Арт-галерэя Дзьмухаўца

Міхась Кенька

Міхась Кенька. Біяграфія ў святле фальклору

У народнай прыпавесці дзяцей або прыносіць бусел, або іх знаходзяць сярод капусных качаноў. Паводле звестак з фальклору Віцебшчыны 8 лютага 1947 года мяне знайшлі ў квашанай капусце ў адной з хат вёскі Верацеі, якая цяпер уваходзіць у Пастаўскі раён Віцебскай вобласці. Зразумела, чаму: буслы ў гэты час былі ў выраі, а капусныя качаны нашынкаваныя. Але дзіця ў капусце доўга не ляжала, таму характар набыло не кіслы, а наадварот, вясёлы.

У дзяцінстве ўдосталь наталіўся фальклорам, быў ім вельмі ўражаны, перажываў за яго персанажаў. Наслухаўся паданняў, казак, народных песень, плакаў па няшчаснай Галі, з якой так жорстка абышліся казакі, па дзеве, якая абрынулася ў Дон разам з карэтай. Зразумела, што такая ўражлівая натура не магла не захапіцца мастацкім словам, літаратурай, а потым філалогіяй. Школа, ВНУ, аспірантура, праца ў Інстытуце літаратуры Акадэмііі навук БССР, выдавецтве “Юнацтва”, а з 1989 года – на філфаку БДУ, усё гэта звязана з кнігай, літаратурай, навукай. Пад дабратворным уплывам нашых дужа абаяльных кафедральных фалькларыстак вось ужо каля дзесяці год пішу пра фальклор, удзельнічаю ў фальклорных канферэнцыях. На жаль для “Дзьмухаўца” нічога не падрыхтаваў, але не думаю, што ўжо выпісаўся, спадзяюся знайсці новую тэму для наступнага выпуску.

З фальклорных жанраў найбольш упадабаў анекдоты, але не збіраў іх, не запісваў, трымаю ў галаве, люблю расказваць, аздабляць імі лекцыі. Яшчэ люблю слухаць песні; хаця і валодаю нібыта прыемным барытонам, але спяваю толькі ў хоры. Захапленняў многа, сярод іх кнігазбіральніцтва, маркі, паштоўкі, значкі, але самае ўстойлівае, яшчэ са школьных гадоў, хобі – светапіс, фатаграфія. Да мастацкага ўзроўню ў сваіх фотаздымках не дацягнуў, выставак не наладжваю, але часам мае партрэтныя і пейзажныя здымкі там-сям друкуюцца.

Ад прадзедаў

Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд

Помнікі

Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд

Сваёй радзімай ганарымся

Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд

Традыцыі і сучаснасць

Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд
Беларускi краявiд Беларускi краявiд Беларускi краявiд


Сайт создан в системе uCoz