Рэцэнзія на партфоліо "Калыханка як асаблiвы фальклорны жанр" студэнткі 1 курса 2 групы спецыяльнасцi "Беларуская філалогія" Клімянок ЖанныРэцэнзент - студэнтка 1 курса 2 групы спецыяльнасцi "Беларуская фiлалогiя" Мацюк Бажэна Тэма, абраная Жаннай, на першы погляд здаецца несур'езнай, але нешматлікая колькасць даследаванняў хутка пераканоўвае ў адваротным. Калыханкамі варта сення займацца і патрэбна для будучага пакалення. Пры разглядзе працы адразу кідаецца ў вочы вялікая колькасць тэкстаў саміх калыханак і суадносна малая доля іх навуковых апісанняў (і навуковая бібліяграфія пра гэта сведчыць). Адсюль паўстае мэтазгоднасць і актуальнасць дадзенага "партфоліо". Тэксты калыханак успрымаюцца з цікавасцю, асабліва каштоўна звернутасць да сучаснасці! Па-мойму, кожны паінен ведаць колькі прыкладаў такіх "асучасненых" твораў. Праца вытрымана ў адзіным "навуковым кірунку", аднак, калі-некалі Жанна збіваецца на інтанацыі больш жывыя, маляўнічыя, тады набываюцца пэўныя публіцыстычныя рысы. Прыведзеныя матэрыялы, або цытаты, або прыклады і назвы, аўтарка суправаджае падрабязнымі тлумачэннямі і спасылкамі. Пры апісанні акадэмічнага выдання БНТ "Дзіцячы фальклор" звяртаецца увага на яго музычную скіраванасць, наяўнасць нот, што можна адзначыць як безумоўны плюс. Дастаткова паспяхова сфармуляваны тэма, задачы і мэта: лаканічна і яскрава. Тэмы ж прапанаваных эсэ, наадварот, вызначаюцца неадназначнасцю трактоўкі, адна з іх увогуле смешная, як мне падаецца. Калыханкі, безумоўна, нікога не пакідаюць абыякавымі, а вось ужо са знакам "плюс" ці "мінус" вырашаць не нам. Я магу толькі паставіць Жанне "выдатна" - дзесяць. | |||
Папярэднi артыкул | Да зместа | На галоўную | Наступны раздзел |