"І Яны былі практыкантамі..."Iван Сямёнавiч РоўдаIван Сямёнавiч Роўда - дэкан фiлалагiчнага факультэта, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Фальклорная практыка ў маім жыцці
1. Успаміны аб практыцы (дзе былі, з кім сустракаліся, якія падзеі адбыліся падчас практыкі). Фальклорную практыку я праходзіў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у адной з вёсак, якая з’яўлялася крыніцай народнай мудрасці, народных звычаяў, вытокам многіх песень, танцаў. Да практыкі з народнай творчасцю я мог знаёміцца, толькі чытаючы адпаведную літаратуру або захапляючыся майстэрствам самадзейных і прафесійных артыстаў. Для мяне на той час, шчыра скажу, не існавала сувязі паміж тым, што я бачыў і чуў, напрыклад, на сцэне або па тэлевізары, і тымі бабулькамі, якія з’яўляліся носьбітамі каштоўнейшага матэрыялу для нашых фалькларыстаў і артыстаў. І першым маім “адкрыццём” была менавіта гэтая сувязь. У пэўнай ступені нечаканым было добрае стаўленне да нас з боку мясцовых жыхароў, іх адкрытасць і гасціннасць. Нечаканым, перш за ўсё, таму, што ў вёсцы летам і без нас хапала клопату. Цяпер, з вышыні свайго набытага жыццёвага вопыту, я ацэньваю гэта як праяўленне лепшых чалавечых якасцей нашага народа, што заўважаецца большасцю гасцей на Беларусі. Фальклорная практыка выконвала не толькі важнейшыя вучэбна-метадычную, навуковую, выхаваўчыя функцыі, але і пазнавальную функцыю ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Мы ўзбагаціліся ведамі пра нашу краіну, пра быт нашых людзей, у рэшце рэшт, мы, першакурснікі, шмат чаго даведаліся адзін пра аднаго. Апошняе лічу суперактуальным для студэнтаў, у якіх вучоба ў БДУ фактычна толькі пачыналася. Практыка нас з’яднала, здружыла, дапамагла наладзіць пэўныя ўзаемаадносіны. Кожны, хто быў студэнтам, пацвердзіць, што студэнцкія гады – адны з лепшых, запамінальных у жыцці. Цікавасць, адметнасць гэтых гадоў грунтуецца ў значнай ступені на тых мерапрыемствах, у якіх удзельнічае ўся група, увесь курс, увесь факультэт. Адным з такіх мерапрыемстваў для мяне была фальклорная практыка, якая стала важнай старонкай кнігі ведаў, што дае філфак, і якую, сустракаючыся з аднакурснікамі, з задавальненнем гартаю, успамінаючы цудоўныя гады вучобы на філалагічным факультэце БДУ. З дзеннiкавых запiсаў студэнтаў 1 курса фiлалагiчнага факультэта Івана Роўды і Анатоля Крачкоўскага Прыпеўкі
Ой не йдзіце, дзеўкі, замуж,
Дура, дура, дура я,
Гаварыла я, падругі, Вясельныя песні
Ля сватняга двара ***
Ці не то сыночак мой харошы
– Радзіла мяне мамка,
А дзе мы сталі – зайгралі,
А мамка сына выпраўляла Запісалі Роўда Іван і Крачкоўскі Анатоль ад Лютавы Аляксандры Пятроўны (1918 г.н.) ў в. Ігрушкі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Фотаздымкi з уласнага архiва I.C.Роўды | |||
Папярэднi артыкул | Да зместа | На галоўную | Наступны артыкул |