Рэцэнзія на партфоліо "Беларускія народныя загадкі: сувязь матэматыкі і філалогіі ў загадках-задачах" студэнткі 1 курса 2 групы спецыяльнасцi "Беларуская філалогія" Мацюк Бажэны


Рэцэнзент - студэнтка 1 курса 3 групы спецыяльнасцi "Беларуская фiлалогiя" Селюжыцкая Яна

Партфоліо Мацюк Бажэны з'яўляецца цікавай працай на памежжы матэматыкі і філалогіі. Дакладна вызначаны мэты і задачы, зроблена вялікая праца па складанні бібліяграфіі.

Тэма даследавання з'яўляецца актуальнай, вызначаны праблемныя пытанні, прапанаваныя накірункі для далейшай працы.

Аналіз навуковых крыніц з'яўляецца лаканічным і дакладным, падкрэсліваюцца як асноўныя тэзісы, так і нераскрытыя пытанні.

Трапным з'яўляецца і пададзенае аўтарам азначэнне паняцця "загадкі-задачы". Прапанаваныя ў дадатку аўтарскія загадкі выклікаюць вельмі добрыя ўражанні.


Рэцэнзент - студэнтка 1 курса 2 групы спецыяльнасцi "Беларуская фiлалогiя" Клімянок Жанна

Тэма, абраная Бажэнай (загадкі-задачы. Сувязь паміж філалогіяй і матэматыкай), здзіўляе сваей арыгінальнай незвысайнасцю, нетрадыцыйнасцю. Менавіта наватарства даследавання "падкупае" чытача. Як адзначае сам аўтар партфоліо, тэма на сення зусімне распрацавана ў навуковай агульнатэарэтычнай літаратуры. Таму, немагчыма не падкрэсліць даволі ўдалыя спробы Бажэны зрабіць "першыя крокі" ў навуку фалькларыстыку.

Пры разглядзе працы неабходна адзначыць напоўненасць яе жывымі прыкладамі. што робіць партфоліо больш яскравым, аргументаваным. Тым больш, што загадкі з элементамі матэматыкі не могуць нікога пакінуць абыякавымі.

Праца вытрымана ў адзіным "навуковым кірунку", што, аднак, не пазбаўляе працу цікавасці. Спасылкі на тэарэтычныя даследаванні, тлумачэнні аўтара, а таксама багаты дадатковы матэрыял адназначна з'яўляюцца "плюсам" працы.

Мая асабістая адзнака Бажэне - "дзесяць".



Папярэднi артыкул Да зместа На галоўную Наступны артыкул
Сайт создан в системе uCoz