"І Яны былі практыкантамі..."Сяргей Аляксандравіч Важнiк
Сяргей Аляксандравіч Важнiк - намеснiк дэкана па выхаваўчай рабоце, кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт. Праходзiў практыку ў 1992 годзе. Фальклорная практыка ў маім жыцці
1. Успаміны аб практыцы (дзе былі, з кім сустракаліся, якія падзеі адбыліся падчас практыкі). 1. Праходзіў практыку ў сваіх бабулі і дзядулі ў вёсцы Лапацічы на Случчыне. Як высветлілася на самым пачатку практыкі, у гэтай вёсцы ўсе адно аднаму сваякі. Таму маімі інфармантамі былі блізкія і далёкія сваякі маёй бабулі: дзве родныя сястры і адна стрыечная. Прычым дастаткова цікава было прасачыць “спецыялізацыю” кожнай з іх. Адна з сёстраў спецыялізавалася на прыпеўках і жорсткіх рамансах, другая – на песнях, трэцяя – на казках і легендах.
2. Запомніліся хутчэй прыродныя катаклізмы, што адбываліся падчас маёй практыкі. Моцны буран (так называлі стыхію мясцовыя жыхары) нарабіў вялікай шкоды: панавыдзіраў дрэў, паназносіў дахаў з хат, панаабрываў электраправадоў… Успамінаю, як на маіх вачах ураганны вецер раздзіраў на паловы дзядулевыя яблыні… Як моцна стукаў у сцены і дах хаты, завываў і скуголіў… Прызнаюся, было ніякавата. Калі знаходзішся ў эпіцэнтры стыхіі і адчуваеш на ўласнай скуры яе разбуральны характар, па-іншаму пачынаеш адносіцца да жыцця, да жывога, да іх імгненнасці і крохкасці, пачынаеш іх цаніць і шанаваць. Здавалася б, магутнае дрэва, галіны якога вытрымліваюць некалькі дарослых мужчын… Вось яно ёсць. Імгненне і – вось яго ўжо няма… 3. Практыка не была нечым фармальным ці адчэпным. Найвялікшая каштоўнасць – нашыя людзі, а таму перадусім успамінаюцца сустрэчы з простымі, але такімі мудрымі людзьмі. Па-другое, прыйшло перакананне ў тым, што ў малых мястэчках і вёсачках беларуская мова актыўна выкарыстоўваецца як асноўны сродак зносін. Не трасянка, а мова. Прывітанне добразычліўцам, што паспелі яе ўжо пахаваць. Па-трэцяе, прыйшло разуменне таго, за кошт чаго выжывалі беларусы ў цяжкія перыяды сваёй слыннай гісторыі, – дзякуючы адмысловаму пачуццю гумару і вечнай веры ў тое, што далей будзе лепей. Па-чацвёртае, уразіла багацце беларускага фальклору.
Загадкі Кіну не палку, заб’ю не галку, скубу не пер’е, ем не мяса. (Рыба і вуда) У свінкі – тры спінкі, два лычыкі. (Зярнятка грэчкі)
Ніхто не такоў,
Поўна бочачка круп, Казка пра дзятла
Вывел дзяцел дзецей на яліне (высока на яліне). Ну, а тудэю бегла ліса і пачула этыя дзеці там. Вот яна сунялася ды і просіць у дзятла: «Кінь мне адно!» Дык ён жа не хоча, шкадуе дзяцей, кажа: «Не буду! Я дзяцей шкадую». Ну, яна кажа: «Як не будзеш, так я яліну ссяку!» – да хвастом усё па яліне, па яліне. Дык ён пабаяўся, думаў, усе паскідаюцца, ды аддаў ён адно дзіця. Яна забрала. Забрала і панесла за куст, села і з’ела яго. Прыходзіць па другое: «Дай яшчэ адно!» Дык ён кажа: «Лісанька, што ты?! Не аддам дзіцяці!» «Дык я, – кажа ліса, – яліну ссяку!» Ды і зноў хвастом усё па яліне. Ну, ён спужаўся ды і аддаў яшчэ ёй і другое. Яна і другое панесла і з’ела. Прыходзіць па трэцця. «Не аддам! – кажа дзяцел. – Не аддам ні за што ўжэ!» «Я іх, – кажа ліса, – аддала вучыцца. Давай яшчэ адно!» Ну, яна ізноў гэтую яліну ўсё хвастом б’е ды кажа: «Ссяку, дык упадзеце ўсе!» Ну, ён і трэцця аддаў. Яна і трэцця панесла і з’ела. Прыходзіць па чацвёрта. Ён не аддае. Плача дзяцел: «Не аддам!» Так яна і яліну ўсё гэту сячэ хвастом. Ён і чацвёрта аддаў. Яна і гэта панесла за куст і з’ела. Запісаў у 1992 г. у в. Лапацічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ад Уласавец Аляксандры Архіпаўны, 1913 г.н., студэнт Важнік С. А. Замовы
(Болькі, скула)
(Рожа)
(Звіх)
(Пярэпалах)
(Падзіў*)
(Падымак) Запісаў у 1992 г. у в. Лапацічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ад Уласавец Галіны Пятроўны, 1937 г.н., студэнт Важнік С. А. Фотаздымкi з уласнага архiва С.А. Важнiкa | |||
Папярэднi артыкул | Да зместа | На галоўную | Наступны артыкул |