Восеньскія ўспаміны
Вязынка

Вязынка для філфака – гэта ўжо своеасаблівы рытуал. Кожны год студэнты і выкладчыкі выпраўляюцца туды, каб ушанаваць класіка, каб ушанаваць беларушчыну і – каб проста добра правесці час.

Студэнты грэюцца ў цёплым сонейку, забываючы на хвасты і кср, выкладчыкі дыхаюць свежым паветрам, забываючыся на студэнтаў. Дзяўчаты плятуць вяночкі з дзьмухаўцоў і рамонкаў, а шаноўны спадар Кенька іх фатаграфуе.

Чаму б сырою восенню не згадаць пра вясёлые, папраўдзе дзьмухаўцовыя дні? Чаму б не далучыцца да агульнай радасці і пачування факультэцкай еднасці?

Дзякуючы фатаграфіям Міхася Кенькі, змешчаным у гэтай падборцы, мы зможам гэта зрабіць. Паглядзець на шчаслівыя твары, натхніцца перад сесіяй, можа быць, згадаць нешта сваё і ўсміхнуцца.

У кожным фота – мільёны ўсмешак.

фота Міхася Кенькі
фота разглядала М. Латышкевіч

З Вязынкай сам-насам

Нашы людзі


Такія розныя дзьмухаўцы

Сайт создан в системе uCoz