуць, зраўняць і нават абысці
Краўчанка Ігар


Дзяцінства – мой страчаны рай,
Дзе мова таемнаю песняй
Заводзіць у радасны край
Матуліных казак увесну.

Шкада непаўторнага дня:
Дзяцінства ладдзя ўжо не прыйдзе.
І рукі мае, о Зямля,
Цябе так, як раней, не абдымуць.

Хай спявае ручай цяпер іншым,
Хай дарослая я ўжо цяпер.
Але мілыя маміны песні
Не забыць мне ніколі, павер.

Дзяцінства – мой страчаны рай.
Я веру, туды я вярнуся
І няхай я дарослая, хай!
Я над гэтым ніяк не смяюся.
Паўлоўская М.


І я не шкадую аб “страчаным Раі”. Я фармірую новую рэальнасць, свет, які заражае мяне энергетыкай, дае ўпэўненасць, сілу, веру ў сябе.
Клімовіч


Маці ўжо не прыйдзе да мяне перад сном, не прачытая казку пра цара і царэўну, не праспявае калыханку.
Матыль Анастасія


Я не магу без яго, як ніводная моцная дзяржава не можа без гісторыі свайго станаўлення і развіцця. Дзяцінства – гэта сапраўды рай, вярнуцца ў яго не дадзена, але мы маем права зберагчы яго ў сабе.
Красіцкі Ал.


Мне добра запомніліся прабабуліны забабоны, якія мне здаваліся вельмі смешнымі. Калі ў кагосьці балела галава, яна замаўляла ваду і давала выпіць яе –боль праходзіў. Але яна не любіла часта карыстацца замовамі. На вялікі жаль, у той час я не вельмі цікавмлася гэтым, а зараз шкадую.
Кузьміна Дар’я.


1. “Рэкі дзяцінства самыя глыбокія...”
2. Палілог

Наверх старонкі || Да зместу

Сайт создан в системе uCoz